Субота
Субота
Назва гэтага дня паходзіць са старажытнаiудзейскай мовы, у якой sаbbаt — заканчэнне нейкай справы, працы (шабаш). У Старым запавеце аб гэтым днi сказана, што гэта дзень адпачынку ад розных спраў. Вельмi часта адбываецца блытанiна ў разуменнi структуры старажытнаiудзейскага i еўрапейскага хрысцiянiзаванага тыдня. Некаторыя даследчыкi сцвярджаюць, што ў славянскiм календары тыдзень пачынаўся з нядзелi, таму што субота лiчылася днём адпачынку. Насамрэч, у славян з часоў распаўсюджання хрысцiянства ролю старазапаветнай суботы выконвала новазапаветная нядзеля — дзень уваскрэшання Ісуса Хрыста. * Знаёмства са структурай беларускага народнага календара паказвае, што субота была днём незвычайным у плане сакральна-магiчнага напаўнення. У гэты дзень нашы продкi быццам бы па спецыяльным iнфармацыйным канале дакраналiся да шматлiкiх таямнiц Сусвету, наладжвалi кантакты з душамi памерлых сваякоў, звярталiся да iх з просьбай аб добрым ураджаi цi шчаслiвай долi маладых, якiя бралi шлюб. З цягам часу ў народным календары на працягу ўсяго года з’явiлiся адпаведныя суботы, якiя лiчацца днямi памяцi i ўшанавання продкаў. У беларускiм асяродку такiя днi сталi звацца "Дзядамi", цi "радзiцельскiмi суботамi". * "Суботнi" рытуальны дыялог з продкамi ўплываў на некаторыя абрадавыя кантэксты ў культуры беларусаў. Таму ў "радзiцельскiя суботы" не праводзяць вянчанне ў праваслаўных храмах. * У славянскай народнай традыцыi субота лiчыцца жаночым днём, якому адпавядае лiк 6. Народная свядомасць ставiцца да яго як да добрага, "лёгкага", спрыяльнага дня, можа, таму, што наперадзе яшчэ адзiн дзень адпачынку. * У суботу звычайна прыбiраюцца ў хаце, на гаспадарчым падворку. * Субота лiчыцца спрыяльным днём для ад’езду ў далёкi шлях. * У той жа час народная традыцыя папярэджвае: не пачынайце ў суботу адказныя справы, асаблiва будаўнiцтва — нiчога ладнага не атрымаецца. У гэты дзень можна было толькi закласцi падмурак новай, будучай хаты. * Калi тканiна была выткана ў суботу, то адзенне з яе шылi толькi для дарослых. Дзiцяцi насiць адзенне з яе катэгарычна забаранялася. * Нашы продкi былi перакананыя: калi дзiця нарадзiлася ў суботу, яно будзе лекарам, знахаром, а таксама будзе бачыць з’яўленне духаў сваiх продкаў. * Народжаныя ў суботу — меланхалiчныя, крыху адасобленыя людзi. А калi злуюцца, дык пасля затухання гневу iмкнуцца як мага хутчэй папрасiць прабачэння. Яны не супраць пажыць за чужы кошт, лiчаць сябе вельмi разумнымi, i калi дазволяць каму-небудзь даць сабе параду, дык усё роўна яе нiколi не выкарыстаюць. Да сталага веку яны выглядаюць стройнымi, не любяць упрыгожвацца, адрознiваюцца старамодным адзеннем, бо лiчаць, што не ў адзеннi шчасце.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Назва гэтага дня паходзіць са старажытнаiудзейскай мовы, у якой sаbbаt — заканчэнне нейкай справы, працы (шабаш). У Старым запавеце аб гэтым днi сказа
|
|