На крыло!
На крыло!
Лiтаральна апошнiмi днямi на Беларусi развiталiся са сваiмi гнёздамi драпежныя птушкi — арланы, беркуты, вялiкiя i малыя арляцы, лунi, каршакi i ястрабы. Атрад арлiных — гэта гонар i сiмвал захавання нашай прыроды. Мiнуў складаны, калi не сказаць цяжкi, этап птушынага жыцця — стварэнне птушынай пары, выбар месца i пабудова гнязда, кладка яек i выседжванне, кармленне птушанят. Але гэта не азначае, што для птушак мiнуў час поўнай небяспекi, i таму бацькi-птушкi будуць яшчэ працягваць догляд сваiх нашчадкаў да самага iх адлёту. "Драпежныя птушкi — гэта вяршыня прыроднай пiрамiды, значыць на Беларусi захаваны ўсе вiды бiялагiчнай разнастайнасцi", — кажа вядомы беларускi арнiтолаг, навуковы супрацоўнiк Бярэзiнскага бiясфернага запаведнiка, кандыдат бiялагiчных навук, рэжысёр-анiматар i цудоўны фатограф жывой прыроды Ігар Бышнёў. Ён папрасiў звярнуць увагу беларускiх паляўнiчых (цяпер якраз сезон палявання на птушак), каб чалавек з ружжом не паднiмаў стрэльбу на драпежную птушку. Мне ўдалося зрабiць фотаздымкi птушаняцi малога арляца перад самым адлётам з гнязда. На маiх вачах, можна сказаць, ён рос, я бачыў моманты кармлення птушаняцi бацькамi-арламi. Як нi дзiўна, не ў здзiчэлых i непраходных мясцiнах быў звiты арлiны дом — у звычайным асiннiку ў Вiлейскiм раёне, усяго гадзiну язды ад сталiцы. Калi такая птушка не баiцца суседства з чалавекам, значыць, зямля наша сапраўды жывая — у поўным сэнсе гэтага слова. Анатоль Кляшчук, фота аўтара.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лiтаральна апошнiмi днямi на Беларусi развiталiся са сваiмi гнёздамi драпежныя птушкi — арланы, беркуты, вялiкiя i малыя арляцы, лунi, каршакi i ястра
|
|