21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Кампенсацыя

26.08.2009 10:28 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кампенсацыя

На конкурс апавяданняў

 

 

Якiя розныя твары вайны адкрываюцца нам i праз 63 гады пасля яе заканчэння. I праз час ценi нябожчыкаў не перастаюць змагацца за аднаўленне чалавечнасцi i справядлiвасць. I нябожчыкi перамагаюць, караюць нягоднiкаў, як сведчыць пра гэта Антон Пiлiпчык. 

Вiктар КАЗЬКО.

Антон ПIЛIПЧЫК

Кампенсацыя

  Займаўся ранак. Баўгрык усхапiўся ў пасцелi ўстрывожаны, узмакрэлы...

...Брудная, валасатая, з кручкаватымi кiпцюрамi рука цягнулася да яго i вось-вось гатова была схапiць. Вядома ж, каб адабраць... еўра. Ён не даваўся. Урэшце адчуў за спiнаю нешта халоднае, гулкае... I ў страху прачнуўся.

Усё яшчэ не верачы, што гэта быў сон, Баўгрык лiхаманкава абмацаў вакол сябе ложак — нiдзе нiякай той пачварнай рукi!?.. А халодным i гулкiм, раптам зразумеў, з’яўлялася шафа, да боку якой i тулiўся ягоны бярлог i аб якую ён, вiдаць, у сне бэхаўся.

"А што калi я i сапраўды ратаваўся?" — абдала ўсяго гарачыня.

Вечарам, пакуль зусiм не змарыў сон, Баўгрык тое i рабiў, што разглядваў, лiчыў i пералiчваў еўра — кампенсацыю за работу ў Нямеччыне ў час вайны.

"А, можа, пакуль я дрыхнуў, то нехта i ўцёрся ў маё жытло? Ды яшчэ, во, i задушыць хацеў... Трэба ж было мне пакiнуць валюту навiдавоку?" — у жаху Баўгрык нiяк не мог выблытаць з прасцiны сваю здаровую нагу, каб уперцiся ёю ў падлогу, а пасля апусцiць з ложка i непаслухмяную пакалечаную ды хутчэй дацца да стала i ўпэўнiцца, што ўсе еўра на месцы. Праўда, стосiк каляровых паперак Баўгрыку быў выразна бачны i з ложка. У памяцi ўсплылi родная вёска, твары Гэлькi i Сцёпкi. Па целе разлiўся холад...

Гэлька Баўгрыку падабалася як нi адна дзяўчына на свеце. Выглядала аднакласнiца, нiбы прынцэса. Але ж яна нi ад кога не ўтойвала сваёй закаханасцi, як сама казала, па самыя вушы, у Сцёпку. А той таксама быў у затлуменнi ад яе.

Яны перад самым пачаткам вайны паканчалi па дзесяць класаў. З лiку аднагодкаў, ды i ўвогуле з усёй моладзi ў вёсцы, калi iх край акупавалi немцы, толькi адны i засталiся. Захопнiкi, лiчы, усiх дачыста — ад малалеткаў да сталых мужчын i жанчын — павывозiлi ў Германiю. А шмат каго i без дай прычыны панiшчылi.

Немцы ў iх паселiшчы ўчынялi аблавы аж чатыры разы. Гэлька падчас iх як скрозь зямлю правальвалася. А Сцёпка проста не знаходзiўся дома. "У лесе, жук. Да партызанаў бегае!" — здагадваўся Баўгрык. А самога яго, з пакалечанаю яшчэ ў маленстве праваю нагою, акупанты ў першую ж адпраўку ў Нямеччыну схопленых прызналi непрыгодным для Вялiкай Германii.

— Вэк, вэк! — крычаў нямецкi афiцэр, выштурхоўваючы дулам карабiна з шарэнгi.

Тыя, хто апынуўся ў фашысцкiх кляшчах, Баўгрыку, бясспрэчна, пазайздросцiлi. Сам жа ён адчуў сябе рыбiнай, выкiнутай хвалямi на пясок, — бач, нават чужаземцы яго гiдзяцца, не толькi Гэлька. У той момант, здалося, ён ненавiдзiць увесь свет. Бо, каб яго ўзялi ў Нямеччыну, ён, пэўна ж, стаў бы там важным чалавекам. У вучобе яму ў класе не было роўных. Аднак толькi Гэлька такiм яго ўпарта не прызнавала. Заўжды вострая на язычок, яна, неяк асаблiва не шкадуючы, плюхнула масла ў агонь, калi Баўгрык усё роўна, як цень, дзень пры днi валачыўся за ёю:

— Няўжо ты, а яшчэ выдатнiк вучобы хрэнаў, ды не разумееш, што Сцёпка мне быў, ёсць i будзе харошы, i болей, знай, анiхто! Асабiста з табою я нiколi не стану знацца. Не для цябе жыву!

А пасля таго, як немцы не ўзялi Баўгрыка ў Германiю, Гэлька не прамiнула яшчэ дадаць:

— Ты б на сябе, нягоднiк, паглядзеў. Фрыцы вунь i тыя камiсавалi...

Пякучым, неадольным гэта захраснула ў ягонай душы.

..."Я, злыдзень чортаў, перашкодзiў шчасцю Гэлькi i Сцёпкi, загубiў iх маладыя жыццi... Ды i сваё, што там казаць, таксама змарнаваў. I з-за чаго, каб хто запытаў? Усяго толькi з-за таго, што Гэлька не мяне кахала... Што нялюбы ёй быў... Плюнуць трэба было на такую, а я пёрся на ражон... А зараз во яшчэ i на гэтую чарвiвую кампенсацыю паквапiўся... Захацелася, бачыш, дармовых грошай..." — Баўгрык абвёў позiркам стосiк еўра i рашуча адсунуў ад сябе, раптам адчуў: сцiснула ў грудзях, часцей застукала сэрца. У думках Баўгрык вяртаўся ў злашчасныя ваенныя гады: "Дурны ж я быў, як няведама што!.. Не стрываў Гэльчыных кпiнаў, пачаў помсцiць ёй, настукаў немцам, што яе каханак Сцёпка звязаны з партызанамi, што ноччу, бывае, наведваецца дамоў...."

Сцёпку праз дзён колькi фашысты высачылi i спрабавалi захапiць жывым. Iм у рукi юнак не даўся. Застрэлiлi. Застрэлiлi i Сцёпкаву мацi. Для Гэлькi складанасцi не было здагадацца, чыйго розуму гэта была справа, i свой боль, крыўду i нянавiсць — усё разам яна пры першым жа выпадку абрушыла на Баўгрыка:

— Юда!.. Халуй фашысцкi!.. Не думай, што табе ўсё так мiнецца. Быць не можа, нашы хутка вернуцца. Ты за Сцёпкаву смерць заплацiш... Ды i сама я яшчэ раней звяду цябе са свету... Гнiда паскудная!

Ён выдаў немцам i Гэльку. А сам пачаў прасiць акупантаў, каб яго забралi на работу ў Германiю. Выкленчыць адпраўку было няпроста. З яго напачатку ўдосталь паздзекавалiся. Паказвалi, як ён крывою сваёю нагою, калi iдзе, палёпвае па зямлi.

Ды Баўгрык стаяў на сваiм. Перад нямецкiм афiцэрам нават пусцiўся ў скокi. I той перад ягонай настырнасцю ўрэшце не ўстаяў, паспрыяў яму.

У Нямеччыне Баўгрыка прыстроiлi на паўпадземны ваенны завод. Працiраў нечым, падобным на рыззё, гатовыя для адпраўкi на фронт процiтанкавыя снарады, укладваў iх у скрынкi. Гаспадары за работу пахвальвалi:

— Гут! Гут! — паляпвалi па плячы. — Жыть будеш. I корошо.

Ён, канешне, i надта "корошо" жыў. Валяўся на галюткiх нарах, адлежваючы бакi, спiну. Наядаўся так, што пуза аж лопалася: падавалi акрайчык счарсцвелага чорнага-чорнага хлеба ды адна-дзве збольшага патоўчаныя бульбiнкi плавалi ў неадцэджаным варыве. Часам здавалася, што не, не вытрымае, сканае — цi прама на рабоце, цi аднойчы проста не прачнецца. Ён малiў Бога, каб той паслаў яму iмгненную смерць — ягоныя пакуты тады, маўляў, скончацца, а на той свет з iм пойдзе i вiна за абарваныя жыццi Гэлькi, Сцёпкi i мацi аднакласнiка. Вiна, якая тут, у хвалёнай Нямеччыне, пакутлiвымi прыступамi апустошвала, руйнавала душу жорстка, няшчадна.

Над заводам тым часам усё часцей i часцей галасiлi сiрэны паветранай трывогi, недзе зусiм блiзка вухкалi авiяцыйныя бомбы.

Неўзабаве пасля дзёрзкага авiяналёту савецкiх самалётаў ад зброевага завода засталiся адны руiны. Пад iмi шмат хто з остарбайтэраў, ды i немцаў, знайшоў свой вечны спачын. А каму пашанцавала ўсцерагчыся, разбеглiся хто куды. Баўгрык таксама ўцалеў i падаўся ў вандроўкi па ахопленай з-за наблiжэння савецкiх войскаў панiкай i неразбярыхай Нямеччыне. Праз дзён колькi ён натрапiў на юнакоў i дзяўчат з беларускiх мясцiн. З iмi, настаў час, i вяртаўся ў цягнiку дамоў. Перасякалi савецкую гранiцу — ад чырвонаармейцаў дачуў, што давязуць усiх да Мiнска, а там будуць дазнавацца: пры якiх абставiнах, чаму апынуўся ў Германii? Баўгрык ураз скемiў, як для яго асабiста можа ўсё павярнуцца, i цвёрда вырашыў: "Дзе-небудзь на павароце з вагона непрыкметна выслiзну i далей дамоў рушу пешшу, а заяўлюся ў вёску — цi пан цi прапаў, як той казаў". Так ён i зрабiў.

У даволi густа населенай да вайны роднай вёсцы Баўгрык застаў толькi пяток сiвенькiх, сплаканых па вынiшчаных фашыстамi родных i блiзкiх, бабулек ды не лепшую i сваю мацi, якая, безумоўна ж, бясконца абрадавалася вяртанню сына, але i не на жартачкi напалохалася.

— Рана цi позна, сынку, улады разбяруцца, што ты самахоць паехаў да немцаў. I як пiць даць, заастрожаць. Век не выберашся з турмы... А яшчэ — i родныя Гэлькi i Сцёпкi табе галаву размозджаць, прападзеш за сабаку. I ў каго ты толькi ўдаўся! Бацька ж твой быў акуратным чалавекам. Як жа нам цяпер будзе жыць сярод людзей?.. Думаеш, пайшла б за цябе Гэлька? Сцёпка ёй па-ўсякаму лепш падыходзiў. Табе сваю роўню шукаць трэба было...

Баўгрык не папарыўся дома i адных сутак. Па дамаганнi мацi пад ранiцу падаўся да матчынага брата пад Гродна, куды таго яшчэ на пачатку саракавога года паслалi на ўмацаванне кадраў на вызваленай з-пад улады польскiх паноў беларускай тэрыторыi. Выправаджваючы сына ў дарогу, сплаканая, учарнелая жанчына даводзiла:

— Там усяго перад самай вайною было ўсталявана савецкае права. I цябе, можа, бог дасць, нiхто i не зачэпiць. А мой брат, каб знаў, не абы-якi чалавек! Давераны ў камунiстаў. Калi што, можа, як-небудзь выгарадзiць, уратуе...

Дзядзька, мужчына пажылы i адзiнокi — жонка, паведамiў ён Баўгрыку з парога, у вайну ад тыфу памерла, — калi пляменнiк прызнаўся, чаму ў сваёй вёсцы заставацца яму немагчыма i нават небяспечна, спачатку ўзбунтаваўся:

— А навошта ж мне, дарагiя сваячкi, ды такi ваш клопат?! Дзе ж твой розум быў? Чым ты думаў? Ты, хлопча, мусiць нi таго... — тыцаў ён сабе ў скронь пальцам i доўга iм круцiў. Але хутка астыў: — А можа, твая мацi i мае рацыю. Дасць Бог, i сапраўды пранясе... Пляменнiк ды пляменнiк прыехаў, няма дзе жыць, а ў мяне во дом пустуе... Так вось буду казаць... Можа, дасць Бог, на якую работу з цягам часу ўваб’ешся... Ну, а калi што... Дык што тады ўжо, хлопча ты мой, паробiш... А да мацi каб i не марыў рыпнуцца. Няхай там у вёсцы думаюць: забралi ў Германiю ды забралi...

У прыпадваючага на адну нагу незайздроснага на выгляд юнака на новым месцы — iшоў час — нiхто i нi пра што не пытаўся. Усяго толькi тады, калi Баўгрык стаў падшукваць сабе работу, пацiкавiлiся: а што ж з нагою? Расказваў, як яно было на самой справе:

— Малым з ровара вобзем бразнуўся i, вось, адна атопа не вытрымала...

Як меўшага за спiною дзесяцiгодку ды скончыўшага яе яшчэ з адзнакай, Баўгрыка, нечакана для яго самога, прызначылi настаўнiкам у пачатковую школу. А пазней накiравалi на вучобу ў так званы паскораны педiнстытут. Адвучыўшыся ўстаноўлены тэрмiн i атрымаўшы дыплом выкладчыка геаграфii, ён зноў заявiўся да дзядзькi. Той якраз чуўся вельмi кепска. Праз месяцы тры i памёр, паспеўшы сказаць пляменнiку, што i ягонай мацi ў жывых ужо няма, але каб ён усё роўна ў сваю вёску не пёрся, i што цяпер усё тут — i дом, i што ў iм ёсць — належыць яму. Дзядзька, аказваецца, яшчэ да вяртання Баўгрыка з вучобы пабываў у сельсавеце i перапiсаў нерухомасць i маёмасць на яго...

Мiналi потым год за годам — толькi паспявай лiчыць. Працаваць у школе Баўгрыку падабалася. Клопаты з дзецьмi неяк прытуплялi тое, у чым ён быў вiнаватым, яно паволi адыходзiла. Жыў увесь час адзiн. Шанцу ажанiцца, лiчыў, у яго няма. Часам, праўда, падлоўлiваў сябе на тым, што нiяк не можа пазбавiцца пачуццяў, якiмi некалi поўнiлася сэрца да Гэлькi. Боль i журба авалодвалi яго iстотай у такiя моманты. I чым бы Баўгрык нi апраўдваў сябе за ўчыненае некалi ў вайну ў адносiнах да зненавiдзеўшай яго дзяўчыны, яе i свайго аднакласнiка Сцёпкi, нiчога ў яго не выходзiла. Настаўнiк геаграфii ў замкнутасцi, халасцяком так i дарабiў да пенсii. А потым, паколькi яму ўсё нiяк не знаходзiлася замена, яшчэ цэлых адзiнаццаць гадоў вучыў дзяцей...

...I вось спачатку проста загаварылi, а потым i афiцыйна праз друк паведамiлi, што былым остарбайтарам Германiя вырашыла выплацiць кампенсацыю. Звяртацца па яе цi не — аб гэтым Баўгрык думаў не адзiн дзень. "Не ў мора ж ад дажджу мне кiнуцца, — разважаў ён. — Запiшуся, а возьмуць ды ператрасуць маё ваеннае мiнулае, i шыла з мяшка возьме вытыркнецца. Тады што?.. Суд? — ад усведамлення магчымасцi такога павароту вочы быццам засцiла туманам. — Ды не! Да гэтага, пэўна, не дойдзе, — бадзёрыўся i заспакойваў сябе. — Мне ж ужо, як той казаў, плюс-мiнус восемдзесят... Толькi размоў, калi што выплыве на паверхню, тады ўсялякiх хопiць — у мех усё не ўтопчаш... Але дзе ж яно выплыве? СССР няма. Германiя ўз’яднаная. Хто ведае, чаго дзе шукаць?" Кола ягонага жыццёвага млына мiжволi адкручвалася назад, у той самы дзень, калi прама з урока яго выклiкалi ў кабiнет дырэктара школы.

З-за дырэктарскага стала на яго глядзеў сталы, з нейкiм надта засяроджаным тварам, чалавек у цывiльным, а не ў форме вайскоўца, як таго чакаў Баўгрык. Моўчкi паказаў яму на крэсла насупраць. Чамусьцi ўсмiхнуўся i спытаў:

— Вы нiчога не маеце паведамiць органам?

— Аб чым гэта вы? — пасмялеў Баўгрык.

— У сваёй аўтабiяграфii вы ўказалi, што былi вывезены ў Германiю. Пры якiх акалiчнасцях гэта адбылося? — "асабiст" другое сваё пытанне прагаварыў павольна, манатонна.

— Папаў пад аблаву...

— А як, дзе?

— Дзе ж, у сваёй вёсцы...

— Я не памыляюся, у вас нешта з нагою? Калi былi ў Германii, штосьцi здарылася? — падобнага пытання Баўгрык чакаў i не чакаў, адказваў спакойна:

— Не!.. Я траўмiраваўся ў гадоў шэсць... Няўдала вучыўся ездзiць на веласiпедзе...

— М-да! А немцы — што? Яны ж звычайна такiх не бралi на работы... — Баўгрык скемiў, куды хiлiць "асабiст" i, да канца не даслухаўшы, чаго дамагаецца той, пачаў гаварыць дзе праўду, дзе хлусiць.

"Асабiст" маўчаў, атрымлiваў асалоду — цi што? — ад часам вiдавочнай разгубленасцi Баўгрыка, якую, канешне ж, улоўлiваў. Прыцiснуты цяжарам нахлынуўшага раптам клопату, "падследчы" насцярожана чакаў новага пытання. Нейкiм унутраным бачаннем раптам ён злавiў, як слiзгануў па ягоным твары позiрк работнiка "органаў". Ён замёр у чаканнi чарговага пытання.

— М-да! Калi ўсё было так, як вы расказваеце, то... — чалавек як выцiскаў з сябе: — Карацей кажучы... Ну, iдзiце, праводзьце ўрок!

Устаючы жвава i адначасова нервова з крэсла i баючыся, не дай Бог, пахiснуцца цi за што зачапiцца, Баўгрык, мiж iншым, падумаў: "А пра Сцёпку, пра Гэльку то ж анi слова не спытаў?!." Вяртаючыся з успамiну пра тое трывожнае нядоўгае дазнанне ў дырэктарскiм кабiнеце, Баўгрык выдыхнуў рэзка: "А! Правераны ж я, выходзiць. Пра iншае мне зараз i думаць не варта, як толькi афармляцца на кампенсацыю. Даюць — трэба браць! Лiшнiмi грошы цi ж хоць каму i калi былi?"...

...Баўгрык як рашуча адсунуў новенькiя еўра, гэтаксама i прыгроб iх да сябе. Узяў у рукi, пачаў тасаваць i тасаваць, нiбы iгральныя карты... Раптам яму прымроiлася, што насупраць за сталом сядзяць Гэлька, Сцёпка i яго мацi.

Успомнiлася чамусьцi, як людзi пагаворваюць: "За грэх нябожчык i з таго свету адпомсцiць..." У вачах у Баўгрыка затрымцела. Па целе пракацiўся холад, i тут жа яму зрабiлася горача, пасля ўсяго праняў востры боль. Стала цяжка дыхаць. Адчуў, быццам чыясьцi рука дакранулася да яго твару i пачала пяшчотна гладзiць. Рука нiбыта Гэльчына, нiбыта Сцёпкава. Толькi не, не тая брудная i валасатая, са страшнымi кручкаватымi кiпцюрамi. А можа, i яна...

З гэтым Баўгрык i ўпаў у забыццё. Назаўсёды...

...Што з Баўгрыкам нешта нядобрае здарылася, першай западозрыла ягоная суседка. Яна працавала паштальёнам. Жанчына прынесла апусцiць у скрынку газеты i, павёўшы позiркам па вокнах, заўважыла: "Занавескi ж яшчэ з ночы не кранутыя. А так доўга гэты чалавек вылежвацца ў пасцелi не можа. Ён хоць i адзiн усё жыццё, але ва ўсялякую пару года i ў любое надвор’е — птушачка ранняя. А тут?!"

Калi запёртыя знутры дзверы суседцы i паклiканым ёю на дапамогу прыяцелькам усё ж удалося адчынiць, гаспадара жытла ўбачылi сядзячым ля стала з нейкiмi каляровымi паперкамi ў руцэ нежывым.

— Бач ты!.. Гэта ж еўра... — выказаў сваё здзiўленне нехта.

— I якраз, во... Будзе хоць за што пахаваць чалавека.

г. Iўе.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Якiя розныя твары вайны адкрываюцца нам i праз 63 гады пасля яе заканчэння. I праз час ценi нябожчыкаў не перастаюць змагацца за аднаўленне чалавечнас
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика