21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Абзац

26.08.2009 10:27 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Абзац

* У аператыўным аддзеле Мінскай гарадской станцыi хуткай медыцынскай дапамогi адчынена тэлефонная лiнiя для прыёму SMS-паведамленняў ад глуханямых. Аб гэтым паведамiў галоўны ўрач станцыi Эдуард Козыраў. Па нумары +375-29-443-67-12 (аператар сотавай сувязi "Белсел") людзi з парушэннем слыху i мовы могуць адправiць на хуткую паведамленне аб дрэнным самаадчуваннi. У пацвярджэнне аб атрыманнi SMS-паведамлення яго аўтар атрымае зваротнае з тэкстам "Выклiк прыняты".

* Прэзiдэнт Украiны Вiктар Юшчанка падпiсаў закон аб павышэннi акцызнага збору на тытунёвыя вырабы. Прэм’ер-мiнiстр Украiны Юлiя Цiмашэнка, каментуючы прынятае парламентам рашэнне, адзначыла, што павышэнне ставак акцызнага збору на тытунёвыя вырабы дадаткова прынясе 1,1 млрд грыўняў (каля $230 млн), якiя будуць накiраваныя на пераадоленне стыхiйнага бедства — разбуральнай паводкi.

* У сталiцы Лiтвы ў адным з гарадскiх раёнаў адкрыўся рынак, на якiм будуць прадавацца экалагiчна чыстыя прадукты. Кожны чацвер на рынак будуць прыязджаць фермеры, якiя гадуюць экалагiчна чыстыя прадукты (гароднiна, садавiна, ягады, розныя прыправы, лекавая травы), i пакупнiкi — прыхiльнiкi здаровага харчавання.

* Кiндар-сюрпрызы ўяўляюць пагрозу для дзяцей. Такое меркаванне выказалi ў камiсii бундэстага па ахове здароўя. Маленькiя дзецi не заўсёды адрознiваюць цацку ад прадукту харчавання i могуць праглынуць яе мiнiяцюрныя часткi. Мiж тым прадстаўнiкi iтальянскай кандытарскай фiрмы Fеrrеrо, якая пачала выпускаць шакаладныя яйкi яшчэ ў 1974 годзе, так не лiчаць. На iх думку, для дзяцей сумяшчэнне цацкi з прадуктам харчавання бяспечнае, бо iх падзяляе пластыкавая капсула.

* Больш за чатыры месяцы энтузiясты-веласiпедысты з Парыжа дабiралiся ў Кiтай, дзе 8 жнiўня пачалiся Алiмпiйскiя гульнi. 118 французаў розных прафесiй яшчэ 16 сакавiка выехалi са сталiцы. За гэты час яны пераадолелi 12,5 тыс.км, перасеклi тэрыторыi 12 краiн свету. I нарэшце 3 жнiўня на веласiпедах дасягнулi ўчастка Вялiкай кiтайскай сцяны.

* Гадавалы сабака Гектар з Вялiкабрытанii ўмудрыўся праглынуць драўляную палку даўжынёй 64 сантыметры. Гаспадыня прывяла гадаванца да ветэрынара пасля таго, як той адмовiўся з’есцi свой сняданак. Ветэрынары ўстанавiлi, што доўгая палка таўшчынёй каля 2,5 сантыметра затрымалася ў сабакi ў страваводзе. Дактары мясцовай ветэрынарнай клiнiкi не змаглi выцягнуць iншародны прадмет, i Гектара давялося адправiць у Каралеўскi ветэрынарны каледж, дзе палку, якая ўпiралася ў сценку страўнiка, выдалiлi з дапамогай пiнцэта.

Поўны абзац

* 61-гадовы мужчынскi цырульнiк з брытанскага Пурытона завяшчаў пасля смерцi скармiць свой прах рыбам у рацэ Хантспiл, на беразе якой ён любiў паседжваць з вудай. У выкананне апошняй волi нябожчыка яго цела было крэмiравана, а попел змяшаны з 30 фунтамi рыбiнага корму, якiм ён звычайна прываджваў рыбу. Жонка i дачка Ходжа кiнулi ў ваду па жменi прынады з праху, адкрыўшы развiтальную цырымонiю, якая праходзiла ў выглядзе спаборнiцтва па рыбнай лоўлi з удзелам блiзкiх сяброў нябожчыка.

* У Маямi ў жылым доме быў выяўлены вулей, у якiм было каля трох мiльёнаў пчол. Мяркуецца, вулей знаходзiўся ў хаце больш за год. Насельнiкi вырашылi выклiкаць пчаляра пасля таго, як пчолы ўджалiлi траiх з iх.

* Iтальянская кампанiя Mаg* iflех, якая займаецца вырабам матрацаў, прынялася за выпуск подсцiлак для сабак з залатых нiтак. Кошт кожнага сабачага матраца складзе ад адной да трох тысяч долараў. Раней Mаg* iflех ужо выпускаў матрацы з золата. У свеце знайшлося менш чым сто чалавек, якiя пажадалi спаць на матрацы коштам ад 24 да 30 тысяч долараў. Iдэю выпуску элiтных подсцiлак для сабак iтальянцам падказаў нейкi заможны расiянiн, якi заказаў у Mаg* iflех эксклюзiўны матрац для свайго чацвераногага ўлюбёнца.

Паводле паведамленняў карэспандэнтаў "Звязды" і інфармагенцтваў.

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У аператыўным аддзеле Мінскай гарадской станцыi хуткай медыцынскай дапамогi адчынена тэлефонная лiнiя для прыёму SMS-паведамленняў ад глуханямых. Аб г
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика