21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У царкве размаўлялi пра аборты

26.08.2009 10:28 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У царкве размаўлялi пра аборты

Не забі!

 

Святары i вернiкi Хоцiмскага Свята-Троiцкага сабора вырашылi зрабiць свой уклад ва ўсталяванне здаровага ладу жыцця ў беларускай глыбiнцы. Прычым да праваслаўных у гэтым добрым пачынаннi вырашылi далучыцца i католiкi.

Штомесяц у саборы будуць праходзiць канферэнцыi па актуальных жыццёвых пытаннях. Першая з iх адбылася ў мiнулую нядзелю i мела назву: "Аборт — гэта калi мацi забiвае сваё дзiця".

Прама ў саборы паставiлi лавы для людзей, якiя прыйшлi паслухаць прамовы святароў i царкоўных актывiстаў. На экране дэманстравалi вiдэафiльмы, прысвечаныя праблеме абортаў i жыццю шматдзетных сем’яў.

— Калi размаўляеш з жанчынамi, якiя адважылiся на аборт, то iх першы аргумент у апраўданне свайго грэшнага ўчынку — цяжкае жыццё, адсутнасць грошай i магчымасцяў гадаваць дзiця, — сказаў на канферэнцыi настаяцель Свята-Троiцкага сабора архiмандрыт Кiрыл. — Але я ўзгадваю пасляваенныя гады, калi людзi жылi ў зямлянках i елi гнiлушкi. У тых цяжкiх умовах жанчыны нараджалi столькi дзяцей, колькi даваў Бог. I малыя вырасталi здаровымi людзьмi i добрымi грамадзянамi сваёй краiны. Значыць, не грошай не стае — а няма Бога ў сэрцы i любовi да свайго дзiцяцi, iначай бы мацi не стала яго забiваць.

Ксёндз-пробачш касцёла Святой Троiцы Анджэй Далянскi прыехаў на канферэнцыю ў Хоцiмск з суседняга райцэнтра Касцюковiчаў. Ён нагадаў пра дэмаграфiчную праблему: у свеце штодня ў сярэднiм учыняюцца 150 тысяч абортаў. Прычым робяцца яны ў асноўным у краiнах хрысцiянскага свету — у Амерыцы, Еўропе i на постсавецай прасторы. Павелiчэнне колькасцi людзей на Зямлi даюць народы Афрыкi i Азii.

Дарэчы, у Беларусi знiжаецца колькасць абортаў: з 1990 года — амаль у 5 разоў. Летась у нашай краiне зарэгiстраваны амаль 39 тысяч абортаў.

Ксёндз Анджэй Далянскi нагадаў, што найвялiкшы грэх учыняе не толькi жанчына, робячы аборт, а таксама i медыкi, якiя ёй дапамагаюць, i людзi, што даюць на гэта згоду. Усе яны падпадаюць пад кананiчнае адлучэнне ад царквы.

Каб не браць страшны грэх на душу, хрысцiянскiя святары заклiкалi не забiваць. На iх думку, няхай жанчыны, якiя не хочуць гадаваць дзяцей, усё ж раджаюць i аддаюць немаўлятаў пад апеку дзяржавы. Гэта ўсё ж меншы грэх, таму што якiм бы нi было цяжкiм жыццё дзяцей без бацькоў, яны ўсё ж жывуць i маюць надзею знайсцi сям’ю, дзе iх будуць любiць.

Вялiкае ўражанне на слухачоў зрабiла прамова мастацкага кiраўнiка дзiцячага хору Свята-Троiцкага сабора Наталлi Шчарбаковай, якая ў падрабязнасцях распавяла прысутным, як робiцца аборт на познiх тэрмiнах цяжарнасцi. Размова досыць непрыемная, але працверажальная.

— Людзi слухалi ўважлiва, — расказаў псаломшчык сабора i вядучы канферэнцыi Юрый Баксалаў. — Яны выказалi сваё адмоўнае стаўленне да абортаў, а таксама i пажаданнi. Хоцiмцы параiлi выступiць перад медыкамi, каб яны ведалi адмоўнае стаўленне хрысцiянскiх цэркваў да абортаў. А таксама ў школах, дзе сярод вучанiц старэйшых класаў ужо здараюцца цяжарнасцi i аборты. I нават калi адна жанчына ў вынiку нашых аповедаў адмовiцца забiць сваё ненароджанае яшчэ дзiця — i тады будзе наша перамога!

Наступная канферэнцыя ў Хоцiмскiм саборы Святой Троiцы адбудзецца 7 верасня. Яе назва: "Алкагалiзм як духоўная хвароба". Запрашаюцца ўсе, каго хвалюе гэта праблема.

Iлона Iванова.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Святары i вернiкi Хоцiмскага Свята-Троiцкага сабора вырашылi зрабiць свой уклад ва ўсталяванне здаровага ладу жыцця ў беларускай глыбiнцы. Прычым да п
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика