Спачатку дыплом, потым — праца?
Спачатку дыплом, потым — праца?
Рызыка застацца без працоўнага месца напрамую залежыць ад узроўню адукацыі. У прыватнасцi, як паведамiла карэспандэнту "Звязды" прэс-сакратар Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Галiна Трафiменка, зараз на ўлiку ў службах занятасцi краiны знаходзяцца толькi 3798 чалавек з дыпломамi ВНУ — гэта менш за 9 працэнтаў ад агульнай колькасцi беспрацоўных. Адначасова 5291 беспрацоўны (12,5 працэнта) мае агульную базавую, 6837 чалавек (16 працэнтаў) — сярэднюю спецыяльную, а 9420 беспрацоўных (22 працэнты) — прафесiйна-тэхнiчную адукацыю. Найбольшую ж колькасць беспрацоўных (17316 чалавек, або 40,5 працэнта) складаюць грамадзяне краiны, якiя валодаюць толькi атэстатамi аб заканчэннi сярэдняй школы. Сяргей ГРЫБ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рызыка застацца без працоўнага месца напрамую залежыць ад узроўню адукацыі. У прыватнасцi, як паведамiла карэспандэнту "Звязды" прэс-сакрата |
|