Бяспека дзіцяцi ў руках бацькоў
Бяспека дзіцяцi ў руках бацькоў
Па 15 жнiўня сталiчная Дзяржаўтаiнспекцыя праводзiць прафiлактычную акцыю "Дзецi-пасажыры", бо ў апошнi час павялiчылася колькасць выпадкаў траўмавання i гiбелi дзяцей у салоне транспартных сродкаў. — Дзiцячы дарожна-транспартны траўматызм, як i дзiцячая наркаманiя i бездагляднасць, — вялiкая сацыяльная трагедыя, — перакананы старшы iнспектар па агiтацыi i прапагандзе ДАІ Савецкага РУУС горада Мiнска, капiтан мiлiцыi Вольга Суворава. — Асноўная прычына нешчаслiвых здарэнняў з дзецьмi-пасажырамi ў тым, што бацькi рызыкуюць перавозiць сына цi дачку без дзiцячага ўтрымлiвальнага крэсла. — Дастаткова ўзгадаць "свежы" выпадак, — гаворыць Вольга Суворава. — Мацi, знаходзячыся на пярэднiм пасажырскiм сядзеннi, трымала на руках свайго чатырохгадовага сына. Пры рэзкiм тармажэннi аўтамабiля хлопчык ударыўся аб пярэднюю панэль прыбораў i ў вынiку атрымаў траўму. Усё магло скончыцца больш трагiчна... Але Правiлы дарожнага руху забараняюць перавозiць дзяцей на каленях у пасажыра на пярэднiм сядзеннi легкавога аўтамабiля. Яшчэ адну павучальную для бацькоў гiсторыю расказаў iнспектар аддзялення агiтацыi i прапаганды ДАI ГУУС Мiнгарвыканкама Аляксандр Гузаў: — Маладая жанчына перавозiла трохмесячнага сына на заднiм сядзеннi аўтамабiля ў люльцы. Хлопчык заплакаў, мацi адвярнулася назад, каб паглядзець, што здарылася з малым. У вынiку страцiла ўвагу, выехала на паласу сустрэчнага руху i сутыкнулася з другiм аўтамабiлем. Люлька звалiлася з сядзення, i хлопчык атрымаў траўму ў цемянной вобласцi чэрапа. Надзея ДРЫЛА. Увага! Забараняецца перавозiць дзяцей да 12 гадоў на пярэднiм сядзеннi легкавога аўтамабiля пры адсутнасцi спецыяльнага дзiцячага ўтрымлiвальнага прыстасавання (сядзення), а таксама на заднiм сядзеннi матацыкла. Пры перавозцы дзяцей да 12 гадоў на заднiм сядзеннi легкавога аўтамабiля рэкамендуецца выкарыстоўваць спецыяльнае дзiцячае ўтрымлiвальнае прыстасаванне (сядзенне).
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па 15 жнiўня сталiчная Дзяржаўтаiнспекцыя праводзiць прафiлактычную акцыю "Дзецi-пасажыры", бо ў апошнi час павялiчылася колькасць выпадкаў |
|