У СВК "Аграфірма Малеч" тэмпы збору ўраджаю задаюць супрацоўнiкi Дэпартамента аховы
У СВК "Аграфірма Малеч" тэмпы збору ўраджаю задаюць супрацоўнiкi Дэпартамента аховы
Усяго на палях нашай рэспублiкi працуюць 17 супрацоўнiкаў Дэпартамента аховы, якiя, знаходзячыся ў водпуску, дапамагаюць гаспадаркам збiраць ураджай. Так, напрыклад, два супрацоўнiкi Бярозаўскага аддзела аховы — мiлiцыянер узвода мiлiцыi прапаршчык Сяргей Стасевiч i яго таварыш, мiлiцыянер-вадзiцель, прапаршчык Юрый Барушка — працуюць адпаведна камбайнерам i памочнiкам камбайнера ў СВК "Аграфiрма Малеч". Экiпаж па вынiках збору ўраджаю ўваходзiць у склад перадавiкоў у гаспадарцы. — Нам падабаецца сам працэс жнiва. Гэта вiдовiшча, якое зачароўвае, — апавядаюць пра свае ўражаннi Сяргей i Юрый. Экiпаж Сяргея Стасевiча i Юрыя Барушкi ўпэўнена займае трэцяе месца ў гаспадарцы (а гэта шэсць вёсак, пяць тысяч гектараў палёў). Працай мiлiцыянераў вельмi задаволены старшыня СВК "Аграфiрма Малеч" Іван Данiлевiч: — Экiпаж Сяргея Стасевiча i Юрыя Барушкi адзначаецца выдатнай дысцыплiнай, з’яўляецца добрым прыкладам у адносiнах да працы i тэхнiкi. Андрэй Гаўрон. Юлiя Аксючыц.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Усяго на палях нашай рэспублiкi працуюць 17 супрацоўнiкаў Дэпартамента аховы, якiя, знаходзячыся ў водпуску, дапамагаюць гаспадаркам збiраць ураджай.
|
|