16-гадовая беларуска Таццяна Казыра паведаміла амерыканскім СМІ, што вырашыла працягнуць сваё знаходжанне ў ЗША з-за сямейных праблем на радзіме. Яна распавяла пра бацьку, які п'е, маці, якую ніколі не бачыла, і хворую бабулю, што не можа нічым дапамагчы ўнучцы. Казыра абвергла паведамленні, што амерыканская сям'я ўтрымлівае яе. "Я люблю гэтую сям'ю. І я хачу застацца трошкі даўжэй. Гэта мая сапраўдная сям'я", - заявіла беларуска. Тым часам, як паведамляе Радыё Свабода, у нядзелю 24 беларускія дзяўчынкі і хлопчыкі, якія знаходзіліся на аздараўленьні ў амэрыканскім горадзе Пэталума, адляцелі дадому. Нагадаем, што першапачаткова вылет 25 дзяўчынак і хлопчыкаў і двух дарослых кіраўнікоў групы быў прызначаны на 5 жніўня. Аднак у той дзень у аэрапорт Сан-Францыска не зьявілася 16-гадовая школьніца з Барысава Таня Казыра. Як высьветлілася, яна пажадала працягнуць сваю візу і зьвярнулася з адпаведнай просьбай да іміграцыйных уладаў ЗША. У выніку беларускія кіраўнікі групы прынялі рашэньне адкласьці вылет. Як паведаміла прэсе кіраўніца арганізацыі Chernobyl Children’s Project у Пэталуме Даян Дэчычыё, ёй, нарэшце, удалося набыць месцы для 25 пасажыраў, што для вялікай групы ва ўмовах летняга сэзону вельмі ня проста. Вырашана, што дзеці паляцяць назад у суправаджэньні аднаго дарослага. Другі ж пакуль застаецца ў ЗША да высьвятленьня абставінаў. Паводле Дэчычыё, авіякампанія, якая пераафармляла квіткі, напачатку спрабавала атрымаць ад Chernobyl Children’s Project дадатковыя 8 тысяч даляраў камісійных, аднак у пятніцу ўсё ж адмовілася ад гэтай сумы. Беларусь, хутчэй за ўсё, прыпыніць гэты праект. Як, дарэчы, і іншыя амэрыканскія праекты абмену, што запрашаюць штогод прыкладна 1200 дзяцей з чарнобыльскай зоны. “Гэта было б вельмі разаральным для нас”, кажа Даян Дэчычыё. Кіраўніца дабрачыннай амэрыканскай ініцыятывы, якая ад 1991 супрацоўнічае зь беларускай арганізацыяй “Мэдыцына і Чарнобыль”, лічыць, што Беларусь, хутчэй за ўсё, прыпыніць гэты праект. Як, дарэчы, і іншыя амэрыканскія праекты абмену, што запрашаюць штогод прыкладна 1200 дзяцей з чарнобыльскай зоны. Паводле арганізатараў аздараўленьня ў Пэталуме, учора ў аэрапорце яны сказалі свае апошнія разьвітальныя словы беларускім дзецям. Гэта было вельмі нялёгка, бо многіх зь іх яны любяць гэтак жа як і ўласных сыноў і дачок, кажуць яны. У зьвязку зь міжнародным скандалам вакол Тані Казыры Даян Дэчычыё яшчэ ў аўторак, 5 жніўня, спрабавала пакінуць праект. Аднак потым вырашыла застацца ў арганізацыі, пакуль не арганізуе новыя квіткі для беларускіх дзяцей і не адправіць іх дадому. Камэнтуючы гісторыю Тані і амэрыканскай сям’і Запатаў, Дэчычыё кажа, што разумее пачуцьці сям’і, аднак ўсё гэта, на жаль, нанясе шкоду будучаму адпачынку ў ЗША для іншых беларускіх дзяцей.
16-гадовая беларуска Таццяна Казыра паведаміла амерыканскім СМІ, што вырашыла працягнуць сваё знаходжанне ў ЗША з-за сямейных праблем на радзіме. Яна распавяла пра бацьку, які п'е, маці, якую ніколі не бачыла, і хворую бабулю, што не можа нічым дапамагчы ўнучцы.
Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей.
Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.