"Васьмёркавая" выстава
"Васьмёркавая" выстава
У Нацыянальным мастацкім музеi Беларусi праходзiць выстава твораў яго дырэктара Уладзiмiра Пракапцова, прымеркаваная да 55-годдзя знанага майстра пэндзля, лаўрэата прэмii "За духоўнае адраджэнне". Аўтар палотнаў зрабiў усё, каб надаць мерапрыемству незвычайную адметнасць, у прыватнасцi, абыграў для гэтага дату нараджэння — 8 жнiўня. Вернiсаж адбыўся 08.08.08 у 8 гадзiн 8 хвiлiн, прэзентаваныя 8 карцiн, створаных за апошнiя 8 гадоў, а доўжыцца выстава будзе 8 дзён 8 гадзiн i 8 хвiлiн. Таму ёсць магчымасць пазнаёмiцца з мастацкiмi палотнамi, па нескладаных матэматычных падлiках, да суботы 16 жнiўня, калi ў 16 гадзiн 16 хвiлiн адбудзецца закрыццё выставы. Пятро ЖАЎНЯРОВІЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Нацыянальным мастацкім музеi Беларусi праходзiць выстава твораў яго дырэктара Уладзiмiра Пракапцова, прымеркаваная да 55-годдзя знанага майстра пэнд |
|