У Пекіне ўрачыста адкрылiся ХХІХ летнiя Алiмпiйскiя гульнi
У Пекіне ўрачыста адкрылiся ХХІХ летнiя Алiмпiйскiя гульнi
Шматмiльённая армiя аматараў спорту ўсёй планеты нарэшце дачакалася галоўнай падзеi спартыўнага чатырохгоддзя — Алiмпiяды-2008 у Пекiне. Час "Ч" настаў — 08.08.08, калi на пекiнскiм стадыёне "Птушынае гняздо" ў 8 гадзiн 8 хвiлiн 8 секунд вечара па мясцовым часе пачалася ўрачыстая цырымонiя адкрыцця ХХIХ летнiх Алiмпiйскiх гульняў. На цырымонii прысутнiчаў Прэзiдэнт Беларусi, кiраўнiк Нацыянальнага алiмпiйскага камiтэта краiны Аляксандр Лукашэнка. Такая колькасць васьмёрак невыпадковая: гэта лiчба лiчыцца шчаслiвай у жыхароў Паднябеснай, i яны спадзяюцца, што маючая адбыцца Алiмпiяда будзе ўдачнай ва ўсiх адносiнах. Спартыўную дэлегацыю Беларусi ў час параду ўзначалiў алiмпiйскi чэмпiён, а цяпер старшыня Беларускай федэрацыi фехтавання Аляксандр Раманькоў, якi пранёс перад трыбунамi Дзяржаўны сцяг Рэспублiкi Беларусь. На пекiнскай Алiмпiядзе Беларусь будуць прадстаўляць 182 атлеты, якiя выступяць у 26 вiдах спорту. Усяго ў галоўным спартыўным форуме планеты прымуць удзел больш як 10,5 тыс. спартсменаў з 203 краiн свету, яны разыграюць 302 камплекты ўзнагарод. Фаварытамi Алiмпiйскiх гульняў спецыялiсты называюць каманды Кiтая, ЗША i Расii, якiя даўно задаюць тон на самых буйных мiжнародных спаборнiцтвах. Што датычыцца беларусаў, то яны чацвёрты раз будуць удзельнiчаць у летняй Алiмпiядзе асобнай камандай. На трох папярэднiх беларускiя спартсмены заваявалi ўвогуле 47 медалёў: 6 залатых, 15 сярэбраных i 26 бронзавых. Чатыры гады таму ў Афiнах (як i ў Атланце-1996) у скарбонцы беларусаў было 15 алiмпiйскiх узнагарод, а ў Сiднэi-2000 беларуская каманда дабiлася найвышэйшага поспеху, заваяваўшы 17 медалёў. На гэтых Гульнях беларускiя спартсмены пастараюцца паўтарыць поспех васьмiгадовай даўнасцi i ўвайсцi ў першую дваццатку ў медальным залiку. Надзеi спецыялiсты i балельшчыкi звязваюць, у першую чаргу, з лёгкаатлетамi Надзеяй Астапчук (штурханне ядра), Iванам Цiханам i Вадзiмам Дзевятоўскiм (кiданне молата), Iрынай Ятчанка (кiданне дыска), маладым дзесяцiборцам Андрэем Краўчанкам. Па сiлах замахнуцца на медалi штангiстам i, вядома, двухразовай алiмпiйскай чэмпiёнцы па акадэмiчным веславаннi Кацярыне Карстэн. Дарэчы, у складзе беларускай зборнай у Пекiне выступяць i яшчэ тры алiмпiйскiя чэмпiёнкi: Элiна Зверава, Янiна Правалiнская-Карольчык i Юлiя Несцярэнка. Сярод членаў алiмпiйскай дружыны 26 заслужаных майстроў спорту, якiя не раз уздымалiся на вышэйшыя прыступкi п’едэстала гонару на чэмпiянатах свету i Еўропы. Свята сусветнага спорту прадоўжыцца ў сталiцы Паднябеснай да 24 жнiўня. Дзякуючы трансляцыям на Першым канале i тэлеканале "ЛАД" (агульны аб’ём вяшчання складзе 229 гадзiн) беларускiя аматары спорту змогуць назiраць за спаборнiцтвамi i перажываць за нашых спартсменаў. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Шматмiльённая армiя аматараў спорту ўсёй планеты нарэшце дачакалася галоўнай падзеi спартыўнага чатырохгоддзя — Алiмпiяды-2008 у Пекiне.
|
|