I тады снарад выбухнуў...
I тады снарад выбухнуў...
На слыху Напэўна, інакш i не магло быць. Па той прычыне, што гаўбiчны снарад часоў Вялiкай Айчыннай вайны пачаў распiлоўваць жыхар вёскi Карма Калiнкавiцкага раёна ў двары свайго дома, забыўшыся пра тое, што гэтага нельга было рабiць нi ў якiм выпадку. I вось вынiк: чалавека разнесла на шматкi. Вядзецца расследаванне. Згодна з папярэднiмi данымi, як паведамiў нам прэс-сакратар Гомельскага абласнога ўпраўлення Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях Руслан Гарбылёў, мужчына чорным капальнiкам не быў. Невядома, з якой мэтай i дзе ён набыў гэты смяротны боепрыпас. Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ. Куплялi лом "на экспарт" Група вельмi актыўных грамадзян у Вiцебску незаконна займалася скупкай у насельнiцтва лому чорных i каляровых металаў, каб потым яго перапрадаць за мяжой. Аддзелам папярэдняга расследавання ўпраўлення Дэпартамента фiнансавых расследаванняў Камiтэта дзяржаўнага кантролю па Вiцебскай вобласцi ўзбуджана крымiнальная справа. Тры "прадпрымальнiкi" i iх памочнiкi, асобы якiх устанаўлiваюцца, сёлета неаднаразова спрабавалi рэалiзаваць метал у прыгранiчных Пскоўскай i Смаленскай абласцях Расii. Маглi зарабiць 14 мiльёнаў беларускiх рублёў. Але былi затрыманы праваахоўнымi органамi. Канфiскавана 18,2 тоны металу коштам 20 мiльёнаў рублёў. Аляксандр ПУКШАНСКI.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напэўна, інакш i не магло быць. Па той прычыне, што гаўбiчны снарад часоў Вялiкай Айчыннай вайны пачаў распiлоўваць жыхар вёскi Карма Калiнкавiцкага р |
|