Кожны дзесяты — ляўша
Кожны дзесяты — ляўша
13 жнiўня ў свеце адзначаецца Мiжнародны дзень ляўшы Яго прыдумалi ў Брытанii па iнiцыятыве брытанскага клуба ляўшэй ў 1992 годзе, i ён адразу стаў папулярным у Заходняй Еўропе. Сучасны свет створаны для людзей, якiя ўсё робяць правай рукой. Пiсьмовыя i кухонныя прылады, камп’ютарныя мышы i шмат iншага прыстасаванае для праварукiх. У Савецкiм Саюзе леварукасць лiчылi хваробай, дзяцей гвалтам перавучвалi. На шчасце, зараз школьнiкаў ужо не прымушаюць пiсаць правай, хаця i ў наш час сустракаюцца бацькi, выхавальнiкi i настаўнiкi, якiя iмкнуцца перавучыць "няправiльнае дзiця". Чаму чалавецтва падзяляецца на праўшэй i ляўшэй, навука дагэтуль дакладна не ведае. Адны вучоныя кажуць аб спадчынным фактары, iншыя — аб паталогii развiцця. Паводле статыстыкi, сёння ў свеце 600 мiльёнаў чалавек аддаюць перавагу левай руцэ. Гэта практычна кожны дзесяты жыхар планеты. У гэты дзень ляўшы ўсяго свету iмкнуцца прыцягнуць увагу вытворцаў тавараў да неабходнасцi ўлiчваць i iх камфорт. Аднак галоўная заклапочанасць Клуба ляўшэй Брытанii — тое, што ў многiх школах краiны дзяцей па-ранейшаму iмкнуцца перавучыць да пiсьма правай рукой, што выклiкае псiхалагiчныя стрэсы i знiжае паспяховасць. У нас да ляўшэй раней адносiлiся падазрона. Iм нават забаранялi даваць паказаннi ў судзе. Лiчылася, што сам д’ябал быў ляўшой. Псiхолагi кажуць, што гэтыя людзi валодаюць моцным характарам i магутным творчым патэнцыялам. Спiс знакамiтых людзей, якiя ўсё рабiлi левай рукой, уражвае: Марк Твен, Леанарда да Вiнчы, Мiкеланджэла, Бетховен, Сяргей Рахманiнаў, Пол Макартнi i Рынга Стар, Мэрылiн Манро, Роберт дэ Нiра. Леварукiмi былi Юлiй Цэзар i Аляксандр Македонскi, Напалеон i Карл Вялiкi, Уiнстан Чэрчыль i Жанна Д’Арк, а таксама тры апошнiя прэзiдэнты ЗША — Рональд Рэйган, Джорж Буш-старэйшы i Бiл Клiнтан. Некаторыя вучоныя лiчаць, што i прэм’ер-мiнiстр Расii Уладзiмiр Пуцiн з’яўляецца схаваным ляўшой.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
13 жнiўня ў свеце адзначаецца Мiжнародны дзень ляўшы |
|