21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Уласнасць з абмежаваннямі

26.08.2009 10:27 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Уласнасць з абмежаваннямі

Адкажыце, калi ласка, на такое пытанне. Калi пераходзiць ва ўласнасць кватэра, якая пабудавана за кошт iльготнага крэдыту банка? У мяне такая сiтуацыя. Мне 45 гадоў, я адзiнокая. Пачынаю будаваць кватэру за кошт iльготнага крэдыту, якi выплачу прыкладна ў 65 гадоў. Цi магу я да гэтага тэрмiну завяшчаць пабудаваную кватэру, цi яна застаецца ўласнасцю банка?

Катоўская Е.Ф., г. Рагачоў

Долевае будаўнiцтва кватэр з прыцягненнем грашовых сродкаў грамадзян ажыццяўляецца на падставе дагавора стварэння аб’екта долевага будаўнiцтва. Правiлы заключэння, выканання i скасавання дагавора стварэння аб’екта долевага будаўнiцтва зацверджаны Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 15.06.2006 г. № 396 са змяненнямi i дапаўненнямi.

Згодна з пунктам 2 Правiлаў, у адпаведнасцi з вышэйназваным дагаворам забудоўшчык прымае на сябе абавязацельства забяспечыць будаўнiцтва жылога i (або) нежылога памяшкання ў шматкватэрным жылым доме i па заканчэннi будаўнiцтва i прыёмкi ў эксплуатацыю перадаць аб’ект долевага будаўнiцтва ва ўласнасць дольшчыку, а дольшчык абавязваецца ўплацiць вызначаную дагаворам цану аб’екта долевага будаўнiцтва i прыняць гэты аб’ект у парадку, устаноўленым дагаворам. Дагаворам прадугледжваецца, што дольшчык, у выпадку будаўнiцтва кватэры з выкарыстаннем субсiдый або прыцягненнем iльготнага крэдыту i iншых формаў дзяржаўнай падтрымкi, абавязаны прадаставiць забудоўшчыку дакументы, якiя гэта пацвярджаюць (рашэнне мясцовага выканаўчага i распарадчага органа (арганiзацыi) аб налiчэннi субсiдыi, выдзяленнi льготнага крэдыту).

Пунктам 12 Правiлаў, а таксама дагаворам, якi заключаецца з дольшчыкам, прадугледжваецца парадак i тэрмiны перадачы аб’екта будаўнiцтва ва ўласнасць дольшчыку. Згодна з Правiламi, на працягу двух месяцаў з дня ўводу шматкватэрнага жылога дома i iншых аб’ектаў нерухомасцi ў эксплуатацыю пасля дзяржаўнай рэгiстрацыi стварэння гэтых дома i аб’ектаў нерухомасцi i пры ўмове поўнай уплаты дольшчыкам цаны дагавора забудоўшчык абавязаны перадаць дольшчыку дакументы, неабходныя для афармлення права ўласнасцi на аб’ект долевага будаўнiцтва. Пасля дзяржаўнай рэгiстрацыi такога права забудоўшчык павiнен перадаць дольшчыку аб’ект долевага будаўнiцтва, камплект ключоў ад жылых (нежылых) памяшканняў гэтага аб’екта, дакументы на ўстаноўленае абсталяванне.

Дольшчык павiнен не пазней трох месяцаў з дня атрымання ад забудоўшчыка дакументаў, неабходных для афармлення права ўласнасцi на аб’ект долевага будаўнiцтва, ва ўстаноўленым парадку аформiць на сябе гэта права.

З моманту дзяржаўнай рэгiстрацыi права ўласнасцi дольшчыка на аб’ект долевага будаўнiцтва i атрымання iм ключоў i дакументаў на ўстаноўленае абсталяванне абавязацельства забудоўшчыка па перадачы аб’екта ва ўласнасць дольшчыка лiчыцца выкананым. Абавязацельства дольшчыка па дагаворы лiчыцца выкананым з дня ўплаты ў поўным аб’ёме грашовых сродкаў у адпаведнасцi з дагаворам.

Калi дольшчык разлiчыўся за пабудаваную кватэру з дапамогай прадастаўленага яму льготнага крэдыту, кватэра таксама пераходзiць яму ва ўласнасць у вышэйадзначаным парадку, аднак яна будзе знаходзiцца ў залогу (iпатэцы) у банка i на распараджэнне ёю будуць накладзены абмежаваннi, прадугледжаныя заканадаўствам.

Так, Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 14.04.2000 № 185 са змяненнямi i дапаўненнямi па стане на 10.07.2008 "Аб прадастаўленнi грамадзянам iльготных крэдытаў на будаўнiцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў" (падпункт 1.17) прадугледжана, што будуемыя (рэканструюемыя, набываемыя), а таксама пабудаваныя (рэканструяваныя, набытыя) жылыя памяшканнi знаходзяцца ў залогу (iпатэцы) у адкрытага акцыянернага таварыства "Ашчадны банк "Беларусбанк". Пры гэтым права залогу ўзнiкае ў банка з моманту заключэння адпаведнага крэдытнага дагавора i спыняецца ў выпадках спынення крэдытнага дагавора, гiбелi заложанага жылога памяшкання або звяртання на яго спагнання залогатрымальнiкам у парадку, вызначаным заканадаўствам.

Падпунктам 1.19 гэтага Указа ўстаноўлена, што продаж жылых памяшканняў, iх частак (калi адбыўся раздзел жылога памяшкання), а таксама доляў у праве ўласнасцi на гэтыя жылыя памяшканнi, пабудаваныя (рэканструяваныя) або набытыя з прыцягненнем iльготнага крэдыту:

— да яго поўнага пагашэння не дапускаецца;

— на працягу трох гадоў з дня пагашэння гэтага крэдыту можа ажыццяўляцца адпаведнаму раённаму, гарадскому, раённаму ў горадзе выканаўчаму i распарадчаму органу ў парадку, устаноўленым заканадаўствам.

Пры адмове гэтага органа ад куплi жылога памяшкання (яго частак, доляў у праве ўласнасцi), пабудаванага з прыцягненнем iльготнага крэдыту, продаж, дарэнне альбо абмен указанага жылога памяшкання на працягу трох гадоў з дня пагашэння гэтага крэдыту ажыццяўляецца ў выключных выпадках (пераезд у iншую мясцовасць, скасаванне шлюбу, смерць уласнiка жылля i да т.п.) з дазволу дадзенага выканаўчага i распарадчага органа. Да пагашэння льготнага крэдыту рашэнне гэтага органа аб дарэннi альбо аб абмене такога жылога памяшкання можа прымацца толькi са згоды адкрытага акцыянернага таварыства "Ашчадны банк "Беларусбанк" у парадку, устаноўленым заканадаўствам.

На права завяшчаць пабудаваную з прыцягненнем iльготнага крэдыту кватэру вышэйпералiчаныя абмежаваннi не распаўсюджваюцца. Але калi на момант адкрыцця спадчыны (смерцi спадчынадаўца) крэдыт не будзе поўнасцю пагашаны, спадчыннiку неабходна будзе ўзгадняць з банкам умовы атрымання кватэры ў спадчыну.

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адкажыце, калi ласка, на такое пытанне. Калi пераходзiць ва ўласнасць кватэра, якая пабудавана за кошт iльготнага крэдыту банка? У мяне такая сiтуацыя
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика