Абзац
Абзац
* У Беларусi з 12 жнiўня адпускныя цэны на спiрт этылавы харчовы павышаны на 6 працэнтаў, а рознiчныя цэны на гарэлку — на 4 працэнты. Нарыклад, рознiчная цана на гарэлку "Крышталь Класiчная", "Кляновая", "Белая Русь сярэбраная" складзе Br6 тыс. 420 за бутэльку ёмiстасцю 0,5 л без кошту посуду. * Гандлёвая надбаўка на iмпартнае пiва не павiнна перавышаць 30 працэнтаў. Такое рашэнне ўтрымлiваецца ў пастанове Мiнiстэрства эканомiкi Беларусi № 156. Дакумент уступiў у сiлу 9 жнiўня гэтага года. Раней абмежаванне ўзроўню гандлёвай надбаўкi дзейнiчала ў адносiнах да беларускага пiва i складала таксама 30 працэнтаў. * Магчымасць увядзення экспартнай пошлiны на калiйныя ўгнаеннi разглядаецца ў Беларусi. Аб гэтым паведамiў намеснiк генеральнага дырэктара па эканомiцы i кiраваннi РУП ВА "Беларуськалiй" Фёдар Бараноўскi. "Наша прадпрыемства з’яўляецца высокарэнтабельным, i мы гатовы падзялiцца з дзяржавай сваiмi звышпрыбыткамi", — адзначыў намеснiк генеральнага дырэктара, дадаўшы, што адпаведная практыка iснуе i ў iншых краiнах. * Самы стары чалавек планеты, селянiн Серана Арэнкас, жыве на поўначы Калумбii. Паводле пацверджаных дакументаў, яму 127 гадоў. Калумбiйскi доўгажыхар нарадзiўся 5 сакавiка 1881 гада, i, такiм чынам, ён на 15 гадоў старэйшы за японца Тамохi Танабэ, якi афiцыйна занесены ў Кнiгу рэкордаў Гiнэса як самы пажылы чалавек у свеце. Прычыны свайго даўгалецця Серана Арэнкас тлумачыць проста: "Трэба верыць у Бога i не думаць аб дрэнным". У доўгажыхара Калумбii 24 дзiцяцi, самы малодшы сын з’явiўся на свет, калi бацьку было 70 гадоў. * Былы прэзiдэнт Украiны адзначыў свой 70-ы дзень нараджэння пад Ялтай, у пансiянаце "Айвазоўскi". Павiншаваць Леанiда Данiлавiча з’ехалiся больш за 400 гасцей, якiх пасялiлi ў гатэлi "Арэанда". Усю арганiзацыю вечарынкi ўзяў на сябе зяць Кучмы — бiзнэсмен Вiктар Пiнчук. Па чутках, застолле абышлося ў 10 мiльёнаў долараў, прычым палова пайшла на ганарар Элтану Джону, якi спяваў на свяце. Поўны абзац Паводле паведамленняў карэспандэнтаў "Звязды" і інфармагенцтваў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi з 12 жнiўня адпускныя цэны на спiрт этылавы харчовы павышаны на 6 працэнтаў, а рознiчныя цэны на гарэлку — на 4 працэнты. Нарыклад, рознiч |
|