Водаправод ужо адрамантавалі. А ён зноў "парваўся"...
Водаправод ужо адрамантавалі. А ён зноў "парваўся"...
Паводле слоў жыхаркi вёскi Белае Лагойскага раёна Ірыны Мiкалаеўны Рублеўскай, праблемы з водаправодам у iх населеным пункце турбуюць месцiчаў ужо гадоў з пятнаццаць: яго ўвесь час прарывае. Пасля апошняга такога здарэння вяскоўцы, як сказала заяўнiца, паўтара месяца не маюць вады. — На ўсю вёску — толькi два калодзежы. А на лета ж да нас прыехалi дзецi, унукi — вады патрэбна шмат. Пачалi, што зробiш, браць яе з тых калодзежаў. Дык у тых, хто вымушаны быў яе спажываць, пачалi ўзнiкаць праблемы са здароўем. Выклiкалi санстанцыю, тая пацвердзiла: калодзежы трэба чысцiць, выпiсала адпаведнае прадпiсанне сельскаму Савету. Аднак прайшоў час, а нiчога не змянiлася: нi калодзежы не пачышчаныя, нi водаправод не адрамантаваны. Хоць, як мы чулi, старшынi райвыканкама спецыялiсты мясцовага камунгаса, на чыiм балансе знаходзiцца водаправод, паведамiлi: маўляў, вада ў людзей ёсць. Тое ж нам сказалi i ў санстанцыi: чаго зноў тэлефануеце, калi ваша праблема прынамсi з водаправодам павiнна ўжо быць вырашана. Але ж вады няма — казала нам увечары ў панядзелак у тэлефоннай гутарцы Iрына Мiкалаеўна. Дапамагчы высветлiць сiтуацыю мы папрасiлi загадчыка сектара кантролю кiраўнiцтва справамi Лагойскага райвыканкама Алену Дэйнар. Пасля праверкі ўсiх акалiчнасцяў наконт рамонту водаправода ў вёсцы Белае яна паведамiла рэдакцыi наступнае. Нiхто i нiкога не думаў уводзiць у зман. Свiдравiна была забiтая пяском, яе пачысцiлi i далi ваду. Але як толькi гэта зрабiлi (адпаведна, напор павялiчыўся), водаправод (дарэчы, яшчэ савецкiх часоў) не вытрымаў у двух iншых месцах. I цяпер даводзiцца мяняць трубы на ўчастках агульнай працягласцю 200 метраў. Як запэўнiла Алена Анатольеўна, работнiкi камунгаса будуць iмкнуцца зрабiць гэта да канца дня (размова адбылася пасля 15 гадзiн у аўторак. — С.Р.) i даць вяскоўцам ваду. Што да калодзежаў у вёсцы, дык прадпiсанне санстанцыi нiхто не адмяняў: да 15 жнiўня з iх павiнны адпампаваць ваду, прадэ- зынфiкаваць. Як сказала Алена Дэйнар, нi тэхнiчных, нi матэрыяльных перашкод (спецыяльныя таблеткi для дэзынфекцыi каштуюць нядорага) няма. Сяргей РАСОЛЬКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле слоў жыхаркi вёскi Белае Лагойскага раёна Ірыны Мiкалаеўны Рублеўскай, праблемы з водаправодам у iх населеным пункце турбуюць месцiчаў ужо гад |
|