"Штучнае" апладненне па паказаннях
"Штучнае" апладненне па паказаннях
Чуткi аб тым, што некаторыя сем’i прыбягаюць для экстракарпаральнага апладнення з мэтай набыцця статусу шматдзетнай i вырашэння такiм чынам жыллёвага пытання, мякка кажучы, перабольшаны. У гэтым пераканана галоўны акушэр-гiнеколаг Мiнiстэрства аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь Святлана ШЫЛАВА. Паводле яе слоў, экстракарпаральнае апладненне — адзiн з метадаў вырашэння праблемы бясплоднасцi пар (а такiх, паводле афiцыйных даных, звыш 9 тысяч) — мае свае паказаннi i процiпаказаннi. Нягледзячы на тое, гаворка iдзе аб платнай i досыць дарагой працэдуры (яе агульны кошт у РНПЦ "Мацi i дзiця" складае ад 3 да 5 мiльёнаў рублёў), гэта не той выпадак, калi можна прызначаць яе сабе самой.Як вядома, iснуе цэлы "арсенал" метадаў павышэння фертыльнасцi i выдалення прычыны бясплоднасцi ў мужчын i жанчын. Пар, якiм патрабуецца менавiта штучнае экстракарпаральнае апладненне, калi надыход цяжарнасцi натуральным шляхам не ўяўляецца магчымым, не так i шмат. Тым не менш далёка не ўсiм бясплодным жанчынам можа быць паказана падобнае ўмяшальнiцтва, адзначае загадчык аддзялення планавання сям’i i дапаможных рэпрадуктыўных тэхналогiй Рэспублiканскага навукова-практычнага цэнтра "Мацi i дзiця" Ала КАМЛЮК. Акрамя таго, варта мець на ўвазе, што з сотнi вышэйпамянёных апладненняў на свет могуць з’явiцца не больш як 30-40 дзяцей. Грошы ў выпадку няўдачы клiентам, зразумела, не вяртаюцца. У РНПЦ "Мацi i дзiця" каля 40 жанчын выношваюць на сёння экстракарпаральную цяжарнасць. Цяпер працэдуру экстракарпаральнага апладнення выконваюць у Беларусi чатыры медыцынскiя цэнтры: тры ў Мiнску i адзiн у Гомелi. Святлана БАРЫСЕНКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чуткi аб тым, што некаторыя сем’i прыбягаюць для экстракарпаральнага апладнення з мэтай набыцця статусу шматдзетнай i вырашэння такiм чынам жыллёвага
|
|