21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Не курыць, не п’е, спартсмен? Камбайнер!

26.08.2009 10:27 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Не курыць, не п’е, спартсмен? Камбайнер!

Камбайнер Аляксандр Жарнасек з Лепельскага раёна, яшчэ калі вучыўся ў пятым класе, разам з бацькам працаваў на камбайне. Аляксандр Рыгоравiч — перадавiк. Наогул нейкi "ўнiкум" у добрым сэнсе гэтага слова: не курыць, не любiць гарэлку, займаецца спортам. Болей бы такiх мужчын! Не сакрэт, што сярод вяскоўцаў такiх, на жаль, мала, ды i сярод гараджан нямнога. А якi ён гумарыст! Да нашай размовы ноч не спаў — рамантаваў камбайн, да гэтага адпрацаваў добра ды без памочнiка каля 14 гадзiн.

Сустрэўся я з iм на жнiве ля поля гаспадаркi "Заазер’е" — фiлiяла Лепельскага малочнакансервавага камбiната. Ён на сваiм магутным "Палессi", вышынёй з двухпавярховы дом, ужо ўбраў адзiн участак i ехаў па вясковай дарозе на другi.

— А дзе памочнiк ваш?

— Дома ў мяне ў Стаях. Памочнiк — сын мой Ілля. Вучыцца яшчэ. Цi будзе хлебаробам? Час пакажа. Ёсць у яго сапраўднае пасведчанне памочнiка. Так што ўсё сур’ёзна. На жнiве ён першы раз. Сёння без яго абыдуся. На тэхнiцы сучаснай, калi яна спраўная, у прынцыпе аднаму не вельмi цяжка. Машына — звер! Хаця, вядома, бывае ўсякае. Вось вечарам прыйшлося раптам пачаць рамонт — транспарцёр "паляцеў". Справiўся адзiн. Нiчога, калi добра машыну ведаеш. Бацька мой Рыгор Сямёнавiч да 70 гадоў на камбайне працаваў. А чым я горшы? Мне вось ужо за 50 (смяецца), а нiхто не верыць. Молада выглядаю, бо не куру, гарэлку не ўжываю. Зразумела, выпiць магу чарку-другую, але мне гэта не падабаецца. Шчыра! У валейбол гуляю. У спартыўную залу наогул часта хаджу. Добрая ў нас у вёсцы зала, туды сын мой з задавальненнем ходзiць. Зiмой на лыжах катацца мне вельмi падабаецца...

Аляксандр Рыгоравiч вельмi добры працаўнiк. Адпаведна, i заробкi ў яго вялiкiя. Вось да ўборкi займаўся нарыхтоўкай кармоў. 2 мiльёны зарабiў за месяц!

— На трактары працаваў. Сена вазiў. Калi працуеш, гарэлку не п’еш, ёсць магчымасць добрыя грошы атрымлiваць. Праўда, зараз многiя лёгкiх шляхоў шукаюць. I ўсе хочуць лёгкага хлеба, а яго не бывае! — разважае камбайнер. — А я стомленасцi не адчуваю. Праўда, пагалiцца няма часу...

Паехаў Аляксандр Рыгоравiч далей. Да моманту нашай размовы ён ужо намалацiў каля 500 тон. Кiраўнiк гаспадаркi Раман Мiснiк расказаў пра ўчарашнi, сённяшнi дзень i перспектывы прадпрыемства.

— Добрыя ў нас камбайнеры. Вось Духовiч быў першым "тысячнiкам" за ўсю гiсторыю Лепельскага раёна. Гогалеў — другiм па чарзе. Агульная ўборачная плошча ў нас 1,5 тысячы гектараў. Ураджайнасць пшанiцы — да 55 цэнтнераў. Працуюць шэсць камбайнаў. Дзве сушылкi, адна з якiх польская (працуе на пячным палiве). Год добры для азiмых...

— За два гады ў нас было па 5—7 будаўнiчых брыгад. Дзве ў вынiку працуюць пастаянна. Бо з астатнiмi праблем хапала — мякка кажучы, дысцыплiна ў работнiкаў была нiзкая, — успамiнае Раман Сямёнавiч. — Пабудавалi склад для захоўвання зерня, механiзавалi раздачу кармоў. Ужо ў наступным годзе запрацуе новы комплекс на 1000 дойных кароў. Мы нядрэнна зарабляем на малацэ — 9 мiльёнаў выручка штодня. Па 5 тысяч лiтраў малака дае кожная карова ў год. Даяркi зарабляюць па 800—900 тысяч беларускiх рублёў...

Аляксандр ПУКШАНСКI.

Лепельскi раён.

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Камбайнер Аляксандр Жарнасек з Лепельскага раёна, яшчэ калі вучыўся ў пятым класе, разам з бацькам працаваў на камбайне. Аляксандр Рыгоравiч — перадав
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика