21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Колькі гадоў у сапраўднасцi?

26.08.2009 10:27 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Колькі гадоў у сапраўднасцi?

Iнфарм-укол

 

Неабходна адрознiваць храналагiчны ўзрост ад бiялагiчнага. Бiялагiчны не паказвае працягласцi жыцця, а толькi iнфармуе аб тым, як арганiзм вытрымлiвае жыццёвыя праграмы, закладзеныя ў iм генетычна. Праверым сябе.

Узрост скуры можна вызначыць так: вялiкiм i ўказальным пальцамi вазьмiце скуру на тыльным баку далонi i адцягнiце яе на 5 секунд. Калi сляды зашчамлення знiкнуць за пяць цi меней секунд, то бiялагiчны ўзрост вашай скуры не перавышае 45 гадоў, за 6—15 — 60 гадоў, за 16—55 — 70. Узрост вачэй. Прачытайце газетны тэкст на максiмальна блiзкай ад вачэй адлегласцi i памерайце яе лiнейкай. Ва ўзросце 21 года пры адсутнасцi паталогii зроку чалавек можа чытаць газету на адлегласцi 10 см ад вачэй, у 34 гады — 14 см, а да 60 гадоў гэта адлегласць павялiчваецца да метра. Хуткасць рэакцыi правяраем так: станьце, выцягнiце руку наперад, пальцы прамыя, далонi ўнутр. Партнёр размяшчае 40-сантыметровую лiнейку паралельна вашай далонi на адлегласцi 1-2 см, нулявая адзнака знаходзiцца на ўзроўнi нiжняга краю далонi. Па камандзе "ўвага" партнёр на працягу 5 секунд павiнен апусцiць лiнейку. Ваша задача як мага хутчэй сцiснуць пальцы ў кулак i затрымаць падзенне лiнейкi. Бiялагiчны ўзрост вызначаецца па месцы перахвату лiнейкi. Паказчык 12 см адпавядае ўзросту 20 гадоў, паказчык 25 см — 60. Раўнавага (работа вестыбулярнага апарата). Стойце як мага даўжэй басанож на адной назе, рукi ў бакi, вочы заплюшчаны. Калi вы прастаiце звыш 30 секунд, ваш арганiзм яшчэ малады, а калi менш за 5 секунд, значыць, пасталеў.

Памятайце, што эмацыянальны фон i фiзiчны стан цесна звязаныя. Чалавек актыўны, бадзёры i жыццярадасны даўжэй захоўвае добрую фiзiчную форму. Песiмiст, якi пастаянна скардзiцца, можа прымусiць свой арганiзм пасталець заўчасна. Станоўчыя эмоцыi спрыяльна ўздзейнiчаюць на нервовую сiстэму, а, значыць, i на арганiзм у цэлым.

Вядучая рубрыкi Святлана БАРЫСЕНКА.

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Неабходна адрознiваць храналагiчны ўзрост ад бiялагiчнага. Бiялагiчны не паказвае працягласцi жыцця, а толькi iнфармуе аб тым, як арганiзм вытрымлiвае
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика