Для паляўнічых ёсць два варыянты замены пасведчання
Для паляўнічых ёсць два варыянты замены пасведчання
"Падкажыце, калi ласка, калi трэба мяняць дзяржаўнае пасведчанне на права палявання? Шчыра кажучы, я ўжо i не памятаю, калi яго атрымлiваў, ды i на паляванне шмат гадоў не выбiраўся. А тут з адкрыццём сезона палявання на вадаплаўную i балотную птушку сусед лiтаральна "завёў" мяне сваiмi першымi поспехамi..." Як паведамiлi ў Дзяржаўнай iнспекцыi аховы жывёльнага i раслiннага свету пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь, тэрмiн дзеяння дзяржаўнага пасведчання на права палявання — 10 гадоў з моманту выдачы. Для замены пасведчання па заканчэннi тэрмiну яго дзеяння паляўнiчаму неабходна звярнуцца ў мясцовы орган Мiнiстэрства лясной гаспадаркi (дзяржаўныя лесагаспадарчыя прадпрыемствы — лясгасы, дзяржаўныя вытворчыя лесагаспадарчыя аб’яднаннi — ДВЛГА, АРУП "Белдзяржпаляванне"). Туды неабходна прадаставiць шэраг дакументаў. Па-першае, заяву (афармляецца пры падачы дакументаў), па-другое, пашпарт, па-трэцяе, даведкi аб адсутнасцi ўлiку ў нарколага i псiхатэрапеўта (трэба памятаць, што тэрмiн дзеяння даведак — тры месяцы). Далей трэба мець каляровыя фатаграфii (3х4, без вугалка) — дзве штукi; квiтанцыi аб аплаце (атрымальнiк плацяжу — АРУП "Белдзяржпаляванне", р/р 3012000005262 у ААБ "Беларусбанк", код 795, УНП 101435427): за дзяржаўнае пасведчанне на права палявання — 35 тысяч рублёў (1 базавая велiчыня), за картку ўлiку парушэнняў i аплаты дзяржпошлiны — 17,5 тысячы рублёў (0,5 базавай велiчынi). Прадастаўляецца квiтанцыя аб аплаце дзяржаўнай пошлiны на права палявання — 35 тысяч рублёў (1 базавая велiчыня). Яна патрэбна пры адсутнасцi адзнакi ў картцы ўлiку парушэнняў i аплаты дзяржпошлiны або квiтанцыi аб яе аплаце. Аплата дзяржпошлiны на права палявання дзейнiчае на працягу года з моманту аплаты. Далей магчымы два варыянты замены дзяржаўнага пасведчання на права палявання. Першы, калi паляўнiчы падае дакументы на замену i здае ранейшае пасведчанне з наступнай выдачай новага (тэрмiн вырабу новых дакументаў — да 1 месяца). Другi варыянт, калi паляўнiчы падае дакументы на замену, а старое пасведчанне застаецца ў яго на руках да заканчэння тэрмiну яго дзеяння з наступнай заменай на новае. Напрыканцы варта нагадаць на ўсялякi выпадак, што паляванне без дзяржаўнага пасведчання на права палявання, а таксама з дзяржаўным пасведчаннем, у якога скончыўся тэрмiн дзеяння, забараняецца. Сяргей РАСОЛЬКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Падкажыце, калi ласка, калi трэба мяняць дзяржаўнае пасведчанне на права палявання? Шчыра кажучы, я ўжо i не памятаю, калi яго атрымлiваў, ды i
|
|