Анатоль БУЯЛЬСКІ, галоўны трэнер жаночай зборнай Беларусі па баскетболе: "Гульня з вялiкiм адры
Анатоль БУЯЛЬСКІ, галоўны трэнер жаночай зборнай Беларусі па баскетболе: "Гульня з вялiкiм адрывам мяне заўсёды пужае"
У групе "А" беларусы згулялi ўжо другую сустрэчу. Калi паядынак з дзеючымi чэмпiёнкамi свету, аўстралiйкамi, унёс невялiкую долю аптымiзму — мы хоць i уступiлi 64:83, але ж зразумелi: нават з самым моцным сапернiкам можна гуляць на роўных, то ўчарашнi матч з камандай Латвii пацвердзiў нашу моц. Рознiца ў +22 мячы (79:57) — гэта не што iншае, як паказчык узроўню айчыннага жаночага баскетбола ды трэнерскага таленту i мудрасцi. Карэспандэнт "Звязды" пагутарыў з галоўным трэнерам беларускай каманды адразу пасля пераможнага матчу. — Анатоль Сяргеевiч, прымiце вiншаваннi з цудоўнай гульнёй i выдатным вынiкам. — Дзякуй, толькi мне не хацелася б зараз хвалiць сябе, хоць вельмi прыемна на душы ад такой перамогi. — На ваш погляд, цi роўна правяла каманда Беларусi кожны з чатырох адрэзкаў матчу? — Думаю, што так. — У другой палове матчу быў момант, калi разрыў з плюс 19 скарацiўся да плюс 8. Здавалася, што яшчэ б крыху — i... — Ведаеце, мяне заўсёды гульня з вялiкiм адрывам пужае. Зрэшты, такiя скачкi з плюса на мiнус з камандай Латвii ў нас здаралiся. Тым не менш вельмi не хацелася, каб такiя моманты ў гульнi ўзнiкалi. Дзякуй богу, што псiхалагiчна наша каманда моцная i дзяўчаты за адносна кароткi адрэзак часу змаглi выправiць сiтуацыю. — Маглi б правесцi аналогiю памiж папярэднiм матчам з камандай Аўстаралii i цяперашнiм з латышкамi? — Шчыра кажучы, што параўноўваць гэтыя паядынкi цяжка, бо аўстаралiйкi з’яўляюцца чэмпiёнкамi планеты, i гэтым ўсё сказана. Тым не менш адзначу, што i з iмi можна паспяхова гуляць. Каманда Латвii, безумоўна, нiжэйшая класам, чым чэмпiёнкi свету, але ж гэта не значыць, што iх можна было закiдаць шапкамi. Такога настрою ў нашых iгракоў не было i не магло быць, бо ў камандзе гуляюць прафесiяналы. Мне здаецца, што зарукай паспяховай гульнi стала тое, што мы паспелi адаптавацца да пляцоўкi, адчуць мяч, намацаць гульнявы рытм i рэалiзаваць гэтыя моманты на сваю карысць. — Перамога над Латвiяй — гэта пропуск у 1/8 фiналу? — Давайце не будзем спяшацца. Усё ж у фiнальнай частцы алiмпiйскiх Гульняў сабралiся тыя каманды, якiя могуць паказаць сябе ва ўсёй красе ў любы момант. Паглядзiце, якi ўпарты матч правялi нашы суседзi на турнiры — каманды Расii i Карэi (77:72), Карэi i Бразiлii (68:62), Расii i Латвii (62:57). Так што для таго, каб трапiць у наступны этап спаборнiцтваў, магчыма, давядзецца лiчыць i забiтыя-прапушчаныя мячы. Таму мы старалiся ў другiм матчы захаваць як мага большы адрыў, i ў нас гэта атрымалася. — На ваш погляд, якiя рычагi ёсць для ўзмацнення гульнi вашых падначаленых: большая ўвага фiзпадрыхтоўцы цi, можа, правядзенне нейкiх iндывiдуальных цi калектыўнай гутарак? — Паўтаруся, што ў камандзе iграюць прафесiяналы, якiм слоўная накачка дакладна не трэба, хоць сказаць некалькi добрых слоў для падтрымкi маральнага духу цi камплiмент можна. У нас ёсць план падрыхтоўкi да кожнай гульнi. У любым выпадку кожную сустрэчу мы будзем праводзiць як вырашальную i прыкладаць усе сiлы для яе дастойнага правядзення. Уладзiмiр ЗДАНОВIЧ. г. Пекiн.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У групе "А" беларусы згулялi ўжо другую сустрэчу. Калi паядынак з дзеючымi чэмпiёнкамi свету, аўстралiйкамi, унёс невялiкую долю аптымiзму —
|
|