21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Па вёсцы конь імчаўся...

26.08.2009 10:27 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Па вёсцы конь імчаўся...

Выпрабавана на сабе

 

У гэты дзень было сонечнае зацьменне, але яго ў нас нiхто i не заўважыў — сонца было закрыта толькi на адну чвэрць. I хоць я нi ў якiя прыкметы не веру, але менавiта 1 жнiўня стала для мяне маркотным.

Зранку прывёз жонку на дачу i паставiў аўтамашыну, як заўсёды, на ўзбочыне — насупраць хаты. Паглядзеў на вiнаград, якi сёлета не ўдалося ўратаваць ад мiльдзью, а затым узяў фотаапарат i сабраўся пайсцi за вёску, бо там ужо шумелi камбайны. Думаў зрабiць здымак для газеты.

Выйшаў за веснiчкi i ўбачыў калгасны статак, якi рухаўся па вёсцы ў мой бок. Вярнуўся назад (кароў шмат) i вырашыў перачакаць.

Першае адступленне.

Эпiзоды вясковага жыцця мне добра вядомыя i ўрэзалiся ў памяць назаўсёды. Некалi ў кожнай вёсцы кароў хапала, i калi тыя вярталiся з выгану, то, як правiла, карцiна была адна i тая ж. Каровы павольна iдуць па вулiцы з круглымi жыватамi i лянiва жуюць жвачку ды яшчэ ўсю вулiцу заляпаюць. Здаралiся i выключэннi, але кожны, адбываючы "калейку", пасвiў не толькi чужых кароў, але i сваю. У прынцыпе, наелiся каровы цi не, залежала ад канкрэтнага чалавека — якi гаспадар, такi i пастух.

З грамадскiм статкам сiтуацыя зусiм iншая. Калгасныя каровы не ўмеюць iсцi павольна, а ўсё бягом. Аднойчы на тэрыторыi аднаго калгаса, цяпер ужо сельгаскааператыва, давялося ўбачыць, як статак гналi на дойку. Пастухi на конях, дзве аўчаркi i каровы галопам. Адназначна, нiводзiн старшыня не дасць на такое каманды, але ж у пастухi iдуць не самыя лепшыя кадры, хоць зарплата часта ў iх вышэйшая, чым у дыпламаванага спецыялiста. Выбiраць няма з каго, ды i карова з фермы не чакае, што яе нехта пагладзiць цi дасць акраец хлеба — усё пастаўлена на паток.

Статак, якi гналi вулiцай, таксама рухаўся нервова i прайшоў бы мiма машыны i на гэты раз, як рабiў гэта сем гадоў. Але ў сярэдзiну статку ўбiўся конь з возам i... ашалеў — каровы не давалi яму бегчы.

Конь наляцеў на машыну, рвануў убок, паламаў аглоблi, пакiнуў каля брамы воз i панёсся, а палову статка пагналi ўжо загуменнем. Прыбег пастух, якi за гэтага каня адказваў, але што ўжо было рабiць.

Убачыўшы, што стала з машынай, я ўзяўся за тэлефон. Першым прыехаў старшыня мясцовага сельгаскааператыва з намеснiкам па жывёлагадоўлi i загадчыкам фермы. Усе размовы, цi меў я права на вулiцы машыну ставiць, як i нiчога выпадковага не бывае, былi неiстотнымi, а вось прапанову разабрацца ў сiтуацыi самiм я да галавы не ўзяў, бо было ўжо позна — выклiкаў iнспектараў ДАI.

Неўзабаве прыехалi i яны. Першае пытанне было, цi ўладзiлi мы праблему, але я зноў палiчыў, што ўсё павiнна быць аформлена паводле закону, а калi так, то пры здарэннi неабходна, каб усё заставалася на месцы — нiчога нельга чапаць да прыбыцця супрацоўнiкаў ДАI. Так i пайшло сваёй каляiнай: усё зафiксавалi, а мне выдалi даведку, з якой я павiнен пайсцi ў страхавую кампанiю, што я i зрабiў. Была ўпэўненасць у сваёй праваце, i думалася, што далей усё пойдзе гладка i лёгка: страхавая кампанiя вырашыць усе мае праблемы, бо на працягу сямi годоў я плацiў грошы.

Калi ты ў чарговы раз робiш узнос, то жанчына ў акенцы сустракае цябе ветлiва, з усмешкай, а тут узяла даведку i ў адказ: "А на гэты выпадак страхавы полiс не дзейнiчае — вам трэба ў суд". На шум выйшаў дырэктар Юрый Гарошкаў i запрасiў у кабiнет, дастаў са стала брашурку i зачытаў, што пры абавязковым страхаваннi страхавым выпадкам не лiчыцца, калi ваш аўтамабiль пашкодзiлi: сельскагаспадарчыя i будаўнiчыя машыны, ваенны транспарт, мелiярацыйныя машыны, мотаблокi, мапеды, гужавы транспарт... I ўсяго гэтага я не ведаў, хоць свой подпiс на страхавым пасведчаннi i ставiў, што азнаёмлены з палажэннем аб страхаваннi.

Другое адступленне.

Я вырашыў зрабiць сярод уладальнiкаў легкавiкоў апытанне, i амаль нiхто з iх не ведаў, якiя выпадкi не лiчацца страхавымi, i толькi адзiн кiроўца, якому давялося сутыкнуцца з праблемай, быў у курсе. "Нi фiга сабе! О-о, блiн!" — давялося пачуць ад тых, хто з году ў год плацiць страхоўку.

I тут прад’явiць нейкiя абвiнавачваннi страхавой кампанii немагчыма, бо самi ставiм подпiс i думаем, што тэкст, якi надрукаваны мiкраскапiчнымi лiтарамi на адваротным баку выпiсанага нам страхавога пасведчання, з’яўляецца тым самым палажэннем. I хоць у нас няма выбару, бо страхаванне абавязковае i палажэнне адно для ўсiх кампанiй, але ж што там напiсана, трэба ведаць.

За савецкiм часам у сталовых вельмi быў распаўсюджаны комплексны абед. У чалавека не было выбару, акрамя таго, як з’есцi тую катлету (каб не быць галодным), але прачытаць меню ён мог.

Калi чалавек заключае дагавор на абавязковае страхаванне, то супрацоўнiк кампанii павiнен растлумачыць, што палажэнне аб абавязковым страхаваннi: "за вашай спiной вiсiць на сцяне", "вось ляжыць перад вамi", "а на адваротным баку выдадзенага вам пасведчання толькi вытрымкi з палажэння".

Хоць i сярод тых цытатаў ёсць:

174. Страхавальнiк абавязаны:

— азнаёмiць страхоўшчыка з умовамi абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасцi ўладальнiкаў транспартных сродкаў.

Так, у вадзiцеля няма выбару — абавязковае страхаванне не абмiнеш, але ад нейкiх выпадкаў ён мог бы пайсцi на добраахвотнае страхаванне.

Адным словам, усе закрытыя акцыянерныя страхавыя таварыствы ведаюць, што ад iх нiводзiн уладальнiк машыны не ўцячэ, то чаго асаблiва i хвалявацца — канкурэнтаў няма. А вадзiцелi ставяць аўтаматычна подпiс, бо думаюць, што за iх нехта ўсё прадумаў, а iнакш, за што грошы плацiш?

Адносна майго выпадку, то праз 15 дзён мiлiцыя напiша пратакол, якi запатрабаваць можа толькi суд, а гэта будзе цягнуцца з месяц. Судовы разгляд — валакiта непрыемная, i тут сапраўды думаецца, што, можа, за лепшае было б пра ўсё дагаварыцца на месцы, без ДАI.

I рамонт машыны ў прыватнiка абыдзецца ў некалькi разоў танней, чым на станцыi абслугоўвання. У часе i грашах усе бакi прайграюць, але ёсць гарантыя для пацярпелага, што яго не падвядуць.

* * *

Вяртаючыся да кароў, якiх гоняць праз вёску, то тут неабходна сказаць наступнае. Калi па населеным пункце iмчацца сотнi кароў, то патрэбна асцярожнасць. Вось у маiх суседзяў ёсць малыя дзецi, якiя выбягаюць на вулiцу, i можна ўявiць, што будзе, калi трохгадовае дзiця трапiць пад капыты кароў? Суседка тэлефанавала ў райвыканкам, але праходзiў тыдзень — i ўсё пачыналася занава. Калi можна гнаць кароў па загуменнi, то навошта праз вёску? Вядома ж, па вулiцы, як па тунэлi, — прасцей. Усё вырашаюць канкрэтныя людзi, i над кожным пастухом наглядальнiка не паставiш...

Сымон Свiстуновiч.

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У гэты дзень было сонечнае зацьменне, але яго ў нас нiхто i не заўважыў — сонца было закрыта толькi на адну чвэрць. I хоць я нi ў якiя прыкметы не вер
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика