21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

"Моцны напой" з... новага ўзросту?

26.08.2009 10:27 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

"Моцны напой" з... новага ўзросту?

У Беларусі скарачаюцца натуральныя страты насельнiцтва. Паводле слоў намеснiка начальнiка галоўнага ўпраўлення палiтыкi занятасцi i народанасельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Таццяны Шэметавец, у першай палове гэтага года адносна аналагiчнага леташняга перыяду паказчыкi нараджальнасцi павялiчылiся на 2,3, а паказчыкi смяротнасцi — знiзiлiся на 1,1 працэнта. Адначасова адзначана станоўчае сальда мiграцыi. Як вынiк, замарудзiлася скарачэнне колькасцi жыхароў Беларусi. З пачатку года нас стала менш на 14,5 тысячы — па стане на 1 лiпеня ў краiне пражывала 9 мiльёнаў 675,3 тысячы чалавек.

"Мацярынскi капiтал": пытанне невядомае

Найбольш высокiмi тэмпамi нараджальнасць павялiчвалася ў Гомельскай i Гродзенскай абласцях, у Мiнску. Сталiца аказалася адзiным рэгiёнам, якi выйшаў на натуральны прырост насельнiцтва. Гэта можна патлумачыць дэмаграфiчнай сiтуацыяй — у Беларусi назiраецца павелiчэнне колькасцi жанчын ва ўзросце 20—29 гадоў. Даводзiцца канстатаваць рост колькасцi "адкладзеных нараджэнняў" з канца мiнулага стагоддзя — жанчынамi ва ўзросце ад 30 да 39 гадоў. Адыгрываюць сваю ролю i меры сацыяльнай падтрымкi.

Мiж тым, адна з па-сапраўднаму папулярных тэм зараз — увядзенне "мацярынскага капiталу". З’явiлiся нават паведамленнi: пасля нараджэння другога дзiцяцi сям’я зможа разлiчваць на выплату ў памеры 10 млн рублёў. Наколькi верагодны такi варыянт?

— З пункту гледжання стымулявання нараджальнасцi сiстэма "мацярынскага капiталу" цiкавая, такая прапанова сапраўды ёсць, аднак пакуль яе трэба разглядаць толькi як прапанову, — паведамiла Таццяна Шэметавец. — Прынамсi, на сёння нi Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны, нi Мiнiстэрства фiнансаў нiякiх канкрэтных дакументаў на гэты конт не рыхтуюць. Да таго ж не сакрэт: у дадзеным выпадку многае будзе залежаць ад нашых фiнансавых магчымасцяў. Пры гэтым, заўважыла Таццяна Шэметавец, у адрозненне ад Расii, дзе сiстэма "мацярынскага капiталу" ўжо працуе, Беларусь мае сваю мадэль сацыяльнай падтрымкi сем’яў з дзецьмi i ў нечым — больш важкую. У якасцi прыкладу тут можна ўзгадаць iльготы на будаўнiцтва жылля.

Яшчэ адной мерай падтрымкi з’яўляюцца дзiцячыя дапамогi. Як падкрэслiваюць у мiнiстэрстве, у самы блiжэйшы час памер дапамогi па доглядзе дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў павялiчыцца i выйдзе на адзнаку 100 працэнтаў бюджэту пражытковага мiнiмуму.

Галоўная праблема — алкаголь

Галоўнымi прычынамi смяротнасцi ў Беларусi, як i ва ўсёй Еўропе, застаюцца сардэчна-сасудзiстыя i анкалагiчныя захворваннi. Разам з тым, адзначыў начальнiк упраўлення арганiзацыi медыцынскай дапамогi Мiнiстэрства аховы здароўя Ігар Броўка, паказчыкi тут зменшылiся — у параўнаннi з аналагiчным леташнiм перыядам на 4,3 i 0,3 працэнта адпаведна. Не ў апошнюю чаргу гэта сталася вынiкам укаранення новых тэхналогiй.

Не менш значнай акалiчнасцю аказалася агульная дыспансэрызацыя. За першае паўгоддзе яе прайшлi 54,4 працэнта дарослых грамадзян Беларусi, прычым у вынiку абследаванняў медыкi выявiлi i прызначылi лячэнне па... 1,7 млн новых захворваннях.

Праўда, заўважыў Iгар Броўка, адначасова трэба весцi гаворку аб праблемах. Адна з iх — недахоп урачоў. Па рэгiёнах дэфiцыт складае ад 200 да 2,5 тыс. спецыялiстаў, прычым у сумных лiдарах тут апынуўся Мiнск. Зрэшты, пытанне з медыкамi вырашальнае — дзякуючы павелiчэнню набору ў профiльныя ВНУ сiтуацыя павiнна змянiцца ў лепшы бок на працягу блiжэйшых 5—6 гадоў. Горш iншае. Статыстыка сведчыць, што сёлета назiраецца рост смяротнасцi ад самазабойстваў i выпадковых атручванняў алкаголем. Прычым апошняе асаблiва актуальнае для вёскi.

У сувязi з гэтым, паведамiў Iгар Броўка, зараз прапануецца пайсцi на дадатковыя антыалкагольныя меры. У прыватнасцi, у найблiжэйшы час ёсць намер абмежаваць рэкламу пiва i слабаалкагольных напояў у сродках масавай iнфармацыi, "узаконiць" забарону на рэалiзацыю спiртнога ў вячэрнi i начны час на ўзроўнi ўсiх без выключэння рэгiёнаў. Плюс да таго Мiнiстэрства аховы здароўя выступае з iнiцыятывай: дазволiць продаж алкаголю моладзi не з 18, а з 21 года.

Чакаем..."карту беларуса"

З пачатку года на сталае месца жыхарства ў Беларусь пераехала 6858 чалавек, у той час як эмiгравалi за мяжу 4162 нашыя суайчыннiкi. Паводле слоў першага намеснiка начальнiка дэпартамента па грамадзянстве i мiграцыi МУС Беларусi Аляксея Бегуна, больш за 90 працэнтаў грамадзян, якiя прыбылi ў нашу краiну, дагэтуль пражывалi ў краiнах СНД. Пры гэтым цiкавы факт: 80 працэнтаў мiгрантаў маюць працаздольны ўзрост.

Апошнiм часам Мiнiстэрства замежных спраў актывiзавала работу перш-наперш у Расii, Казахстане i ва Украiне з нашымi суайчыннiкамi, якiя выказваюць жаданне перасялiцца на Беларусь. Плюс да таго, пытаннi прадастаўлення дазволаў на пастаяннае жыхарства i грамадзянства сталi разглядацца больш аператыўна. Пры гэтым, як паведамiў Аляксей Бягун, дзейнасць па вяртаннi суайчыннiкаў працягнецца — плануецца ўвесцi "карту беларуса". Яе мяркуецца выдаваць асобам, што маюць беларускае паходжанне i актыўна супрацоўнiчаюць з нашай краiнай ва ўсiх сферах.

Паралельна распрацаваны праект шэрагу мераў па вяртаннi на Беларусь высокаквалiфiкаваных спецыялiстаў, якiя з’яўляюцца нашымi грамадзянамi, аднак працяглы час працуюць па кантрактах за мяжой. Да слова, у асобныя гады колькасць "працоўных" мiгрантаў дасягала 15—19 тысяч чалавек.

Разам з тым, падкрэслiў Аляксей Бягун, iмiграцыя ў Беларусь будзе выбарачнай. У прыватнасцi, у пражываннi на тэрыторыi Беларусi будзе адмаўляцца iншаземцам, якiя маюць праблемы з законам або з’яўляюцца носьбiтамi шэрагу сацыяльна небяспечных захворванняў.

Сяргей ГРЫБ.

 

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусі скарачаюцца натуральныя страты насельнiцтва. Паводле слоў намеснiка начальнiка галоўнага ўпраўлення палiтыкi занятасцi i народанасельнiцтва
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика