На Брэстчыне — другі мiльён
На Брэстчыне — другі мiльён
пачалі намалочваць хлебаробы. Скошана каля 80 працэнтаў плошчаў збожжавых i зернебабовых культур. Гэта значыць, вынiковая лiчба перакрые нават рэкорд 2004 года, калi было сабрана 1 мiльён 140 тысяч тон збожжа. Пэўную прыбаўку ў агульны каравай дасць ураджай з асабiстых падворкаў, да ўборкi якога масава пакуль не прыступалi. Абсалютны лiдар жнiва ў рэгiёне гэтым летам — СВК "Ляхавiцкi" Ляхавiцкага раёна. Хлебаробы гаспадаркi вырасцiлi па 78,5 цэнтнера збажыны на кожным гектары. А спаборнiцтва камбайнераў вобласцi ўзначальвае Андрэй Каспярчук з СВК "Нарутовiчы" Бярозаўскага раёна. На камбайне "Джон Дзiр" ён намалацiў звыш 2 тысяч 200 тон. Не намнога адстае ад яго Васiль Кавалевiч з ААТ "Гарадзец-Агра" Кобрынскага раёна. Сярод вадзiцеляў адным з лепшых называюць Мiкалая Мартыновiча з "Нарутовiчаў". Ён перавёз больш за 2 тысячы 300 тон. А ўчора на Брэстчыне адсвяткавалi першыя дажынкi. СВК "Астрамечава" Брэсцкага раёна — першая гаспадарка, якая завяршыла жнiво. Святлана ЯСКЕВІЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
пачалі намалочваць хлебаробы. Скошана каля 80 працэнтаў плошчаў збожжавых i зернебабовых культур. Гэта значыць, вынiковая лiчба перакрые нават рэкорд |
|