21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

"Абясшкодзіць" курцоў... І абаранiць iх ад самiх сябе

26.08.2009 10:27 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

"Абясшкодзіць" курцоў... І абаранiць iх ад самiх сябе

Калi курыльшчыкi думаюць, што курэнне — iх асабiсты клопат, яны, мякка кажучы, глыбока памыляюцца. Гаворка ўсё ж такi iдзе не пра сметанковае масла: тут сапраўды — хачу ем, хачу мiма праходжу... Таму, шаноўныя аматары тытунёвага атручэння, "будзьце ласкавыя", аслабанiце рабочы кабiнет, пасаду, парк, рэстаран, пад’езд, самалёт... Папярэджваю: наступ на курцоў будзе працягвацца. Але ж чарговых змен у жыццi грамадства, свабоднага ад такога наркатычнага рэчыва, як тытунь, многiя з цяперашнiх залежных ад яго могуць i не пабачыць... За наступнай зацяжкай раю паразважаць над гэтым. 

Удар па колькасцi

Зараз у нашай краiне з’явiлiся сур’ёзныя падставы для таго, каб разлiчваць на станоўчыя змены. Лiтаральна праз два гады актыўнае ўжыванне тытунёвых вырабаў ва ўзроставай групе да 15 гадоў зменшыцца на 20 працэнтаў, 16—20 — на 10, 21—30 — на 7, пасля 30 гадоў — на 5 працэнтаў. На такi вынiк разлiчваюць спецыялiсты, якiя ўзялi ўдзел у распрацоўцы Комплекснай праграмы барацьбы супраць тытуню на 2008—2010 гады. Праграма прафiлактычнага характару ўжо актыўна рэалiзуецца — мiнiстэрствамi аховы здароўя, адукацыi, спорту i турызму, культуры, iнфармацыi, а таксама Беларускiм дзяржаўным канцэрнам харчовай прамысловасцi.

— Акрамя комплекснай праграмы, у рэспублiцы рэалiзуюцца Рамачная канвенцыя Сусветнай арганiзацыi аховы здароўя па барацьбе супраць тытуню i Дэкрэт № 28 Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, — адзначае Нiна ТКАЧОНАК, загадчыца аддзела грамадскага здароўя Рэспублiканскага цэнтра гiгiены, эпiдэмiялогii i грамадскага здароўя. — Гэта павiнна не толькi скарацiць ужыванне тытунёвых вырабаў беларусамi, знiзiць захваральнасць i заўчасную смерць насельнiцтва, але i ў цэлым паспрыяць павелiчэнню сярэдняй працягласцi жыцця, паляпшэнню дэмаграфiчнай бяспекi. Напрыканцы гэтага года мы правядзём сацыялагiчнае апытанне з тым, каб высветлiць, цi дасягнуты першыя канструктыўныя вынiкi. Калi ж яны акажуцца малазначнымi, магчыма, будзем весцi гаворку аб увядзеннi больш жорсткiх мераў...

Прадугледжаныя ўжо зараз меры — досыць сур’ёзныя. Iншая рэч, цудоўная заканадаўчая база на практыцы, як гэта нярэдка бывае, аказваецца "пустым гукам". Так, паводле памянёнага Дэкрэта № 28, жыллёва-камунальныя гаспадаркi абавязаны штрафаваць людзей, якiя кураць у пад’ездах, але ж на запыт цэнтра гiгiены аб колькасцi такiх выпадкаў быў атрыманы дакладны адказ — нуль цэлых нуль дзесятых. Пры тым, што памер штрафу ў такiх выпадках вагаецца ад 10 да 30 базавых велiчынь!

Прадстаўнiкi органаў унутраных спраў спагналi за паўгода хаця б звыш сотнi штрафаў за курэнне ў забароненых для гэтага месцах. Праўда, i "дыяпазон" такiх месцаў тут больш шырокi. У той жа сталiцы свабоднымi ад курэння лiчацца, скажам, гарадскiя паркi i Батанiчны сад (у абласных цэнтрах падобныя свабодныя ад курэння "зоны" вылучаюць мясцовыя ўлады). Катэгарычна забаронена курэнне ва ўстановах аховы здароўя, адукацыi, спорту i турызму, культуры, грамадскага харчавання, у памяшканнях органаў дзяржкiравання, мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў i арганiзацый, на вакзалах, у аэрапортах, падземных пераходах, на станцыях метрапалiтэна. Парушэнне "правiла" пагражае адмiнiстрацыйным пакараннем — штрафам ад 0,5 да 5 базавых велiчынь. Дарэчы, i самi праваахоўнiкi не маюць права курыць на сваiм рабочым месцы, у форме. Скажам, той жа супрацоўнiк ДАI, чыё рабочае месца, здавалася б, на свежым паветры, можа далучыцца за перакур... да лiку беспрацоўных.

Ва ўсiх установах, дзе курэнне не забаронена, павiнны быць спецыяльныя, з добрай вентыляцыяй, памяшканнi для гэтага. Аднак ведаю, што яшчэ далёка не ва ўсiх установах iснуюць падобныя зручнасцi. Хочацца спытаць, чаму, чаму цудоўнае заканадаўства такое далёкае ад рэальнага жыцця? Хоць гэта не адно пытанне, ад якога я пакутую: хто б паклапацiўся аб спагнаннi штрафу з бацькоў, чые дзецi адкрыта кураць на перапынках пад сценамi школы? Вось калi пацыент парушыць умовы знаходжання ў медустанове, то яму i адмовiць у далейшых паслугах могуць... Чаму ж у адносiнах да дзяцей мы такiя лаяльныя?

Нiякай рамантыкi

Зараз цэнтр гiгiены разам з Дзяржстандартам працуе над адным цiкавым дакументам. У хуткiм часе курыльшчыкi не змогуць адрознiць "Кэмел" ад "Мальбара" па знешнiм выглядзе, паколькi ўсе цыгарэтныя пачкi будуць аднолькавага, чорна-белага, колеру i без усякiх малюнкаў ды "заманух" — накшталт "лёгкiя", "ультралёгкiя" i г.д. Акрамя таго, з аднаго боку кожны пачак будзе "ўпрыгожваць" надпiс "Курэнне — прычына развiцця сардэчна-сасудзiстых i ракавых захворванняў", а з другога — адзiн з наступных пяцi надпiсаў: "Курэнне спрыяе развiццю iмпатэнцыi i жаночай бясплоднасцi", "Курэнне — прычына iнфарктаў i iнсультаў", "Курэнне — цяжкая залежнасць. Не пачынайце курыць", "Курыльшчыкi памiраюць маладымi", "Засцеражыце дзяцей ад тытунёвага дыму". У Расii, напрыклад, будзе 12 разнавiднасцяў надпiсаў, але сутнасць, зразумела, тая ж.

Паводле слоў Нiны Ткачонак, як толькi ўступiць у сiлу Закон "Аб маркiроўцы тытунёвых вырабаў", а здарыцца гэта даволi хутка, вытворцы атрымаюць роўна год, каб перайсцi на выраб тытунёвай прадукцыi ў абноўленым выглядзе. Старых цыгарэт мы не ўбачым ужо напрыканцы 2009 — пачатку 2010 года.

Шматаблiчны тытунь

У Беларусi кураць 32,3 працэнта насельнiцтва. Гэта, праўда, менш, чым у 2001 годзе, на 9,3 працэнта. У свеце ёсць краiны i з большай колькасцю курцоў, але для многiх, у тым лiку i для Беларусi, характэрна адна нядобрая сучасная тэндэнцыя: змяншэнне колькасцi курцоў-мужчын на карысць павелiчэння залежных ад тытуню жанчын. Мiж iншым, цiкава: да 35-гадовага ўзросту жанчын-курцоў застаецца толькi 3 працэнты. Спецыялiсты мяркуюць, што развiтанне слабага полу з "моцнай" звычкай абумоўлена ў такiх выпадках пераасэнсаваннем той шкоды, якую нанёс тытунь не толькi ўласнаму здароўю, але i здароўю iх дзяцей.

У развiтых краiнах, скажам, у Швейцарыi, праблема набыла нечаканы характар: "курцы" ўжо не дымяць у самалётах i рабочых кабiнетах. Яны пераарыентавалiся на тытунь... смактальны, у выглядзе жуек. Але ж шкода, нанесеная здароўю, у любым выпадку абсалютна аднолькавая i залежнасць фармiруецца не менш слабая.

Небяскрыўдны ментол

Падлiчана, што ў сярэднiм 15,5 тысячы беларусаў у год гiне ад прычын, абумоўленых курэннем. Устаноўлена, што кожная цыгарэта скарачае чалавеку жыццё на 14 хвiлiн.

Паводле пэўных даследаванняў, нiкацiн з цыгарэтнага дыму можа стымуляваць дзяленне i размнажэнне ракавых клетак у лёгкiх. Актыўнае курэнне павялiчвае верагоднасць развiцця раку i iншых лакалiзацый. Курэнне наогул шкодна ўздзейнiчае на ўсе органы i сiстэмы — ад органаў зроку да кiшэчнiка i ад сардэчна-сасудзiстай сiстэмы да рэпрадуктыўнай. Праўда, найчасцей гаворыцца аб тым уроне, якi наносiць тытунь сасудам, вымушаным рэагаваць на зацяжкi рэзкiм звужэннем.

Па меркаваннi спецыялiстаў, так званыя "лёгкiя", з панiжаным утрыманнем нiкацiну, цыгарэты могуць нанесцi нават большую шкоду, чым традыцыйныя, паколькi такая фармулёўка прымушае быццам бы бяскрыўдна выкурыць большую iх колькасць. Насамрэч аматары любых марак, у тым лiку "лёгкiх", атрымлiваюць аднолькавую колькасць канцэрагенных рэчываў. А вось прыхiльнiкi цыгарэт з ментолам толькi паскараюць развiццё адмоўных працэсаў у арганiзме, паколькi ментол добра расшырае бронхi i тым самым "дапамагае" атрутным рэчывам усмоктвацца больш поўна i хутка.

Больш рашучасцi!

Курэнне — гэта залежнасць, а, значыць, першае што вы павiнны зрабiць непасрэдна зараз, — дакладна ўстанавiць, чаму яна сфармiравалася.

Адзiн псiхолаг, якi працуе з алкаголiкамi i наркаманамi, кажа залежным: дапусцiм, ты выпiваеш цi колешся з-за таго, што цябе штосьцi-хтосьцi не задавальняе ў жыццi — праца, заробак, жонка, цешча... Але ж чым часцей ты будзеш звяртацца да сваёй залежнасцi, тым хутчэй у прамым сэнсе развiтаешся з iмi, а "раздражняльнiкi" застануцца. Дзе ж логiка?

Спосабаў развiтання з цыгарэтамi — безлiч. I нiкацiнавыя пластыры, i жуйкi, i вылучэнне дзён без курэння, i пакiданне вялiкiх акуркаў, але ўсё гэта будзе не больш чым гульнёй, пакуль аднойчы курэц проста не скажа сабе цвёрдае, упэўненае, узважанае "НЕ!". Прычым без усялякiх рэпетыцый i падрыхтовак. Як кажуць псiхолагi, нiколi не сячыце кошцы хвост па частках — не расцягвайце пакуты.

"Ломка" — фiзiчная нязручнасць без звыклай цырымонii — працягваецца ўсяго два днi. Далей становiцца лягчэй. Пасля адмовы ад курэння могуць з’явiцца некаторыя сiмптомы, звязаныя з пераадоленнем залежнасцi арганiзма ад курэння:

— пагаршэнне настрою,

— пачуццё неспакою, трывогi,

— парушэнне сну,

— знiжэнне канцэнтрацыi ўвагi,

— пачашчанае сэрцабiццё, патлiвасць, боль у вобласцi сэрца,

— сухасць у роце.

Для знiжэння непрыемных адчуванняў можна выкарыстоўваць i той жа нiкацiнавы пластыр цi нiкацiнавую жуйку, а лепей — прымаць полiвiтамiны, абавязкова вiтамiн С, настой валяр’яну, сардэчнiку.

Каб не прыбавiць у вазе:

l ешце часцей i дробнымi порцыямi, не наядайцеся на ноч;

l абмяжуйце мучныя i тлустыя вырабы;

l не замяняйце цыгарэту цукеркай цi пiрожным, лепей — апельсiнам, морквай або агурком;

l займiцеся фiзкультурай, якая, як вядома, не толькi спрыяе добрай фiгуры, але i змяншае стрэс i адцягвае ўвагу ад курэння.

Змянiце свой распарадак дня так, каб курэнне стала надзвычай нязручным. Знайдзiце новае захапленне, пазбягайце сiтуацый, у якiх прывыклi курыць.

Большасць зрываў прыпадае на першыя тры месяцы, калi чалавек кiнуў курыць. Каб не дапусцiць гэтага або паспрабаваць яшчэ раз, не расказвайце ўсiм, што задумалi развiтацца з цыгарэтай. Давайце сабе слова не курыць штодня, каб пратрымацца, перасiлiць сiтуацыю толькi на адзiн дзень! Гэта асноўны i самы эфектыўны пакуль прынцып, паводле якога спецыялiсты раяць пазбаўляцца ад любой залежнасцi.

Ажыццяўляйце спробу за спробай, i аднойчы ў вас абавязкова атрымаецца. Калi ж не, будзьце гатовыя да самых жорсткiх наступстваў, у тым лiку да выпрабавання iнтэрв’ю, якое ў вас возьмуць як у чалавека, якi заўчасна памiрае.

Святлана БАРЫСЕНКА.

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калi курыльшчыкi думаюць, што курэнне — iх асабiсты клопат, яны, мякка кажучы, глыбока памыляюцца. Гаворка ўсё ж такi iдзе не пра сметанковае масла: т
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика