21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Узброены канфлікт на Паўночным Каўказе

26.08.2009 10:27 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Узброены канфлікт на Паўночным Каўказе

Ваенныя дзеяннi на тэрыторыi непрызнаных рэспублiк Абхазiя i Паўднёвая Асецiя практычна спыненыя. Аднак iнфармацыйная вайна на глебе канфлiкту — куды больш агрэсiўная i магутная — ахапiла дзесяткi краiн, блокаў, альянсаў i мiжнародных арганiзацый. Інфармацыя падаецца рознымi СМI ў залежнасцi ад iх прыналежнасцi. Каб пазбегнуць падазрэнняў у заангажаванасцi, мы вырашылi даць iнфармацыйны зрэз найбольш значных падзей у выглядзе хронiкi паведамленняў па меры iх паступлення.

Амерыканцаў здзiвiла хуткасць уводу войскаў РФ у Паўднёвую Асецiю

Амерыканскае ваеннае камандаванне здзiўлена зладжанасцю i iмклiвасцю перакiдвання расiйскiх войскаў у Паўднёвую Асецiю днём 8 жнiўня. Аб гэтым паведамляе АFР са спасылкай на прадстаўнiка амерыканскага камандавання, якi выказаўся на ўмовах ананiмнасцi. Як падкрэслiла крынiца агенцтва, нягледзячы на тое, што РФ раней сканцэнтравала на Паўночным Каўказе войскi для правядзення вучэнняў, вiдавочнага нарошчвання сiлаў непасрэдна побач з мяжой для ўварвання не адбывалася. Прадстаўнiк амерыканскага ваеннага кiраўнiцтва адзначыў, што аперацыя па перакiдваннi войскаў была праведзеная хутка, але пры гэтым "было не падобна, што яны нарошчваюць сiлы на мяжы i чакаюць".

ЗША, паводле iнфармацыi крынiцы АFР, не чакалi распачынання Расiяй поўнамаштабнай ваеннай аперацыi ў зоне канфлiкту. Камандаванне ЗША таксама не разумее, чаму Грузiя, пачаўшы аперацыю ў Паўднёвай Асецii, не падрыхтавалася загадзя да магчымага расiйскага адказу. Паводле слоў крынiцы АFР, РФ увяла ў Паўднёвую Асецiю ад васьмi да дзесяцi тысяч вайскоўцаў.

09:24 Барак Абама асудзiў "расiйскую агрэсiю"

Кандыдат у прэзiдэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыi Барак Абама ў сваёй заяве асудзiў дзеяннi расiйскiх войскаў у Паўднёвай Асецii, паведамляецца на сайце СNN.

"Усё роўна, як пачаўся гэты канфлiкт, але Расiя вывела яго за рамкi сiтуацыi вакол Паўднёвай Асецii i ўварвалася на тэрыторыю iншай дзяржавы", — заявiў сенатар ад штата Iлiнойс. Кандыдат дадаў, што дзеянням Расii няма апраўдання.

10:24 Расiйскi ваенны самалёт бамбiў Горы

Па дадзеных Rеutеrs, расiйскi ваенны самалёт бамбiў грузiнскi горад Горы ў аўторак. Напярэдаднi звесткi аб тым, што расiйскiя войскi ўвайшлi ў горад, былi аспрэчаныя. Карэспандэнт агенцтва паведамiў з горада: расiйскiя ВПС разбамбілi артылерыйскiя пазiцыi Грузii ў гарах паблiзу Горы, затым бомбы сталi падаць на вулiцы пустэльнага горада. У вынiку пацярпелi некалькi мiрных жыхароў.

11:05 Грузiя не можа каардынаваць дзеяннi сваiх ваенных

Удары расiйскiх войскаў па радарах i ваенных комплексах сувязi да такой ступенi разбурылi сiстэму грузiнскага камандавання i кiравання, што ў Тбiлiсi, магчыма, ужо не маюць выразнай карцiны таго, што адбываецца ў зоне канфлiкту, паведамляе тэлекампанiя СNN са спасылкай на неназванага афiцыйнага прадстаўнiка Пентагона. Амерыканскiя ваенныя прадстаўнiкi раней паведамiлi СNN, што, паводле iх ацэнкi, Расiя ажыццявiла свае ключавыя ваенныя мэты ў Грузii i грузiнскi бок пазбавiўся большай часткi сiстэм ППА i магчымасцi ажыццяўляць каардынацыю ваенных аперацый.

11:36 У Кадорскай цяснiне ўзняты сцяг Абхазii

У адмiнiстрацыйным цэнтры верхняй часткi Кадорскай цяснiны сяле Ажара падняты абхазскi сцяг. Аб гэтым паведамiў "Iнтэрфакс". Як перадае карэспандэнт агенцтва, раней у раёне Ажары былi чутны iнтэнсiўныя перастрэлкi са стралковай зброi, баявыя верталёты абхазскай армii наносiлi ўдары па групоўцы грузiнскiх войскаў, блакаванай у гэтым раёне. Ажара, якое служыла апорным пунктам для грузiнскiх ваенных падраздзяленняў, падверглася ўдарам штурмавой авiяцыi Абхазii, пасля чаго там высадзiўся дэсант. Групоўка грузiнскiх войскаў была акружаная i разбiтая.

11:52 ЗША заблакавалi правядзенне пазачарговага пасяджэння Савета Расiя—НАТА

Дэлегацыя ЗША заблакавала правядзенне пазачарговага пасяджэння рады Расея—НАТА, якое павiнна было адбыцца ў аўторак у Брусэлi. "Гэта было зроблена пад выглядам адсутнасцi кансэнсусу памiж дэлегацыямi НАТА быццам бы адносна правiлаў працэдуры", — паведамiў "Iнтэрфаксу" пастаянны прадстаўнiк Расii пры НАТА Дзмiтрый Рагозiн. Ён звярнуў увагу на тое, што пры гэтым паслы НАТА мелi намер сустрэцца ў Брусэлi з кiраўнiком МЗС Грузii. "Гэта сведчыць аб тым, што, мабыць, амерыканцам не хочацца ў прысутнасцi сваiх калег па альянсе выслухоўваць складаныя пытаннi расiйскага прадстаўнiка аб уцягнутасцi ЗША ў развiццё трагiчных падзей вакол Паўднёвай Асецii", — сказаў Рагозiн.

12:14 Прэзiдэнт Расii заявiў, што "прыняў рашэнне аб завяршэннi аперацыi па прымусе Грузii да мiру"

"Я прыняў рашэнне завяршыць аперацыю па прымусе грузiнскiх уладаў да мiру. Мэта дасягнутая", — сказаў Мядзведзеў на рабочай сустрэчы ў Крамлi з мiнiстрам абароны Анатолем Сердзюковым i начальнiкам Генштаба Мiкалаем Макаравым. "Бяспека нашых мiратворчых сiл i цывiльнага насельнiцтва адноўленая. Агрэсар пакараны i панёс значныя страты. Яго ўзброеныя сiлы дэзарганiзаваныя", — заявiў расiйскi лiдар. Ён таксама даручыў Сердзюкову i Макараву ў выпадку ўзнiкнення ачагоў супрацiўлення ў Паўднёвай Асецii i iншых агрэсiўных наступленняў — прымаць рашэннi аб знiшчэннi.

12:51 Расiя пацвердзiла выкарыстанне высокадакладнай зброi ў Паўднёвай Асецii. На тэрыторыю ГрузiІ яна не заходзiла

Ваеннае камандаванне РФ пацвердзiла, што ў ваеннай аперацыi ў зоне грузiна-асецiнскага канфлiкту расiйскi бок выкарыстаў высокадакладную зброю. Такую заяву зрабiў намеснiк начальнiка Генштаба РФ Анатоль Нагавiцын. Ён адзначыў, што ў Расii "ёсць на ўзбраеннi тая тэхнiка, якая дазваляе не ваяваць "дывановымi бамбаваннямi", а паражаць толькi тыя аб’екты, якiя пагражаюць нашым войскам". Аб якiм канкрэтна ўзбраеннi iдзе размова, Нагавiцын не ўдакладнiў. Ён таксама адзначыў, што расiйскiя мiратворцы не заходзiлi на тэрыторыю Грузii, не ўлiчваючы непрызнаных рэспублiк Абхазiя i Паўднёвая Асецiя.

15.40 Грузiя выходзiць з СНД

Прэзiдэнт Грузii Мiхаiл Саакашвiлi, выступаючы на шматтысячным мiтынгу ў цэнтры Тбiлiсi, паабяцаў вывесцi Грузiю са складу СНД, паведамляе РIА "Новости". "Мы канчаткова пакiдаем СНД i прапанавалi Украiне i iншым краiнам пакiнуць гэтае аб’яднанне, якiм кiруе Расiя", — заявiў Саакашвiлi.

Таксама грузiнскi прэзiдэнт паабяцаў "не даць спуску агрэсарам". "Мы прынялi рашэнне абвясцiць расiйскiя ўзброеныя падраздзяленнi ў Абхазii i Паўднёвай Асецii акупацыйнымi войскамi", — сказаў грузiнскi прэзiдэнт.

На мiтынгу выступiў таксама мэр Тбiлiсi Гiгi Угулава. Ён адзначыў, што тыя краiны i арганiзацыi, ад якiх Грузiя чакала дапамогi, не апраўдалi надзей. Грузiнскiя ўлады сцвярджаюць, што расiйскiя ВПС бамбяць населеныя пункты на тэрыторыi Грузii. Расiйскi ж бок гэтыя паведамленнi абвяргае i падкрэслiвае, што авiяцыя наносiць удары толькi па стратэгiчных аб’ектах, якiя могуць быць выкарыстаныя для нападу на Паўднёвую Асецiю. Украiна не атрымлiвала ад прэзiдэнта Грузii Мiхаiла Саакашвiлi прапаноў выйсцi са складу СНД, заявiлi ва ўкраiнскiм знешнепалiтычным ведамстве.

Крыж на Садружнасцi ставiць рана, перакананы Пасол Расii А. Сурыкаў

Пасол Расii ў Беларусi Аляксандр Сурыкаў лiчыць, што СНД не перастане iснаваць з-за розных падыходаў краiн Садружнасцi да грузiна-асецiнскага канфлiкту.

"У нас ёсць разыходжаннi з украiнскiм бокам. Украiна крыху ўзбуджаная выказваннямi палiтыкаў па крымскiм пытаннi. Акрамя таго, Украiна, як i Грузiя, член ГУАМ", — сказаў пасол у аўторак на прэс-канферэнцыi ў Мiнску, тлумачачы пазiцыю ўкраiнскiх уладаў, якiя падтрымалi грузiнскi бок у канфлiкце.

"Мы выказваем сваю заклапочанасць продажам украiнскай зброi Грузii", — прадоўжыў А. Сурыкаў, зазначыўшы, што адзiн з тарпедаваных грузiнскiх катараў — украiнскага паходжання. У той жа час пасол падкрэслiў, што "крыж на СНД ставiць рана". У прыватнасцi, ён адзначыў, што СНД яшчэ ў 1994 годзе прыняла рашэнне аб увядзеннi мiратворчых сiл у Абхазiю. На яго думку, гэта не ў апошнюю чаргу садзейнiчала таму, каб у Абхазii сiлавы сцэнарый не быў задзейнiчаны. "Хацелася, каб у рамках СНД гэта быў першы i апошнi выпадак", — заявiў А. Сурыкаў.

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ваенныя дзеяннi на тэрыторыi непрызнаных рэспублiк Абхазiя i Паўднёвая Асецiя практычна спыненыя. Аднак iнфармацыйная вайна на глебе канфлiкту — куды
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика