21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Кiтайцы не толькi на канi, але i на бронетранспарцёры

26.08.2009 10:28 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кiтайцы не толькi на канi, але i на бронетранспарцёры

Спецыяльны карэспандэнт перадае з Пекіна

 

Учарашнi дзень на алiмпiядзе для шматлiкiх журналiстаў, якiя накiравалiся зранку ў медыя прэс-цэнтр (МРС), пачаўся з вялiкай нечаканасцi: прама каля высачэзнага будынка, што больш чым на два тыднi стаў для рэпарцёраў з усяго свету родным домам, стаяў сапраўдны бронетранспарцёр. Расфарбоўка — колер пустынi з нацыянальнай кiтайскай сiмволiкай. Дзiўна, але каля машыны нiкога з ваенных не было, таму баявая тэхнiка iмгненна стала аб’ектам павышанай ўвагi, пачалася сапраўдная вiдэа- i фотасесii.

Журналiсты паспелi перакiнуцца словамi, што арганiзатары алiмпiяды на ўсялякi выпадак паказалi: бяспека "папарацы" на самым высокiм узроўнi. Можна не сумнявацца, што так яно i ёсць. Хоць Пекiн — аграмадны мегаполiс з 16 мiльёнамi чалавек, дзе ёсць i небяспечныя раёны для прагулкi ў адзiночку цi ў цёмны час сутак. На кiтайскiм тэлебачаннi цэлых 40 каналаў адведзена пад трансляцыi, у тым лiку i прамыя з алiмпiйскiх арэн. Ды i на вулiцах, абвешаных сцягамi з сiмволiкай, усе кiтайцы ходзяць цi стаяць толькi з усмешкамi на твары. Прычым не скажаш, што яны дзяжурныя. Учора, напрыклад, арганiзатары алiмпiяды ў межах галоўнай спартыўнай арэны — стадыёна "Птушынае гняздо" — арганiзавалi фестываль талiсманаў алiмпiйскiх гульняў. Усяго iх пяць, i калi ўсе скласцi па кiтайскiм алфавiце, то атрымаецца "Запрашаем". I ўсё гэтае шоў праходзiла на фоне неафiцыйнага алiмпiйскага слогана "Адзiн свет — адна каманда".

Адной камандай былi i застаюцца беларусы, нягледзячы на тое, што кожны дзень выступаюць на розных спартыўных арэнах. У алiмпiйскай вёсцы ў галоўным офiсе дэлегацыi — эпiцэнтр каманднага духу. Свабодныя ад "палётаў" атлеты абсалютна розных дысцыплiн актыўна хварэюць "па тэлевiзары" за сваiх землякоў. У штабе каманды вiсiць вiншавальная тэлеграма Настассi Новiкавай ад губернатара Мiнскай вобласцi Леанiда Крупца. Тут жа размешчана пасланне "Беларусбанка" Наталлi Цылiнскай. Дарэчы, бронзавы прызёр прыбыла ў Пекiн толькi ўчора, на суткi раней, чым планавалася.

На жаль, учарашнi дзень, як i папярэднi, аказаўся безмедальным. Хоць пачынаўся ён вельмi аптымiстычна. Нашы стралкi Канстанцiн Лукашык i Юрый Далгаполаў у стральбе з пiсталета на 50 м засталiся за крок ад фiнальнай пулькi, заняўшы адпаведна 12-е i 11-е месцы. Але самымi верагоднымi былi чаканнi ў зале фехтавання, дзе выступалi тры нашыя шаблiсты — Дзмiтрый Лапкес, Валерый Прыёмка i Аляксандр Буйкевiч. Старт для першых двух рыцараў закончыўся няўдала, а вось наваспечаны чэмпiён Еўропы сустрэўся ў 1/4 фiналу з алiмпiйскiм чэмпiёнам румынам Мiхалам Кавалiу, якi ў першым паядынку выйграў у Прыёмкi (15:9). Барацьба памiж двума чэмпiёнамi атрымалася надзвычай упартай i дасягнула свайго апагею пры лiку 13:13. Потым лёс i судзейскi корпус адвярнулiся ад беларуса... Кiраўнiк беларускай федэрацыi фехтавання алiмпiйскi чэмпiён Аляксандр Раманькоў быў абураны судзейскiм "бязмежжам", выказаўшыся, што беларуса проста "сплавiлi" з паўфiналу, як рэальнага прэтэндэнта на медаль. Не свяцiў ён Кацярыне Мулюк, якая ў стральбе з лука напачатку ў 1/32 фiналу выйграла ў спартсменкi з Калумбii (104—101), а на наступным этапе турнiру ўжо адно ачко ўступiла кiтаянцы Чэн Лiнг (105—106). Пэўныя надзеi на станоўчы вынiк ускладалiся на дзюдаiста Сяргея Шундзiкава (81 кг). Аднак беларус уступiў паляку Роберту Краўчуку. Дарэчы, для палякаў гэтая перамога як бальзам на душу, бо нашы ўсходнiя суседзi пакуль не маюць нiводнай узнагароды. Не прайшоў 1/8 фiналу i наш барэц грэка-рымскага стылю Юрый Дубiнiн: на яго шляху стаў карэец.

Ну i зусiм крыўдным можна лiчыць паражэнне баксёра Хаважы Хацыгава (54 кг) свайму апаненту з Малдовы. Лiк сустрэчы па ачках 1:1, але арбiтры палiчылi, што больш актыўным быў сапернiк беларуса.

У вячэрняй праграме ўчарашняга дня — парная гульня нашых тэнiсiстак Вольгi Гаварцовай i Дар’i Куставай супраць эстонскага тандэма. У адзiночным разрадзе выступала Вiкторыя Азаранка i выйграла ў аўстралiйкi Касей 2:0 (6:2, 6:2).

Надзвычай насычаным будзе i багатым на ўражаннi павiнен стаць сённяшнi дзень . З ранiцы нашы баскетбалiсткi згуляюць з расiянкамi. У велагонцы з раздзельным стартам выступiць Васiль Кiрыенка. У другой палове дня паспрабуе пекiнскага шчасця на цяжкаатлетычным памосце сярэбраны прызёр Афiн Ганна Бацюшка. Зрэшты, яе калега па цэху Сяргей Махвяеня, якi пасля выступлення трапiў у шпiталь, атрымаў дыягназ — надрыў праводных мышцаў левага сцягна. З размовы з галоўным трэнерам Аляксандрам Ганчаровым удалося даведацца, што такая траўма — тыповая для цяжкай атлетыкi. Непакоiла яна Махвяеню яшчэ ў Мiнску. Праўда, пасакрэтнiчаў Аляксандр Васiльевiч, цяжкаатлета добра падлячылi i падстаў хвалявацца за яго здароўе не было. Але ж выйшла ўсё наадварот...

У астатнiм, паводле слоў кiраўнiка медыцынскай групы Яўгена Ласiцкага, усе жывыя-здаровыя. Праўда, пацярпелым мог быць Яўген Анатольевiч, якога каля беларускага пасольства ў Пекiне ледзь не пакусаў сабака. На шчасце, "бобiк" аказаўся не нiчыйным i яго хутка забрала гаспадыня — яна вырашыла прагуляць свайго чатырохногага сябра без павадка. Як вядома, у Пекiне "сабачая" тэма была вельмi актуальнай напярэдаднi алiмпiйскiх гульняў. У рэстаранах было забаронена падаваць мяса з сабак, а з кiтайскай сталiцы выдалiлi за 101-ы кiламетр усiх нiчыйных жывёлiн...

 

Настасся НОВIКАВА, бронзавы прызёр XXIX алiмпiйскiх гульняў у Пекiне:

"Адчуваю, што сваю галоўную штангу я яшчэ не падняла"

Бронзавы поспех беларускай штангiсткi Настассi Новiкавай на алiмпiйскiх Гульнях у Пекiне, без сумненняў, варты самай высокай узнагароды. I не толькi таму, што спартсменка з Жодзiна ўступiла серабро з-за сiмвалiчнай вагi ў 150 грамаў. У значнай ступенi наваспечанай медалiстцы было намнога цяжэй пракладваць шлях да зорак усёй беларускай камандзе, якая, будзем спадзявацца, у самы блiжэйшы час працягне медальны пачын.

— Насця, ты ўжо паспела асэнсаваць зробленае, адчуць важкасць алiмпiйскай узнагароды?

— Шчыра кажучы, не зусiм. Я яшчэ пад уражаннямi ад спаборнiцтваў...

— Перад апошняй спробай адчувала, што iдзеш на медаль?

— Калi я выходжу на памост, то ўсе мае думкi пра тое, як падняць штангу. Вядома, сiтуацыю старалася трымаць пад кантролем.

— На п’едэстале ты плакала. Трэба меркаваць, што гэта слёзы радасцi i шчасця?

— Хутчэй за ўсё, крыўдна за тое, што серабро збегла, лiчыце, з-пад носа.

— Пэўна, што свой адбiтак наклала сiтуацыя, калi суддзямi не была залiчана першая спроба. Дарэчы, што здарылася?

— Нiчога, проста не выжала штангу да канца, быццам бы рукi перасталi слухацца. Прыйшлося сабраць волю ў кулак i зрабiць тое, на чым настройвалi трэнеры.

— Нам падалося, што ты магла штурхнуць значна больш за 118 кг, чым забяспечыла б сабе як мiнiмум 2-е месца. Так?

— Я прапанавала трэнерам такi варыянт, але ж ён быў адхiлены. Нi ў якiм разе не хачу зараз "калi б ды што б". Трэнерам лепш ведаць, тым больш што i вынiк ёсць, хоць i бронзавы. Але быў дасягнуты.

— Хто цябе павiншаваў самы першы?

— Мой першы настаўнiк Вiктар Шылай i мама Раiса Сяргееўна. Бацькi мае зараз жывуць у Жодзiне i вельмi перажывалi за мяне.

— Як збiраешся адзначыць свой поспех?

— Як звычайна — шампанскiм, бо заўсёды аддаю перавагу гэтаму шыпучаму напiтку. Праўда, у алiмпiйскай вёсцы яго няма, таму збiраемся з гэтай мэтай наведаць горад разам з Вiталем Дзербянёвым.

— Ты адчуваеш у сабе сiлы замацаваць бронзавы поспех серабром цi золатам на алiмпiядзе ў Лондане?

— Жаданне такое ў мяне ёсць, магчымасцi, буду спадзявацца, таксама будуць. Я адчуваю, што сваю галоўную штангу я яшчэ не падняла.

 

Уладзiмiр ЗДАНОВIЧ.

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учарашнi дзень на алiмпiядзе для шматлiкiх журналiстаў, якiя накiравалiся зранку ў медыя прэс-цэнтр (МРС), пачаўся з вялiкай нечаканасцi: прама каля в
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика