Аляксандр Лукашэнка: "у Беларусі з болем успрынялi паведамленне аб гiбелi ў Паўднёвай Асецii мi
Аляксандр Лукашэнка: "у Беларусі з болем успрынялi паведамленне аб гiбелi ў Паўднёвай Асецii мiрных грамадзян i расiйскiх ваеннаслужачых"
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад iмя беларускага народа i сябе асабiста выказаў шчырыя спачуваннi Прэзiдэнту Расiйскай Федэрацыi Дзмiтрыю Мядзведзеву i ўсяму расiйскаму народу ў сувязi з трагiчнымi падзеямi ў Паўднёвай Асецii. Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што ў Рэспублiцы Беларусь з пачуццём глыбокага болю ўспрынялi паведамленне аб гiбелi ў Паўднёвай Асецii многiх соцень мiрных грамадзян i стратах сярод асабовага складу расiйскага мiратворчага кантынгенту. "Беларускi народ, як i ўсе расiяне, смуткуе аб ахвярах трагедыi, супера-жывае людзям, якiя страцiлi сваiх блiзкiх, засталiся без прытулку i сродкаў да iснавання. Мы жадаем iм стойкасцi i мужнасцi ў пераадоленнi наступстваў гэтай гуманiтарнай катастрофы", — гаворыцца ў спачуваннi. У пасланнi таксама паведамляецца аб тым, што Беларусь мае намер аказаць пацярпелым гуманiтарную дапамогу. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад iмя беларускага народа i сябе асабiста выказаў шчырыя спачуваннi Прэзiдэнту Расiйскай Федэрацыi Д |
|