21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Закон Рэспублікi Беларусь

26.08.2009 10:27 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Закон Рэспублікi Беларусь

Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Закон Рэспублiкi Беларусь "Аб правах дзiцяцi"

Прыняты Палатай прадстаўнiкоў 10 чэрвеня 2008 года Адобраны Саветам Рэспублiкi 20 чэрвеня 2008 года

Артыкул 1. Унесцi ў Закон Рэспублiкi Беларусь ад 19 лiстапада 1993 года "Аб правах дзiцяцi" ў рэдакцыi Закона Рэспублiкi Беларусь ад 25 кастрычнiка 2000 года (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1993 г., № 33, ст. 430; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2000 г., № 103, 2/215; 2004 г., № 107, 2/1047; 2007 г., № 147, 2/1336) наступныя змяненнi i дапаўненнi:

1. У часты другой прэамбулы слова "экстрэмальных" замянiць словам "надзвычайных".

2. У артыкуле 1:

у частцы першай словы "якiя датычацца правоў i iнтарэсаў" замянiць словамi "якiя рэгламентуюць парадак i ўмовы рэалiзацыi правоў i законных iнтарэсаў";

частку трэцюю дапоўнiць словамi "i яго дзеяздольнасцi";

дапоўнiць артыкул часткай чацвёртай наступнага зместу:

"Абмежаванне правоў i свабод дзiцяцi дапускаецца толькi ў выпадках, прадугледжаных законам, у iнтарэсах нацыянальнай бяспекi, грамадскага парадку, аховы маралi, здароўя насельнiцтва, правоў i свабод iншых асобаў.".

3. У артыкуле 2 слова "юрыдычных" замянiць словам "арганiзацый".

4. У артыкуле 3:

назву i частку першую артыкула выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"Артыкул 3. Дзяржаўныя органы i iншыя арганiзацыi, якiя забяспечваюць ахову правоў i законных iнтарэсаў дзiцяцi. Каардынацыя дзейнасцi дзяржаўных i недзяржаўных арганiзацый па рэалiзацыi палажэнняў гэтага Закона

Ахова правоў i законных iнтарэсаў дзiцяцi забяспечваецца камiсiямi па справах няпоўнагадовых, органамi апекi i папячыцельства, пракуратурай i судом, а таксама iншымi арганiзацыямi, якiя ўпаўнаважаны на тое заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, якiя ў сваёй дзейнасцi кiруюцца прыярытэтам аховы правоў i законных iнтарэсаў дзяцей.";

частку другую пасля слоў "правоў i" дапоўнiць словам "законных".

5. У частцы трэцяй артыкула 4 словы "асобаў, якiя ўчынiлi злачынствы ва ўзросце да васемнаццацi гадоў," замянiць словам "дзяцей".

6. У частцы другой артыкула 5 словы "у дародавы i пасляродавы перыяды" замянiць словамi "падчас цяжарнасцi, родаў i ў аднаўленчы перыяд пасля родаў".

7. У артыкуле 7 словы "актамi заканадаўства" замянiць словамi "заканадаўчымi актамi i мiжнароднымi дагаворамi".

8. У артыкуле 9:

у частцы другой:

пасля слоў "зневажальнага абыходжання," дапоўнiць частку словам "унiжэння,";

словы "бацькоў або асобаў, якiя iх замяняюць," замянiць словамi "бацькоў (апекуноў, папячыцеляў)";

дапоўнiць частку словамi ", а таксама ад прыцягнення дзiцяцi да работ, якiя могуць нанесцi шкоду яго фiзiчнаму, разумоваму або маральнаму развiццю";

частку трэцюю пасля слоў "якiя ўяўляюць пагрозу яго" дапоўнiць словам "жыццю,".

9. У артыкуле 10:

у частцы другой словы "або асобаў, якiя iх замяняюць", "навучальных устаноў" i "законныя правы" замянiць адпаведна словамi "(апекуноў, папячыцеляў)", "устаноў адукацыi" i "правы i законныя iнтарэсы";

у частцы трэцяй словы "або асобаў, якiя iх замяняюць" замянiць словамi "(апекуноў, папячыцеляў)".

10. Частку трэцюю артыкула 11 выключыць.

11. Артыкул 12 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"Артыкул 12. Права на льготы па праездзе

Дзецi маюць права на льготы па праездзе ў адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь.".

12. У артыкуле 13:

назву артыкула пасля слоў "правоў i" дапоўнiць словам "законных";

у частцы першай словы "або асобаў, якiя iх замяняюць" замянiць словам "(папячыцеляў)";

частку другую выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"Калегii адвакатаў аказваюць бясплатную юрыдычную дапамогу дзецям у iх iнтарэсах, iх бацькам (апекунам, папячыцелям) у iнтарэсах дзяцей пры дачы кансультацый, складаннi прававых дакументаў аб узбуджэннi спраў у судах, а таксама ў судах першай iнстанцыi пры вядзеннi спраў, звязаных з працоўнымi праваадносiнамi, аб спагнаннi алiментаў, аб пакрыццi ўрону, нанесенага калецтвам або iншым пашкоджаннем здароўя, звязанымi з працай.";

частку трэцюю пасля слоў "з заявамi ў" дапоўнiць словамi "камiсii па справах няпоўнагадовых,", пасля слоў "правоў i" дапоўнiць словам "законных".

13. Артыкул 14 пасля слоў "правы i" дапоўнiць словам "законныя".

14. Артыкул 17 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"Артыкул 17. Адказнасць сям’i за дзiця

Бацькi (апекуны, папячыцелi) павiнны ствараць неабходныя ўмовы для паўнацэннага развiцця, выхавання, адукацыi, умацавання здароўя дзiцяцi i падрыхтоўкi яго да самастойнага жыцця ў сям’i i грамадстве.

Пры знаходжаннi дзяцей на дзяржаўным забеспячэннi бацькi абавязаны пакрываць у поўным аб’ёме расходы, затрачаныя дзяржавай на ўтрыманне iх дзяцей, у выпадках i парадку, устаноўленых заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь.

Парушэнне правоў i законных iнтарэсаў дзiцяцi бацькамi (апекунамi, папячыцелямi) цягне адказнасць, якая прадугледжана заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь.

У выпадках, якiя ўстаноўлены заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь, бацькi (апекуны, папячыцелi) нясуць адказнасць за парушэнне дзецьмi заканадаўства Рэспублiкi Беларусь.".

15. Артыкул 21 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"Артыкул 21. Сацыяльная абарона сям’i дзяржавай

У мэтах паўнацэннага ўтрымання i выхавання дзiцяцi ў сям’i дзяржава аказвае сацыяльную дапамогу ў выглядзе дзяржаўных дапамог, гарантуе права на карыстанне паслугамi ўстаноў, якiя забяспечваюць атрыманне дашкольнай адукацыi, i прадастаўляе льготы ў адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь.".

16. У частцы першай артыкула 22 словы "дзяржаўных i грамадскiх арганiзацый" i "часопiсаў i кнiг" замянiць адпаведна словамi "дзяржаўных арганiзацый i грамадскiх аб’яднанняў" i "часопiсаў, кнiг i iншых друкаваных выданняў".

17. Артыкулы 23 i 24 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"Артыкул 23. Права на адукацыю

Кожнае дзiця мае права на атрыманне адукацыi.

Дзецям гарантуецца права на атрыманне бясплатнай агульнай сярэдняй, прафесiйна-тэхнiчнай i на конкурснай аснове бясплатнай сярэдняй спецыяльнай i вышэйшай адукацыi ў дзяржаўных установах адукацыi.

Дзяржава заахвочвае развiццё таленту i павышэнне ўзроўню адукацыi.

Артыкул 24. Права на працу

Кожнае дзiця мае права на выбар прафесii, роду заняткаў i работы ў адпаведнасцi з прызваннем, здольнасцямi, адукацыяй, прафесiйнай падрыхтоўкай i з улiкам грамадскiх патрэб.

Па дасягненнi шаснаццацi гадоў дзецi маюць права на самастойную працоўную дзейнасць. З пiсьмовага дазволу аднаго з бацькоў (папячыцеля) працоўны дагавор можа быць заключаны з дзiцем, якое дасягнула чатырнаццацi гадоў, на ўмовах i ў парадку, устаноўленых заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

Забараняецца прымяненне працы дзiцяцi на цяжкiх работах i работах са шкоднымi i (або) небяспечнымi ўмовамi працы, падземных i горных работах, спiс якiх зацвярджаецца Урадам Рэспублiкi Беларусь або ўпаўнаважаным iм органам.".

18. Частку першую артыкула 25 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"Кожнае дзiця мае права на адпачынак i выбар пазашкольных заняткаў у адпаведнасцi са сваiмi iнтарэсамi i здольнасцямi. Дзяржава стварае шырокую сетку ўстаноў пазашкольнага выхавання i навучання, спецыялiзаваных навучальна-спартыўных устаноў, фiзкультурна-спартыўных збудаванняў, iншых месцаў адпачынку i ўмацавання здароўя дзяцей, устанаўлiвае для дзяцей iльготны парадак карыстання паслугамi ў сферы культуры i фiзкультурна-аздараўляльнымi паслугамi.".

19. Артыкул 26 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"Артыкул 26. Права на свабоду аб’яднанняў

Дзяржава стварае неабходныя ўмовы для свабоднага i эфектыўнага ўдзелу моладзi ў палiтычным, сацыяльным, эканамiчным i культурным развiццi.

Дзецi маюць права аб’ядноўвацца ў дзiцячыя i маладзёжныя грамадскiя аб’яднаннi пры ўмове, што дзейнасць гэтых аб’яднанняў не мае мэтаў гвалтоўнага змянення канстытуцыйнага ладу альбо вядзення прапаганды вайны, сацыяльнай, нацыянальнай, рэлiгiйнай i расавай варожасцi.

Дзiцячым i маладзёжным грамадскiм аб’яднанням аказваецца дзяржаўная падтрымка ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.".

20. У артыкуле 27:

у частцы другой словы "навучальна-выхаваўчых установах" замянiць словамi "установах адукацыi";

у частцы трэцяй слова "заканадаўствам" замянiць словамi "заканадаўчымi актамi".

21. У назве главы 4 слова "экстрэмальных" замянiць словам "надзвычайных".

22. Артыкул 29 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"Артыкул 29. Ахова правоў дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў

Дзецi-сiроты i дзецi, якiя засталiся без апекi бацькоў, маюць права на асаблiвы клопат дзяржавы. У парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, iм прадастаўляюцца дзяржаўнае забеспячэнне i iншыя гарантыi па сацыяльнай абароне.

Органы апекi i папячыцельства, iншыя арганiзацыi, якiя ўпаўнаважаны заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь ажыццяўляць ахову правоў i законных iнтарэсаў дзяцей, павiнны прымаць усе меры па ўладкаваннi дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў, на выхаванне ў сям’ю. Пры гэтым дзецi з улiкам iх iнтарэсаў падлягаюць пераважнаму ўладкаванню ў сем’i сваякоў дзяцей альбо ў сем’i грамадзян Рэспублiкi Беларусь, якiя пастаянна пражываюць на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь.

У парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, усынаўленне (удачарэнне) дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя з’яўляюцца грамадзянамi Рэспублiкi Беларусь i засталiся без апекi бацькоў, устанаўленне апекi (папячыцельства) над дзецьмi-сiротамi i дзецьмi, якiя з’яўляюцца грамадзянамi Рэспублiкi Беларусь i засталiся без апекi бацькоў, дапускаюцца грамадзянамi Рэспублiкi Беларусь, якiя пастаянна пражываюць на тэрыторыi iншаземнай дзяржавы, iншаземнымi грамадзянамi i асобамi без грамадзянства. У гэтым выпадку за дзецьмi захоўваюцца правы на грамадзянства, маёмасць, жыллё, iншыя асабiстыя немаёмасныя i маёмасныя правы ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

Дзецi-сiроты i дзецi, якiя засталiся без апекi бацькоў, пры немагчымасцi ўладкавання iх на выхаванне ў сям’ю падлягаюць уладкаванню ў дзiцячыя iнтэрнатныя ўстановы, дзяржаўныя спецыялiзаваныя ўстановы для няпоўнагадовых, якiм патрэбна сацыяльная дапамога i рэабiлiтацыя, дзяржаўныя ўстановы, якiя забяспечваюць атрыманне прафесiйна-тэхнiчнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыi, дзiцячыя вёскi (гарадкi).

У мэтах паўнацэннага фiзiчнага, iнтэлектуальнага i духоўнага развiцця, падрыхтоўкi да самастойнага жыцця дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў, знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэннi ў дзiцячых iнтэрнатных установах, дзяржаўных спецыялiзаваных установах для няпоўнагадовых, маюць патрэбу ў сацыяльнай дапамозе i рэабiлiтацыi, дзяржаўных установах, якiя забяспечваюць атрыманне прафесiйна-тэхнiчнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыi, дзiцячых дамах сямейнага тыпу, дзiцячых вёсках (гарадках), апякунскiх сем’ях, прыёмных сем’ях, ствараюцца ўсе неабходныя ўмовы, наблiжаныя да сямейных, забяспечваецца захаванне iх роднай мовы, культуры, нацыянальных звычаяў i традыцый.".

23. Артыкул 30 выключыць.

24. У артыкуле 31 словы "i iх бацькамi навучальнай установы, атрыманне базавай i прафесiйнай адукацыi" замянiць словамi "i iх бацькамi (апекунамi, папячыцелямi) установы адукацыi, забеспячэнне ўмоў для атрымання адукацыi на ўсiх узроўнях асноўнай адукацыi, а таксама дадатковай адукацыi".

25. Артыкул 32 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"Артыкул 32. Забеспячэнне бяспекi дзяцей у выпадку ўзнiкнення надзвычайных сiтуацый

У выпадку ўзнiкнення надзвычайных сiтуацый дзяржава аказвае дзецям бязвыплатную дапамогу, неабходную медыцынскую дапамогу, прымае меры па ахове жыцця, здароўя i маёмасцi дзяцей, у тым лiку меры па iх уз’яднаннi з сям’ёй, эвакуацыi з краiны (месца) iх знаходжання.".

26. У артыкуле 33:

у частцы першай слова "дзеяннях," замянiць словамi "дзеяннях або iншае iх выкарыстанне ў";

частку другую выключыць.

27. Артыкул 34 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"Артыкул 34. Правы дзяцей-бежанцаў

Дзецi, якiя прыбылi ў Рэспублiку Беларусь, маюць права звярнуцца з хадайнiцтвам аб прадастаўленнi статусу бежанца або дадатковай аховы ў Рэспублiцы Беларусь альбо прыстанiшча ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

Мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы па месцы знаходжання дзiцяцi ўстанаўлiваюць над iм апеку або папячыцельства, забяспечваюць iншыя формы яго ўладкавання на выхаванне.".

28. У артыкуле 35:

слова "няпоўнагадовых" замянiць словам "дзяцей";

словы ", затрыманнi, арышце" выключыць.

29. У артыкуле 36:

у назве артыкула слова "выхаваўчых" замянiць словамi "навучальна-выхаваўчых i лячэбна-выхаваўчых";

у частцы другой слова "базавай" замянiць словамi "агульнай базавай, агульнай сярэдняй i прафесiйна-тэхнiчнай";

у частцы трэцяй слова "няпоўнагадовых" замянiць словам "дзяцей".

30. Артыкул 38 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"Артыкул 38. Мiжнародныя дагаворы

Калi мiжнародным дагаворам Рэспублiкi Беларусь устаноўлены iншыя правiлы, чым тыя, якiя прадугледжаны гэтым Законам, то прымяняюцца правiлы мiжнароднага дагавора.".

31. У артыкуле 40 слова "заканадаўствам" замянiць словамi "заканадаўчымi актамi".

Артыкул 2. Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у трохмесячны тэрмiн прыняць неабходныя меры па прывядзеннi заканадаўства Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам.

Артыкул 3. Гэты Закон уступае ў сiлу праз дзесяць дзён пасля яго афiцыйнага апублiкавання.

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. ЛУКАШЭНКА

8 лiпеня 2008 года, г. Мiнск.

№ 365—З

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Закон Рэспублiкi Беларусь "Аб правах дзiцяцi"
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика