Пах чабаровы
Пах чабаровы
У песнях застанёмся мы Песні Уладзiмiра Буднiка адметныя вытанчанай меладыйнасцю, нацыянальным каларытам. Выхаванец палескага краю, ён ярка ўвасобiў прыродную духоўнасць у вакальных i iнструментальных творах. Сiмфанiчная паэма "Сказ пра Палессе", п’еса "Успамiны", песнi "Папараць-кветка", "Палессе", "Белая лiлея", "Зялёная пушча", "На мяжы раставанняў i сустрэч", "Шумi, мой лес", "Мацi-зямлi" i iншыя перадаюць непаўторнае хараство нашай зямлi, духоўную несупакоенасць яе насельнiкаў. Уладзiмiр Буднiк — аўтар шэрагу патрыятычных песняў. Вакальны твор "Янка Купала" меў поспех i на еўрапейскiх фестывалях. Каля паўтара дзесятка песень, створаных кампазiтарам сумесна з вядомымi паэтамi, змясцiла "Звязда". Песню "Пах чабаровы" Уладзiмiр Буднiк напiсаў для папулярнага ў мiнулыя дзесяцiгоддзi эстраднага ансамбля "Чараўнiцы". Даверлiвасць iнтанацыi, цеплыня i пачуццёвая непасрэднасць твора прыцягваюць увагу i сучасных выканаўцаў. Мiхась ШАВЫРКIН. Музыка Уладзiмiра Буднiка Верш Кастуся Кiрэенкi Не прыдумала сама, Што са мной здарылася: З працы сёння йшла дамоў I з дарогi збiлася. Мне б iсцi каля ракi, — Я ж пайшла дубровай, Галаву маю кружыў Пах чабаровы. Прыпеў: Я iшла ўсё ды iшла, Аж пакуль стамiлася, i не ведаю сама, Як з Iгнасем стрэлася. А Iгнась жа — ён са мной Ды такi суровы... Не кружы мне галавы, Пах чабаровы! Хлопец глянуў на мяне — Я аж здрыганулася. Але што са мной? Чаму Да яго схiнулася. I чаму так мiлы мне Прывiтання словы? Кружыць, кружыць галаву Пах чабаровы! Прыпеў. Неба ззяла над зямлёй Яркай вечарнiцаю. Доўга мы сядзелi з iм, З любым, над крынiцаю. Толькi цiхiя дубы Чулi нашы змовы... Ой, вясна мая, вясна, Пах чабаровы... Прыпеў. Што скажу матулi я, Як часiнай позняю Я з’яўлюся перад ёй, Ласкавай i грознаю. Што скажу, схаваю як Водар той дубровы? Аж у хату прынясла Пах чабаровы... Прыпеў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Песні Уладзiмiра Буднiка адметныя вытанчанай меладыйнасцю, нацыянальным каларытам. Выхаванец палескага краю, ён ярка ўвасобiў прыродную духоўнасць у в |
|