Хроніка апошніх падзей
Хроніка апошніх падзей
У Паўднёвай Асеціi загiнулi 74 расiйскiя вайскоўцы Страты расiйскiх войскаў у баявых дзеяннях на тэрыторыi Паўднёвай Асецii за час узброенага супрацьстаяння склалi 74 чалавекi забiтымi, заявiў намеснiк кiраўнiка Генштаба РФ Анатоль Нагавiцын. Паводле яго слоў, 171 расiйскi вайсковец паранены, 19 чалавек лiчацца знiклымi без вестак. Адзначым, што, паводле слоў прэзiдэнта Грузii Мiхаiла Саакашвiлi, расiйскiя войскi страцiлi звыш 400 чалавек забiтымi. Эдуард Шэварднадзэ назваў "смяротную памылку" Саакашвiлi Грузiнская iнтэрвенцыя ў Паўднёвую Асецiю была "смяротнай памылкай". Такое меркаванне выказаў у iнтэрв’ю нямецкаму выданню Bild экс-мiнiстр замежных спраў СССР, былы прэзiдэнт Грузii Эдуард Шэварднадзэ. Вахтанг Кiкабiдзэ адмовiўся прыняць расiйскi ордэн Дружбы Знакамiты грузiнскi акцёр i спявак Вахтанг Кiкабiдзэ прыняў рашэнне адмовiцца ад расiйскага ордэна Дружбы. Ён заявiў, што з вялiкай павагай i сiмпатыяй ставiцца да народа Расii, але не можа прыняць узнагароду пасля тых дзеянняў, якiя праводзiла РФ супраць Грузii. Таксама паведамляецца, што серыя канцэртаў Кiкабiдзэ, якую планавалася правесцi ў Расii ўвосень, будзе адмененая. Макейн паабяцаў прыняць Грузiю ў НАТА Кандыдат у прэзiдэнты ЗША ад Рэспублiканскай партыi Джон Макейн паабяцаў у выпадку перамогi на выбарах падтрымаць уступленне Грузii ў НАТА. Ён выказаў шкадаванне, што на сiтуацыю, якая склалася ў Грузii, можна аказваць уплыў толькi "эканамiчным i гуманiтарным шляхам". "У нас няма магчымасцi аказаць народу Грузii ўсю неабходную дапамогу", — сказаў Макейн, даўшы зразумець, што калi б Грузiя была членам НАТА, гаворка iшла б пра ваеннае ўмяшанне ў канфлiкт.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Грузiнская iнтэрвенцыя ў Паўднёвую Асецiю была "смяротнай памылкай". Такое меркаванне выказаў у iнтэрв’ю нямецкаму выданню Bild экс-мiнiстр |
|