21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Разлік на свабодны доступ

26.08.2009 10:27 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Разлік на свабодны доступ

Назiральнiкi ад АБСЕ спадзяюцца, што змогуць наведваць любыя выбарчыя ўчасткi без папярэдняга апавяшчэння i бесперашкодна трапляць у месцы для падлiку галасоў i падвядзення вынiкаў.

Мiсiя Бюро па дэмакратычных iнстытутах i правах чалавека АБСЕ прыступiла да назiрання за парламенцкiмi выбарамi ў Беларусi. Узначальвае яе Пасол Герт Хiнрых Арэнс. 13 з 15 мiжнародных экспертаў ужо прыбылi ў краiну — гэта спецыялiсты з Аўстрыi, ЗША, Злучанага Каралеўства, Балгарыi, Лiтвы, Македонii, Польшчы, Славакii i iншых дзяржаў. А з 19 жнiўня ў розныя рэгiёны краiны будуць накiраваныя доўгачасовыя назiральнiкi. Такiм чынам, разам з мiжнароднымi экспертамi ў самы блiзкi час у Беларусi будзе працаваць 56 прадстаўнiкоў мiсii АБСЕ з 22 краiн-удзельнiц. Непасрэдна напярэдаднi 28 верасня на Беларусь прыедуць яшчэ 300 кароткачасовых назiральнiкаў.

— Назiральнiкi будуць уважлiва сачыць за перадвыбарнай дзейнасцю, працай выбарчых камiсiй i адпаведных органаў па правядзеннi выбараў, выкананнем выбарчага заканадаўства, умовамi, у якiх будуць працаваць прадстаўнiкi прэсы, i вырашэннем спрэчак, звязаных з выбарамi, — ахарактарызаваў задачы назiральнай мiсii ад АБСЕ яе кiраўнiк.

Парламенцкiя выбары правераць на адпаведнасць прынцыпам дэмакратычных выбарчых працэсаў, а таксама нацыянальнаму заканадаўству.

Герт Хiнрых Арэнс досыць пазiтыўна выказаўся пра ўсе арганiзацыйныя моманты, якiя папярэднiчалi прыбыццю мiсii ў Беларусь:

— У нас ёсць магчымасць своечасовага размяшчэння мiсii, таму што мы своечасова атрымалi запрашэнне ўрада Рэспублiкi Беларусь. Нам было прадастаўлена права самiм вызначаць колькасць назiральнiкаў для паўнавартаснай ацэнкi правядзення выбараў. Дагэтуль усе нашы просьбы да ўрада Беларусi былi задаволеныя. Мы атрымлiвалi ўсе неабходныя дазваляльныя i акрэдытацыйныя дакументы, а таксама поўную iнфармацыю па выбарчым працэсе на ўсiх узроўнях.

Кiраўнiк мiсii выказаў спадзяванне, што работа працягнецца ў такiм жа ключы:

— У нас будзе магчымасць сустрэцца з усiмi кандыдатамi ў дэпутаты — прадстаўнiкамi палiтычных партый, грамадзянскай супольнасцi, — з кiм мы пажадаем. Пакуль у нас няма падстаў лiчыць, што нам не дадуць гэта зрабiць. Мы разлiчваем таксама, што нам будзе прадастаўленая магчымасць свабодна перамяшчацца па краiне i наведваць любыя ўчасткi без папярэдняга апавяшчэння. Нас запэўнiлi ў гэтым. Мы спадзяёмся, што зможам атрымаць доступ да ўсiх без выключэння выбарчых участкаў, пунктаў для галасавання, месцаў падлiку галасоў i падвядзення вынiкаў. У мiнулым у нас былi праблемы з гэтым, спадзяёмся, што на гэты раз iх не будзе.

Для забеспячэння празрыстасцi выбараў кiраўнiк назiральнай мiсii прапанаваў мiнiстру замежных спраў Беларусi Сяргею Мартынаву i старшынi Цэнтрвыбаркама Лiдзii Ярмошынай праводзiць сустрэчы штотыдзень. Абое выказалi гатоўнасць да гэтага. Мiсii ад АБСЕ i СНД, паводле слоў спадара Арэнса, падтрымлiваюць сяброўскiя адносiны. Каментуючы той факт, што Беларусь заявiла аб сваiм далучэннi да Канвенцыi аб стандартах дэмакратычных выбараў у дзяржавах — удзельнiцах СНД, кiраўнiк назiральнай мiсii падкрэслiў:

— Для нас прыярытэтнымi з’яўляюцца прынцыпы АБСЕ. Аднак мы заўсёды казалi, што набор правiлаў, якiя адносяцца да справядлiвых i адкрытых выбараў, можа адлюстроўвацца ў любых iншых дакументах. Што датычыць Канвенцыi, гэта важны дакумент, i мы будзем падтрымлiваць нашы кантакты з мiсiяй па назiраннi за выбарамi ад СНД. Гэтыя сустрэчы прывядуць да абмену меркаваннямi, зразумела. Аднак сваю ацэнку мы будзем базiраваць на тых параметрах, якiя былi ўзгодненыя ўсiмi краiнамi — удзельнiцамi АБСЕ.

Да самога дня выбараў назiральная мiсiя падрыхтуе дзве справаздачы, плануецца таксама папярэдняя заява адразу пасля выбараў i вынiковая справаздача, якая будзе апублiкаваная прыкладна праз восем тыдняў пасля правядзення выбараў. Пакуль жа спадар Арэнс выказаў спадзяванне, што выбары ў Беларусi пройдуць свабодна i дэмакратычна — у адпаведнасцi з заявамi ўладаў. Яны ў сваю чаргу падыходзяць да працэсу ацэнкi адкрыта i справядлiва.

Ала МАЧАЛАВА.

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Назiральнiкi ад АБСЕ спадзяюцца, што змогуць наведваць любыя выбарчыя ўчасткi без папярэдняга апавяшчэння i бесперашкодна трапляць у месцы для падлiку
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика