21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Беларуская АЭС будзе адпавядаць самым жорсткім крытэрыям бяспекi

26.08.2009 10:27 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларуская АЭС будзе адпавядаць самым жорсткім крытэрыям бяспекi

Выбар Беларусi — вода-вадзяны тып рэактара трэцяга пакалення, якому аддаюць перавагу ва ўсiм свеце (з 439 энергаблокаў, якiя зараз эксплуатуюцца, 274 належаць да названага тыпу; 26 з 34, якiя будуюцца, — таксама вода-вадзяныя). Як расказаў на прэс-канферэнцыi намеснiк генеральнага дырэктара Аб’яднанага iнстытута высокаэнергетычных даследаванняў "Сосны" НАН Беларусi Мiкалай Груша, атрыманы адказы на запыт беларускага боку аб будаўнiцтве, якiя ў дадзены час апрацоўваюцца.

У ядзерным рэактары тры бар’еры бяспекi, адзiн з якiх вытрымлiвае любыя знешнiя ўздеяннi, у тым лiку падзенне самалёта. Паводле слоў навукоўца, у звычайных умовах работы энергаблока радыяцыйнае выпраменьванне адсутнiчае i выхад радыеактыўных рэчываў у дзесяткi разоў меншы, чым ад вугальных станцый той жа магутнасцi. Шматгадовая практыка назiранняў пацвяржае, што апрамяненне насельнiцтва, якое пражывае ў зоне размяшчэння АЭС, мiзэрнае. Яно складае долi працэнта ад натуральных крынiц радыяцыi, такiх, напрыклад, як касмiчнае выпраменьванне цi прыродная радыеактыўнасць. Сусветная статыстыка сведчыць, што за ўсю гiсторыю мiрнага выкарыстання атамнай энергii не было выпадкаў небяспечнага апрамянення насельнiцтва ад АЭС падчас працы iх у нармальным рэжыме.

Але ў сучасных атамных электрастанцыях прадугледжана бяспека яшчэ i пры ўзнiкненнi няштатных i аварыйных сiтуацый. Сучасныя сiстэмы бяспекi кантралююць аварыi i выконваюць спыненне ядзернага рэактара i адвод цеплавой энергii, абмежаванне распаўсюджання радыеактыўных рэчываў. Побач з актыўнымi сiстэмамi выкарыстоўваюцца i пасiўныя, якiя не патрабуюць умяшальнiцтва аператара. Адным з элементаў пасiўнай бяспекi з’яўляецца спецыяльная лавушка на выпадак самых цяжкiх i неверагодных катастроф. Калi ўзнiкае аварыя з парушэннем усiх трох бар’ераў, лавушка не дасць магчымасцi расплаўленым масам выйсцi за межы абароннай абалонкi. Пра ролю сiстэм бяспекi сведчыць статыстыка нешматлiкiх аварый, якiя былi ў свеце. У 1979 годзе на амерыканскай атамнай станцыi "Frее Mау Аrеlаnd" здарылася аварыя з расплаўленнем актыўнага слоя. Паводле характару, яна мала адрознiвалася ад аварыi на чацвёртым энергаблоку Чарнобыльскай станцыi, але не была падобнай да наступстваў, бо ўся маса радыеактыўнасцi была лакалiзаваная ў межах абароннай абалонкi. "Сiстэмы бяспекi складаюць прыкладна трэць кошту атамнай станцыi", — падкрэслiў Мiкалай Груша.

Як паведамiла дырэктар Дэпартамента па гiдраметэаралогii Мiнiстэрства прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя Рэспублiкi Беларусь Марыя Гермянчук, патэнцыйныя пляцоўкi будаўнiцтва АЭС на Беларусi абследаваны. Краснапалянская пляцоўка вывучана на 90 працэнтаў, Куўшынаўская — дзесьцi на 60, Астравецкая — на 30-40...

Алена КРАВЕЦ.

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выбар Беларусi — вода-вадзяны тып рэактара трэцяга пакалення, якому аддаюць перавагу ва ўсiм свеце (з 439 энергаблокаў, якiя зараз эксплуатуюцца, 274
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика