21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Моталь накорміць Заходнюю Еўропу i ўсю Беларусь

26.08.2009 10:28 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Моталь накорміць Заходнюю Еўропу i ўсю Беларусь

(Заканчэнне. Пачатак у нумары за 12 жніўня.)

Яшчэ напярэдаднi, 9 жнiўня, цэнтральная плошча былога мястэчка i адной з самых буйных вёсак на Беларусi стала нагадваць этнаграфiчна-мастацкую экспазiцыю. Побач з пакрытымi чаротам павiльёнамi ўзнiклi сялянскiя падворкi, басейн з востравам i лодкай, мосткi, жартоўныя манекены, скульптуры, кампазiцыi з гароднiны i кветак. Ну а ўжо ранiцай у нядзелю практычна ўсе матыляне i жыхары навакольных вёсак, не задзейнiчаныя на жнiве, уладкаваўшы гаспадарку, пакiнулi свае хаты i рушылi да галоўнага месца фэсту. Тут было чаму надзiвiцца.

Палiцы хлебапякарнi СВК "Агра-Моталь" ламалiся ад вырабаў невыказнай прыгажосцi. Шмат’ярусныя караваi, аздобленыя салодкiмi карункамi з цеста, немажлiва тонкай работы.

— Усю гэту прыгажосць зрабiла наша рукадзельнiца Надзея Палто, — з гонарам паведамляе загадчыца магазiна пякарнi Кацярына Палiенка.

А насупраць, ля рускай печы, над якой вяляцца вязанкi розных каўбас, завiхаюцца маладыя дзяўчаты ў вышытых кашулях — гэта супрацоўнiцы вытворчага кааператыва "Моталь" раскладаюць свае духмяныя прысмакi для продажу.

Як зачараваныя, людзi спыняюцца ля павiльёна фермерскай гаспадаркi "Мiнюка". Тут прадумана ўсё да драбнiц. Усё працуе на тое, каб атрымаць эстэтычную асалоду, прадэманстраваць любоў да сваёй працы i высокi клас гаспадароў. Не проста рубленая хатка з палiчкамi, збанкамi, падстрэшнiкамi, завешанымi каўбасамi, сардэлькамi, кумпякамi, але i студня з жураўлём, скульптуры гусей, качак, чучала дзіка, жывыя трусы... I як доказ дынастычнай прыналежнасцi да мяснога цэха — дыплом 1933 г. дзеда Стафана, якi даваў яму права займацца мясной прамысловасцю i насiць тытул "mistrza Wedliniarskiego".

Моталь — вёска асаблiвая. Тут жыве 4260 чалавек i працуе 1708 гаспадарак. Чатыры каўбасныя цэхi: тры прыватныя i адзiн дзяржаўны, рыбны цэх i сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў — гэта "кiты", якiя даюць i працоўныя месцы, i плацяць асноўную колькасць падаткаў у бюджэт. Але нямала i дробных прадпрыемстваў, майстроў-адзiночак i арцеляў. Мотальскi фэст увачавiдкi паказаў, наколькi творчыя, адданыя людзi тут жывуць, наколькi яны багатыя iдэямi i натхнёныя.

— Вы бачылi, як яны зрабiлi выставу насення бульбы? — спыняе мяне на мотальскай плошчы кандыдат гiстарычных навук, дацэнт кафедры этналогii, музеялогii i гiсторыi БДУ Тадэвуш Наваградскi, эксперт кулiнарнага конкурсу. — Iдзiце абавязкова паглядзiце, я такога нiколi не бачыў!

На высокай шмат’яруснай тарпе кошыкi з элiтнымi гатункамі  бульбы, iнфармацыя пра кожны гатунак i мясцовыя прымаўкi. Прымаўкi, дарэчы, былi развешаны ўсюды: на сцэне, ля зёлак, на газонах, прылаўках. Насенне бульбы — прадмет гонару СВК "Агра-Моталь", якi славiцца таксама жывёлагадоўляй i вырошчваннем элiтнага насення збожжавых.

— У нас вельмi сур’ёзны ўзровень вытворчасцi насення, — запэўнiў старшыня праўлення СВК, заслужаны работнiк сельскай гаспадаркi Вячаслаў Каштальян. — Мы адсочваем сусветны рынак i ведам, што нам трэба. Штогод завозiм i апрабуем новае насенне. Сёлета закупiлi 60 тон галандскай бульбы. З пачатку лiпеня ўжо атрымлiваем таварную прадукцыю.

Увесь дзень можна было абыходзiць гандлёвыя рады i павiльёны фэсту. Проста любавацца, усмiхацца, бо настрой быў добры ва ўсiх, слухаць песнi, а можна было i пасядзець на пакрытых саматканымi дарожкамi лавах. I набыць рознай смакаты i прыгажосцi, нават рарытэты за самыя розныя грошы. Напрыклад, адзiная ў рэспублiцы школа бондараў з Iванава прапанавала дубовыя збанкi ад 20 тысяч рублёў да ста, а за шыкоўную бочку-бар тут прасiлi 2 мiльёны.

— У асноўным мы робiм пад заказ, — патлумачыў выкладчык Аляксандр Махвiч. — Школу заснаваў у 2000 годзе майстар гэтага традыцыйнага для Заходняга Палесся промыслу Васiль Iосiфавiч Голiк. На жаль, яго ўжо з намi няма, але ён паспеў перадаць свае веды нам, а мы перадаём iх наступнаму пакаленню.

— Рыба, рыба, дзе тут рыба? — пыталiся госцi з Мiнска, якiя ў Моталi ўжо не першы раз. Яны спрабавалi далiкатную на смак сёмгу, фаршыраванага шчупака, запечаных карпаў, вяленую мойву i вэнджаную скумбрыю. I цяпер шукалi павiльён Якава Паўлавiча Шыкалая, дзе можна было ўсё гэта набыць.

У Моталi шмат Шыкалаяў, i некалькi — усiм вядомыя. Акрамя названага, яшчэ Мiкалай Мiронавiч Шыкалай, дырэктар фiлiяла "Кааппраму", i ўладальнiк прыватнага каўбаснага цэха Мiкалай Сцяпанавiч Шыкалай.

Ежы i пра ежу тут было ўсюды. Чай з лекавых зёлак бясплатна, як, дарэчы, i дэгустацыя конкурсных страў. А ўжо чаго тут толькi нi было! Вольга Iванаўна Капелец прынесла прыгатаваныя ў рускай печы бабку i рыбу, сыр у масле i амлет, якi раставаў у роце. Надзея Сцяпанаўна Кульбеда выставiла некалькi вiдаў кашы: гарбузовую, мядовую з просам i бульбяную, а яшчэ "ложэчныкi" (блiнчыкi). Па суседстве Алена Кульбедай здзiўляе ўсiх халаднiком са шчаўя, фасоллю, флякамi, блiнчыкамi з макам i адмыслова прыгатаваным тваражком, якi тут называецца "густое малако".

Журы, у склад якога ўвайшлi два замежныя эксперты i два беларускiя, не ўсё паспявалi паспытаць, бо некаторыя стравы былi з’едзеныя гледачамi яшчэ да таго, як камiсiя даходзiла да гаспадынi.

— Нам цяжка было вызначыць пераможцу, — тлумачыў уладальнiк i выдавец кулiнарнага часопiса "Bouillon" ("Бульён") галандзец Уiл Янсэн. — Па першае, па некаторых стравах меркаваннi замежных i беларускiх экспертаў разыходзiлiся кардынальна. Напрыклад, крывяная каўбаса прывяла ў захапленне беларускiх калег, а для нас яе смак надзвычай непрывычны. Затое мы далi найвышэйшую адзнаку налiснiкам з макам, а беларусы пацiснулi плячыма: маўляў, нiчога асаблiвага.Таму мы вырашылi вызначыць першыя стравы, па якiх лягчэй было дамовiцца.

Пераможцамi сталi два халодныя супы (напэўна, гарачыня таму садзейнiчала): халаднiк з грыбамi Вольгi Мацкевiч i шчаўевы халаднiк Алены Кульбеды. Другое месца атрымала Валянцiна Высакаморная i трэцяе — Надзея Кульбеда.

— Асабiста мне вельмi спадабаўся бурачны квас, — прызнаўся член журы Тадэвуш Наваградскi. — А адкрыццём стаў халаднiк з грыбамi, бо такога спалучэння прадуктаў, каб гэта было настолькi смачна, я яшчэ не сустракаў.

Замежныя эксперты адзначылi, што беларуская кухня iм вельмi спадабалася i яны знайшлi тут тое, што шукалi — натуральныя прадукты i натуральны смак. Тое, што ў Заходняй Еўропе ўжо амаль згублена. "Трэба прывозiць сюды жыхароў Заходняй Еўропы на гастранамiчныя майстар-класы i кулiнарныя туры", — раiлi замежныя госцi.

Пасля конкурсу адбылося прадстаўленне мясцовага абраду "Мiсiнне каравая", за якiм i iншаземцы i беларуская моладзь назiралi з вялiкай цiкаўнасцю. Завяршыўся абрад ужо ў музеi, калi каравай дзялiлi, маладых адорвалi i пры гэтым пелi вясельныя песнi.

У музеi шмат чаго цiкавага было расказана пра Моталь i яго традыцыi. Напрыклад, дагэтуль тут захавалася талака — даўнi народны звычай калектыўнай дапамогi ў гаспадарчых работах.

— Летась перад Вялiкаднем у Марыi Рамановiч згарэла хата, — расказала Вольга Мацкевiч. — У той жа дзень людзi ёй прынеслi i кулiчы, i пасхi, i яйкi. А на сам Вялiкдзень, як толькi разгавелiся, з кожнай вулiцы сабралася дэлегацыя, абышла ўсе двары i ўжо да вечара сабрала 6 700 долараў. На наступны ўжо дзень дэлегаты адправiлiся па навакольных вёсках шукаць хату, каб перавезцi яе на падмурак Марыiнай. I ўжо на Спаса, праз два месяцы, Марыя Рамановiч справіла ўлазіны.

Праграма фестывалю была настолькi насычанай, што цяжка было за ўсiм паспець. Напрыклад, акрамя конкурсу гаспадынь, быў яшчэ конкурс гульнявых праграм, але, на жаль, яго пабачыць не ўдалося. Трэба было паспець яшчэ на майстар-клас фiрмовай мотальскай стравы "Шурпа па-мотальску", якую прадстаўляла повар-брыгадзiр кавярнi "Моталь" Марыя Iванаўна Кульбеда. Гэта шурпа, нiчым не падобная на традыцыйную каўказскую, — вiзiтная картачка знакамiтага мястэчка. Яна варыцца з грудзiнкi i субпрадуктаў, запраўляецца пасмажанай на масле цыбуляй з морквай. Атрымлiваецца вельмi водарная, празрыстая i смачная.

А потым яшчэ быў круглы стол, экскурсiя па вёсцы i музеi. У Моталi ў 1874 годзе нарадзiўся i 11 гадоў жыў першы прэзiдэнт Iзраiля Хаiм Вейцман. Захаваўся дом, у якiм ён вырас, цяпер ён выкуплены арганiзацыяй, якая мае намер зрабiць там музей. Пасол Дзяржавы Iзраiль Зееў Бен-Ар’е запэўнiў матальчан, што яго суайчыннiкi будуць вельмi зацiкаўленыя турыстычнымi маршрутамi ў Моталь, а калi тут яшчэ i так кормяць...

Свята ўдалося. Уражаныя былi ўсе. З’язджалi з Моталя з жалем, дарэчы, некаторыя затрымалiся за поўнач, хаця да Мiнска каля трох гадзiн шляху. I, безумоўна, марым цяпер прыехаць у Моталь зноў. Узяць больш грошай... Тут так шмат яшчэ засталося цiкавага, што не паспеў убачыць, паспрабаваць, даведацца, купiць i проста паглядзець. Чуццё прадпрымальных матальчан, думаю, не падвяло, попыт на падобныя фэсты абавязкова будзе расцi.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА.

Фота аўтара.

Моталь, Iванаўскi раён.

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яшчэ напярэдаднi, 9 жнiўня, цэнтральная плошча былога мястэчка i адной з самых буйных вёсак на Беларусi стала нагадваць этнаграфiчна-мастацкую экспазi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика