21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Цягнік пайшоў?

26.08.2009 10:27 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Цягнік пайшоў?

Кватэрнае пытанне

 

Мой муж (пенсiянер) тры тыднi ляжаў у бальнiцы, але пры выпiсцы даведку аб гэтым для пераразлiку камунальных плацяжоў не ўзяў. Я схадзiла па яе тыднi праз два... У бухгалтэрыi ЖЭСа сказалi, што я спазнiлася i плацiць цяпер трэба поўнасцю, у тым лiку i за тое, чым муж не карыстаўся. Чаму так, дзе логiка?

Вера В., Мiнск.

Парадак пераразлiку платы за камунальныя паслугi ўстаноўлены пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 16 снежня 2005 г. № 1466 (з улiкам наступных змяненняў i дапаўненняў). Iнфармацыя аб гэтым парадку размешчана ў арганiзацыях, якiя ажыццяўляюць налiчэнне платы, у даступным для грамадзян месцы (на iнфармацыйных стэндах, табло).

Пераразлiк ажыццяўляецца пры адсутнасцi ў спажыўцоў прыбораў iндывiдуальнага ўлiку расходу вады i газу, калi грамадзянiн выехаў з пастаяннага месца жыхарства на тэрмiн звыш 10 сутак запар па пэўных падставах (у тым лiку — для лячэння ў бальнiцы, шпiталi, медыка-санiтарнай частцы, дыспансэры i iншых лячэбных установах) i папярэдне давёў да ведама ўказанай арганiзацыi тэрмiны выезду.

Вядома ж, пры выездзе на лячэнне не заўсёды ёсць магчымасць загадзя паведамiць пра тэрмiн адсутнасцi, таму для пераразлiку платы ў гэтым выпадку падаецца заява з прыкладаннем адпаведнай даведкi аб знаходжаннi на стацыянарным лячэннi. Гэтыя дакументы прадастаўляюцца не пазней як праз 7 каляндарных дзён з дня вяртання грамадзянiна на пастаяннае месца жыхарства (такi час устаноўлены вышэйпамянёнай пастановай).

На практыцы маюць месца асобныя выпадкi, калi пры пераразлiку платы за камунальныя паслугi прымаецца да ўвагi, што ўказаная даведка прадастаўлена пазней за ўстаноўлены тэрмiн па ўважлiвай прычыне (напрыклад, калi хворы з’яўляецца iнвалiдам, састарэлым i пражывае адзiн у гэтым жылым памяшканнi). Вырашэнне дадзенага пытання знаходзiцца ў кампетэнцыi арганiзацыi, якая ажыццяўляе налiчэнне платы за камунальныя паслугi.

Вiктар САВIЦКI.

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мой муж (пенсiянер) тры тыднi ляжаў у бальнiцы, але пры выпiсцы даведку аб гэтым для пераразлiку камунальных плацяжоў не ўзяў. Я схадзiла па яе тыднi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика