За алімпiйцаў — на свежым паветры
За алімпiйцаў — на свежым паветры
9 жнiўня на спартыўна-аздараўленчай базе ФПБ "Алiмпiец" возьме старт свята фiзкультуры, спорту i здароўя "ІI свабодныя гульнi на свежым паветры". Прычым, як паведамiла прэс-сакратар Федэрацыi прафсаюзаў Вольга Зуёнак, сёлета свята пройдзе пад дэвiзам "Падтрымаем беларускiх алiмпiйцаў. Хварэем за нашых". Чакаецца, што ўдзел у свяце возьмуць каля паўтысячы чалавек. Самi спаборнiцтвы пройдуць па такiх вiдах спорту, як настольны тэнiс, дартс, шашкi, падняцце гiры, бiльярд. Адначасова адбудуцца ўжо традыцыйная сямейная эстафета "Тата, мама i я — спартыўная сям’я" i зноў-такi сямейнае перацягванне каната. Сяргей ГРЫБ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
9 жнiўня на спартыўна-аздараўленчай базе ФПБ "Алiмпiец" возьме старт свята фiзкультуры, спорту i здароўя "ІI свабодныя гульнi на свежым
|
|