Кубак Перамогі для алiмпiйцаў — 18 тысяч запалакi бутэлька шампанскага
Кубак Перамогі для алiмпiйцаў — 18 тысяч запалакi бутэлька шампанскага
Аляксандр Бендзiкаў прысвячае свой новы рэкорд беларускiм спартсменам, якiя бяруць удзел у Пекiнскай Алiмпiядзе. У Кнiгу рэкордаў Гiнэса запiсаны ўжо чатыры рэкорды магiляўчаніна: ён будаваў неверагодныя канструкцыi з дамiно, манет i накрывак ад пiўных бутэлек. Новы рэкорд — пiрамiда з запалак, якая трымаецца на корку бутэлькi шампанскага. Запалкi з 350 карабкоў укладзены ў сотню слаёў, а першы з iх складаецца толькi з дзвюх запалак. Праўда, гэта ўжо другая пiрамiда. Першая раптоўна разбурылася, калi было пакладзена 14 тысяч запалак. Аляксандр — чалавек цярплiвы, ён улiчыў памылкi першай канструкцыi i пабудаваў другую, якая стаiць з 5 жнiўня. — Я назваў канструкцыю Кубкам Перамогi, каб нашы алiмпiйцы заваявалi яшчэ болей медалёў, — патлумачыў Бендзiкаў. Цяпер Аляксандр з цiкавасцю глядзiць трансляцыi з Пекiна i традыцыйна падтрымлiвае каманды Беларусi i Расii. Гаворыць, што перажывае за ўсiх i жадае ўпартасцi, цярплiвасцi i ўдачы, каб было як мага больш спартыўных перамог. Сам Бендзiкаў на свой новы рэкорд працаваў увесь свой законны водпуск. Гэтыя 36 дзён адпачынку ён некалькi гадзiн асцярожна клаў запалкi. Аляксандр — машынiст кацельнага абсталявання на Магiлёўскай ЦЭЦ-1. Выкладанне незвычайных канструкцый, што складаюцца з мноства частак, а трымаюцца, напрыклад, на рабрыне манеты альбо адной "костачцы" дамiно, — гэта любiмае хобi, якiм магiлёвец займаецца з 1994 года. Адзiны даход ад такога хобi — удзел у тэлевiзiйных праектах, дзе Бендзiкаў здзiўляў публiку i выйграваў прызы. — Крохкасць маiх канструкцый — як сутнасць нашага быцця, — фiласофствуе рэкардсмен Кнiгi рэкордаў Гiнэса. — Як усё ў свеце трымаецца на малым, а троху страсяне — i разбурыцца. Каб пабудаваць — патрэбна вялiкая цярплiвасць, каб зберагчы — ашчаднасць. Падрабязней пра рэкорды Аляксандра Бендзiкава можна даведацца на iнтэрнэт-сайце: www.ginеs-rес.nаrоd.ru Ілона Iванова.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аляксандр Бендзiкаў прысвячае свой новы рэкорд беларускiм спартсменам, якiя бяруць удзел у Пекiнскай Алiмпiядзе. У Кнiгу рэкордаў Гiнэса запiсаны ўжо |
|