Асіна
Асіна
* Святых апосталаў Сiлу i Сiлуана, якiя ўшаноўваюцца 12 жнiўня, у народным асяроддзi ўспрымалi лiтаральна па iх iмёнах i iх "сiлай" надзялялi менавiта хлеб: "Сiла хлеб сiлiць". * Таксама лiчылася, што "святая Сiла дадасць мужыку сiлы" сабраць ураджай i засеяць новае поле: "Хто пасее жыта на Сiлу — народзiць яна сiльна", "Хто на Сiлу жыта пасее, у таго на хлеб надзея". * Каб пазбавiцца ад болю ў суставах цi радыкулiту, збiралi лапуховае лiсце — па тры лiсты з кожнага куста, не больш, сушылi на печцы. Затым сушанае лiсце прыкладалi да хворых месцаў тры разы — на тры Спасы (14, 19 i 29 жнiўня). * На Сiлуана сушылi венiк з асiны. Знахары "правiлi" iм сурочанага чалавека i варажылi над цяжкахворым чалавекам: будзе жыць цi не. * На Сiлу i Сiлуана "захоўвалi" карову ад ведзьмака — у варотах падворка i па кутках хлява ставiлi маладзенькiя асiнавыя дрэўцы цi забiвалi асiнавыя калы. Асiна — прыгожае, стройнае лiставое дрэва, якое ў народнай культуры стала сiмвалам страху, палахлiвасцi i няўпэўненасцi — яго закругленае лiсце дрыжыць пры кожным павеве ветру. Лiчыцца, што асiна "крадзе" (паглынае, забiрае да сябе) энэргiю чалавека. У казках Дабрыня павесiў Змея Гарыныча менавiта на асiну — каб той не вярнуўся да жыцця. Завостраны асiнавы кол — "Перунова палiца" — быў моцным сродкам барацьбы з ведзьмакамi, калдунамi i ваўкалакамi. З асiны рабiлi барану, якой абганялi вёску ў час барацьбы з эпiдэмiямi. У хрысцiянскай культуры асiна атрымала назву "iудзiна дрэва", таму што Іуда павесiўся менавiта на асiне. З таго часу i трымцiць асiна, калi ўзгадвае аб самазабойстве здраднiка Хрыстовага: "Злараднiк Iуда на асiне задавiўся, а на алешыне кроў пускаў, таму асiна мае горкi смак, а сырая алешына — крывавы колер". прыгожае, стройнае лiставое дрэва, якое ў народнай культуры стала сiмвалам страху, палахлiвасцi i няўпэўненасцi — яго закругленае лiсце дрыжыць пры кожным павеве ветру. Лiчыцца, што асiна "крадзе" (паглынае, забiрае да сябе) энэргiю чалавека. У казках Дабрыня павесiў Змея Гарыныча менавiта на асiну — каб той не вярнуўся да жыцця. Завостраны асiнавы кол — "Перунова палiца" — быў моцным сродкам барацьбы з ведзьмакамi, калдунамi i ваўкалакамi. З асiны рабiлi барану, якой абганялi вёску ў час барацьбы з эпiдэмiямi. У хрысцiянскай культуры асiна атрымала назву "iудзiна дрэва", таму што Іуда павесiўся менавiта на асiне. З таго часу i трымцiць асiна, калi ўзгадвае аб самазабойстве здраднiка Хрыстовага: "Злараднiк Iуда на асiне задавiўся, а на алешыне кроў пускаў, таму асiна мае горкi смак, а сырая алешына — крывавы колер".* Цiкавы факт: асiна — дрэва з мяккай драўнiнай, якая ў той жа час найменш з усiх астатнiх падпадае пад уплыў гнiення. Працягласць жыцця гэтага дрэва — больш за 100 гадоў. З асiны вырабляюць самыя трывалыя старчакi для маставой. * Калi пакласцi асiнавае палена ў мех з нягашанай вапнай, яна не будзе вiльготнай i не "запарыцца"; калi пакласцi кавалак асiны ў цэбар з квашанай капустай — яна не забродзiць i не скiсне. * Прыкмячалi: калi на асiне вялiкiя пупышкi — да ўраджаю ячменю, асiна з "завушнiцамi" — да ўраджаю аўса. Аксана КАТОВIЧ, Янка КРУК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Асiна — прыгожае, стройнае лiставое дрэва, якое ў народнай культуры стала сiмвалам страху, палахлiвасцi i няўпэўненасцi — яго закругленае лiсце дрыжыц |
|