Найбольш істотныя арфаграфiчныя змяненнi ў новай рэдакцыi "Правiлаў беларускай арфаграфii i пун
Найбольш істотныя арфаграфiчныя змяненнi ў новай рэдакцыi "Правiлаў беларускай арфаграфii i пунктуацыi"
1. Пашыраецца прынцып перадачы акання ў словах iншамоўнага паходжання. Прапануецца, напрыклад, пiсаць адажыа, трыа, сальфеджыа i пад. (паводле дзеючых "Правiлаў" пiшацца адажыо, трыо). 2. У словах iншамоўнага паходжання, акрамя iмё-наў уласных, канцавыя элементы -эр, -эль у адпаведнасцi з прынцыпам акання прапанавана перадаваць як -ар, -аль: прынтар, камп’ютар, (паводле дзеючых "Правiлаў" пiшацца прынтэр, камп’ютэр). 3. Паводле агульнага правiла перадачы на пiсьме якання ў першым пераднацiскным складзе прапанавана пiсаць словы дзявяты, дзясяты, сямнаццаць, васямнаццаць (паводле дзеючых "Правiлаў" пiшацца дзевяты, дзесяты, семнаццаць, васемнаццаць). 4. У адпаведнасцi з сучаснай моўнай практыкай уносяцца змяненнi ў напiсанне складанаскарочаных слоў. Прапануецца пiсаць прафкам, гаркам, абкам, селькар, газпрам i г.д. (паводле дзеючых "Правiлаў" пiшацца прафком, гарком, абком, селькор, газпром). 5. Унiфiкуецца напiсанне прыметнiкаў на -ск(i), утвораных ад уласных назваў. Прапануецца пiсаць чаньчунскi, цяньшанскi як i любанскi, астраханскi (паводле дзеючых "Правiлаў" пiшацца любанскi, астраханскi, але чаньчуньскi, цяньшаньскi). 6. Пашыраецца напiсанне "ў" (у нескладовага) у словах iншамоўнага паходжання. Прапанавана пiсаць для ўнiверсiтэта, пасля ўнiкальнай аперацыi i г.д. (паводле дзеючых "Правiлаў" пiшацца для унiверсiтэта, пасля унiкальнай аперацыi). 7. Спрошчаны правiлы пераносу слоў. 8. У адпаведнасцi з рэалiямi ўпарадкавана напiсанне вялiкай i малой лiтар у назвах органаў улады, арганiзацый, прадпрыемстваў, устаноў, а таксама ў назвах асобаў па пасадах, званнях, тытулах i г.д. (напрыклад, Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь, Прэм’ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь, Мiтрапалiт Мiнскi i Слуцкi, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусi i г.д.). 9. Уведзены новы параграф "Вялiкая i малая лiтары ў назвах асобаў, звязаных з рэлiгiямi, назвах мiфалагiчных i казачных герояў". Напрыклад: "З вялiкай лiтары пiшуцца асабовыя назвы вышэйшых божастваў (бостваў) у рэлiгiйных культах, а таксама ўсе словы ў спалучэннях, якiя змяшчаюць гэтыя назвы: Бог, Яхве, Усявышнi, Уладыка Нябесны..." 10. У пачатку i ў сярэдзiне слоў гукавое спалучэнне [й] + галосны перадаецца ётаванымi галоснымi, як i ў словах уласнабеларускiх: ёркшырскi, маёр, маярат, маянэз, раён, Ёжэф, Нью-Ёрк. 11. Са зводу правiлаў выключаны раздзелы "Галосныя ў некаторых ненацiскных канчатках назоўнiкаў", "Галосныя ў некаторых канчатках прыметнiкаў i займеннiкаў", "Галосныя ў некаторых канчатках лiчэбнiкаў", "Галосныя ў ненацiскных асабовых канчатках дзеясловаў". Палажэннi гэтых раздзелаў датычацца не правапiсу, а словазмянення i знаходзяць сваё адлюстраванне ў граматыках беларускай мовы. 12. Уведзены новы раздзел "Правапiс некаторых марфем", у якiм у сiстэмным выглядзе сабраны звесткi пра правапiс прыставак, суфiксаў. У "Правiлах" 1959 года гэтыя звесткi змяшчалiся ў параграфах аб правапiсе часцiн мовы i былi раскiданы па ўсiм зводзе правiлаў. 13. Рэгламентавана ўжыванне суфiксаў -ава- (-ява-) i -iрава- (-ырава-). Напрыклад, лiквiдаваць,а не лiквiдзiраваць, аклiматызаваць, а не аклiмацiзiраваць, але камандзiраваць, а не камандаваць, будзiраваць, а не будаваць i г.д. 14. У новай рэдакцыi лiквiдаваны спасылкi на iншыя параграфы i раздзелы, якiх у "Правiлах" 1959 г. налiчвалася каля 40. 15. У адпаведнасцi з сучасным узроўнем лiнгвiстычнай навукi ўдакладнены фармулёўкi правiлаў. 16. Правiлы па-новаму згрупаваны, што робiць iх больш зручнымi для карыстання i засваення. 17. Абноўлены i актуалiзаваны iлюстрацыйны матэрыял.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
1. Пашыраецца прынцып перадачы акання ў словах iншамоўнага паходжання. Прапануецца, напрыклад, пiсаць адажыа, трыа, сальфеджыа i пад. (паводле дзеючых
|
|