Мабільнікі ў... газавым балоне
Мабільнікі ў... газавым балоне
Спробу нелегальнага правозу партыi мабiльных тэлефонаў i аксэсуараў да iх спынiлi супрацоўнiкi пагранiчнага пункта мытнага афармлення "Брузгi-2". Грамадзянiн Польшчы накiроўваўся ў Беларусь, выбраўшы спрошчаную форму дэкларавання. Аднак пасля перасячэння "зялёнага калiдора" супрацоўнiкi мытнiкi, агледзеўшы салон i багажнае аддзяленне мiкрааўтобуса "Фольк-сваген Транспарцёр", выявiлi 54 мабiльныя тэлефоны, 115 зарадных i 74 прылады "свабодныя рукi" да "мабiльнiкаў" на агульную суму больш за 58 мiльёнаў рублёў. Увесь тавар вытворчасцi фiрмы "NOKІA" знаходзiўся ў спецыяльна вырабленым тайнiку, якi быў абсталяваны ў аўтамабiльным газавым балоне. Затрыманы не толькi тэлефонныя апараты i аксесуары да iх, але i мiкрааўтобус як сродак для нелегальнага перамяшчэння тавару праз мытную мяжу Беларусi. Барыс ПРАКОПЧЫК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Спробу нелегальнага правозу партыi мабiльных тэлефонаў i аксэсуараў да iх спынiлi супрацоўнiкi пагранiчнага пункта мытнага афармлення "Брузгi-2&q |
|