21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Алё, народ на провадзе!

26.08.2009 10:27 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Алё, народ на провадзе!

Гультайства — рухавік прагрэсу

Было гэта гадоў з 20 назад. Сужэнцы Нiна з Вiктарам журавiн увосень назбiралi, а прадаць iх вырашылi не дома, а, як па цяперашнiм часе, дык за мяжой — у суседняй Украiне. Там, казалi, на добрыя ягады цэны вышэйшыя. Перабралi яны, значыць, свае, у кампанiю кума паклiкалi — i ў Львоў.

Прыехалi, на рынку месцы занялi — мужык з жонкай блiжэй да аднаго ўваходу-выхаду, Мiкола, кум iх, — да другога. Вось толькi гандаль не дужа ладзiцца — зiма, холад. Убачыў Вiктар, што Нiна i адна спраўляецца, i гайда "ў самаволку", да кума — пакурыць, паглядзець, як у яго там бiзнэс iдзе.

А той, трэба сказаць, гумарыст, якiх пашукаць яшчэ, — калi за дзень не збрэша чаго, вечарам спаць не ляжа.

Сядзiць, значыць, той, як быццам гандлюе, а заадно — ягады свае перабiрае: сапсаваныя (пачарнелыя, жоўтыя) у адзiн бок, добрыя, прыгожыя — у другi. Кабета нейкая падыходзiць — вылiтая панi, — пытае, па чым журавiны?

— Пяць рублёў, — адказвае Мiкола i тут жа давай завiхацца ўзважваць.

Разлiчылiся, панi адышлася, але... назад вяртаецца. Пытае:

— А вунь тое, у мяшэчку, у вас што — не насенне?

— Так, так, панi! — аж прагiнаецца Мiкола, — насенне. Але ж яно каштуе даражэй — па 7 рублёў.

Патаргавалiся, купiла кабета — цэлы мяшэчак. Зноў пайшла. І зноў вярнулася. Пытае:

— А раскажыце ж вы, як гэтыя ягады правiльна вырошчваць?

Мiкола i вокам не мiргнуў — усю агратэхнiку ёй выдаў: у якую глебу, якiм часам, чым падкармiць... Гаварыў доўга, гаварыў так пераканаўча, што Вiктар, якi ўсё гэта чуў, усур’ёз задумаўся, а на халеру i нам на балота хадзiць? Там жа гразка... I гадзюкi... I мяшкi далёка цягаць...

— Давай, — кажа куму, калi панi сышла, — на градах журавiны вырошчваць.

— Дык што, i табе насення прадаць? — спытаў Мiкалай.

...Па дарозе дамоў разам пасмяялiся, разам пашкадавалi, што ў той панi нумар тэлефона не ўзялi. Можна было б спытаць у яе, як поспехi ў вырошчваннi — па тэлефоне ж яна твар не абдзярэ?

Галiна Бабарыка,  

в. Мачуль, Столiнскi раён

Голас звыш

Паветраных лiнiй сувязi каля вялiкiх гарадоў i мястэчкаў вы ўжо не ўбачыце. А вось у вясковай глыбiнцы — яны ёсць, служаць, хоць i не заўсёды так, як хацелася б: то моцны вецер дрэва павалiць — правады парве, то драўляная апора падгнiе — зломiцца, то...

На скрыжаваннi дзвюх досыць бойкiх дарог нехта з кiроўцаў прычым нейкага досыць загадкавага (вышынёй больш чым 5 метраў) транспартнага сродку нiжнiя правады абарваў, а верхнiя ад удару заблыталiся. Мне, як электраманцёру, давялося з iмi памучыцца, папрацаваць. А для таго, каб замест абарваных новыя павесiць (ды яшчэ над дарогай), нават падмогу паклiкаць.

Але ж зрабiлi ўсё. Напарнiка я адпусцiў. Сам на вышынi сяджу, у сэнсе — на слупе — вязку правадоў завяршаю. Пад слупам у мяне машыны снуюць, кружнiк стальнога дроту стаiць...

Раптам — гляджу i вачам не веру — спыняецца побач з iм шыкоўная iншамарка, выскоквае адтуль стройная, прывабная маладзiчка на "шпiльках", лёгенька "падбiрае" мой кружнiк, адчыняе багажнiк i...

— Куды-ы?! — раву немым голасам на ўсю лясную акругу.

Дзяўчына падымае да мяне галаву, пунсавее, кiдае спачатку дрот, потым мне: "О-о, извините!", садзiцца ў машыну i — па газах.

...Кiм я сябе адчуў у гэтыя моманты, чытач здагадаецца. А вось што бачным быў — трохi шкада. Голасам адтуль, зверху заставацца было б цiкавей.

Аляксандр Матошка,

в. Янкавiчы, Расонскi раён

Але вопыт ёсць

Лiчыцца, што аўтамабiльныя заторы бываюць толькi ў гарадах. Няправiльна лiчыцца, бо ў вёсках яны таксама бываюць. Асаблiва — калi па вулiцы статак iдзе...

Каровы, трэба сказаць, зараз выхаваныя, прычым у духу тэхнiчнага прагрэсу: на машыны — нiякай увагi, iдуць сабе ды iдуць па сваiх каровiных занятках, а тут...

Сама назiрала — за статкам з дзесятак машын сабралася. Вадзiцелi па-рознаму сябе паводзяць: нехта ззаду пацiху сунецца, нехта нервуецца, а адзiн маладзён аж са скуры вылузваецца — безупынку сiгналiць, у фортку нешта крычыць, каровам з iншамаркай сваёй пад самы азадак лезе (спадзяецца, мусiць, што дарогу саступяць...).

А не тут тое было! Адна з каровак (з норавам, вiдаць?) да кiроўцы таго пысу павярнула, на аўто яго паглядзела, а потым запынiлася, хвост падняла i... усё, што ёй перапрацавана было, "вылiла" на капот таму нецярплiўцу, на лабавое шкло.

Рэакцыю вадзiцеля я апiсаць не бяруся. Можаце ўявiць самi — усё будзе праўдай.

..."Ластаўку" сваю адмываў ён, вiдаць, доўга — белымi ручкамi, у белых шыкоўных штанах. Але ж мо запомнiў, што заторы бываюць i ў вёсках, што прадугледжаваць iх трэба. Праязджаць таксама. Пажадана — умеючы.

Нiна Рыбiк, г.п. Астравец

Каб у хату зайсцi, разуцца мала?

Не ведаю, як вы, а я на сваёй пошце досыць часта бываю: то мне трэба на "Звязду" падпiсацца, то канвертаў купiць, то пасылачку некаму паслаць, то плёнку здаць у праяўку... Харошыя там дзяўчаты, уважлiвыя. У сэнсе, з якой бы патрэбай да iх нi прыйшоў, заўжды дапамогуць альбо хоць параяць... I ўсмiхаюцца заўжды.

У той жа раз — нават смяялiся. Пытаюся: "Мусiць, нешта смешнае з’елi?". Кажуць: "Не... З’елi мы — дужа смачнае, але ж прыгатаванае — i сапраўды не без смеху".

А ўсё, значыць так было. Адна з паштарак кабана закалола — мяса трэба спарадкаваць. Працы з iм, тупанiны — аж за вочы. Дай, думае, матулю папрашу, хай прыйдзе: хоць нешта ж ды зробiць?

Мацi — ад слова, як кажуць: адразу ж праз палову вёскi (а вёска ў нас вялiкая) прыклыпала, у хату зайшла, разулася...

Дачка гэта чуе, але ж каб прывецiць, ёй часу няма: тут свiное вуха ў халадзец скрабе, там нешта кiпiць, там ужо выбягае... У запарцы той толькi i ляпнула:

— Мама, ногi мый.

А сама — далей завiхаецца.

Толькi чуе за спiнай нешта не так — нi гуку адтуль. Азiрнулася — мацi ў парозе, як стаяла, так i стаiць. I слёзы з вачэй — градам...

— Мамачка, што з табой? — спужалася дачка:

— А мая ж ты дачушачка, — кажа, плачучы, тая. — А я ж цябе гадавала, а я ж тваiх дзетак няньчыла... Тады дык бруднай я табе не была... А цяпер ужо, бач, каб у хату зайсцi, разуцца мала, — трэба яшчэ i ногi памыць?..

Дачцэ — беднай — не тое плакаць, не тое смяяцца. Кажа:

— Мама, я ж цябе паклiкала, каб ты халадзец свой зварыла. У цябе ж ён заўсёды смачнейшы быў!.. Ногi свiныя мыць трэба. Вунь у мiсе ляжаць...

У бабулi слёз тых як не бывала, у мiг вока высахлi:

— Гэта, — кажа, — я зараз! Я ўсё чыста зраблю... А то, бач, што, дурнiца, падумала.

...Хто ведае, мо ўпершыню бабуля так шчыравала над тымi нагамi, так доўга чаравала над тым халадцом. Але вынiк атрымаўся — проста на славу: сама сябе пераўзышла!

Вось дачка i вырашыла, што такiм халадцом не проста варта, а трэба (сам Бог загадаў!) частаваць сябровак!

Гiсторыя пра тое, як ён рыхтаваўся, была, вiдаць, у якасцi хрэну.

Соф’я Кусянкова,

в. Лучын, Рагачоўскi раён

Рубрыку вядзе Валянцiна Доўнар.

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Было гэта гадоў з 20 назад. Сужэнцы Нiна з Вiктарам журавiн увосень назбiралi, а прадаць iх вырашылi не дома, а, як па цяперашнiм часе, дык за мяжой —
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика