21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

...

26.08.2009 10:27 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

...

Дзяржпагранкамiтэт Беларусi плануе ўвесцi новую форму адзення для ваеннаслужачых у пунктах пропуску. Так, напрыклад, прапаноўваецца, каб на пунктах пропуску вайскоўцы неслi службу ў палявой форме i ў чаравiках. Акрамя таго, разглядаецца магчымасць увесцi для афiцэраў i прапаршчыкаў камуфляваныя кашулi з кароткiмi рукавамi.

У сувязi з планавым рамонтам цалкам спынены другi — адзiны дзейсны — рэактар Ігналiнскай атамнай электрастанцыi (IАЭС). Рамонт рэактара плануецца завяршыць 30 верасня. На поўную магутнасць IАЭС пачне працаваць толькi 5 кастрычнiка. Зараз Лiтва актыўна спрабуе пераканаць Еўрасаюз у неабходнасцi падаўжэння тэрмiну работы Iгналiнскай атамнай электрастанцыi, якую яна пры ўступленнi ў ЕС абавязалася закрыць да 2009 года. Аднак Еўрасаюз не схiльны пераглядаць дагавор, бо гэта было адной з галоўных умоў уступлення Лiтвы ў ЕС.   На чыгуначнай станцыi Бронная Гара гэтага раёна электрамеханiк сарваўся з бетоннай апоры, на якой праводзiў работу. Хлопцу было ўсяго 22 гады.   57-гадовы аператар машыннага даення з вёскi Ляскавiчы Бярозаўскага раёна трапiў пад прычэп трактара на пашы. Ад атрыманай траўмы мужчына памёр.   У Брэсце пабiлiся два наведвальнiкi дыскабара "Павуцiна". Маладзейшы, 21-гадовы хлопец, застаўся без вока.   У вёсцы Стараволя Пружанскага раёна п’яная патасоўка закончылася наогул трагiчна. 18-гадовы забiў 30-гадовага. Ракавым аказаўся ўдар нагой па галаве.   Пры правядзеннi ўборачных работ на жнiве ўвечары ў Шумiлiнскiм раёне на полi ля вёскi Надзёжына камбайн урэзаўся ў жалезабетонную апору ЛЭП, у вынiку чаго яна ўпала i правады разарвалiся. сам камбайнер не быў паранены. Застаўся цэлым i камбайн. У вынiку гэтага незвычайнага ДТЗ без электразабеспячэння засталiся цэлыя чатыры населеныя пункты, дзе жывуць больш за 90 чалавек. Спецыялiсты пастаралiся аператыўна даць ток у вёскi.   Поўны абзац

Дараднiкi iтальянскага прэм’ера i медыямагната Сiльвiа Берлусконi, вядомага знаўцы жаночай прыгажосцi, вырашылi замаскiраваць аголеныя грудзi на знакамiтай карцiне-алегорыi "Час раскрывае iсцiну", на фоне якой кiраўнiк Італii праводзiў адну са сваiх прэс-канферэнцый. Думка аб тым, што малюнак аголенай прыгажунi будзе мiльгаць на экранах проста над галавой 71-гадовага iтальянскага прэм’ера, прымусiла дарадцаў Берлусконi павесiць за яго спiной рэпрадукцыю шэдэўра з замазанымi грудзямi. Па iх меркаваннi, голае цела "адцягвала б увагу гледачоў", а таксама магло "абразiць жанчын-мiнiстраў".

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзяржпагранкамiтэт Беларусi плануе ўвесцi новую форму адзення для ваеннаслужачых у пунктах пропуску. Так, напрыклад, прапаноўваецца, каб на пунктах пр
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика