Чаму беларуская журналістка папрасіла палітпрытулак у Лондане
Днямі аглядальніца тыднёвіка "Белорусы и рынок" Вольга Бірукова папрасіла палітычнага прытулку ў Вялікай Брытаніі. Цяпер журналістка знаходзіцца ў Лёндане і чакае вэрдыкту міграцыйных службаў, адказных за працэдуру легалізацыі мігрантаў.
Перад ад'ездам Вольга паведаміла сябрам, што на такі радыкальны крок яе падштурхнула палітычная сытуацыя ў Беларусі. Па яе словах, у Менску ўзьнікла небясьпека для яе жыцьця. Прычынай - яе прафэсійная дзейнасьць. Пакуль Вольга адмаўляецца ад падрабязных камэнтароў, паколькі штосьці прагназаваць у цяперашняй сытуацыі заўчасна: "Магчымасьць адаптавацца тут выдатная, але пра гэта трэба думаць крыху пазьней. Але я ўжо сказала ўсё, што магла сказаць і, на жаль, на гэты момант папросту няма чаго дадаць". Карэспандэнт: "І пра прычыны, якія прымусілі вас зьехаць, падрабязьней нічога не раскажаце?" "Я сказала ўсё, што магла сказаць, і пакуль што нічога ня маю да гэтага дадаць. Прабачце". Карэспандэнт: "Але нейкія дакумэнты ў міграцыйныя органы Вы ўжо падалі?" "Усё, што магла сказаць, я ўжо сказала. Да інфармацыі, якая была агучаная, дадаць проста няма чаго". Беларуская асацыяцыя журналістаў прыгадала імёны іншых журналістаў, якія прасілі палітычнага прытулку ў краінах Эўропы. Адным з першых, хто звярнуўся па палітычны прытулак, быў цяперашні кіраўнік аддзелу навінаў тэлеканалу "Белсат" Аляксей Дзікавіцкі. У 2001 годзе ён выехаў з Пінску ў Варшаву, дзе атрымаў статус палітуцекача. У 2002-м магілёўскі журналіст Уладзімер Лапцэвіч папрасіў палітычнага прытулку ў Польшчы. У 2004-м у Швэцыю ад'ехаў рэдактар газэты "Регион-вести" са Сьветлагорску Мікалай Паседзька. У тым жа годзе намесьнік галоўнага рэдактара газэты "Народная воля" Алесь Сіліч папрасіў палітычнага прытулку ў Бэльгіі. У 2005-м статус уцекача атрымала ў Польшчы журналістка Вольга Класкоўская, якая працавала на шэраг беларускіх і замежных СМІ. У 2006-м палітычнага прытулку ва Ўкраіне папрасіў рэдактар ваўкавыскай "Мясцовай газэты" Андрэй Шантаровіч. У 2007-м у Бэльгію зьехаў журналіст "Комсомольской правды в Белоруссии" Алег Улевіч. У 2008-м сьпіс журналістаў-эмігрантаў папоўніла журналістка Вольга Бірукова. Яна спадзяецца атрымаць палітычны прытулак у Вялікай Брытаніі. Первоисточник: Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Днямі аглядальніца тыднёвіка "Белорусы и рынок" Вольга Бірукова папрасіла палітычнага прытулку ў Вялікай Брытаніі. |
|