21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Яшчэ тры стагоддзі беларусы будуць з соллю

26.08.2009 10:28 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Яшчэ тры стагоддзі беларусы будуць з соллю

Інфармацыяй пра дзейнасць i перспектывы "ВА "Беларуськалiй" напярэдаднi 50-гадовага юбiлею прадпрыемства падзялiўся з журналiстамi генеральны дырэктар "ВА "Беларуськалiй" Андрэй Башура.

За сем месяцаў 2008 года вытворчасць мiнеральных угнаенняў склала 5 мiльёнаў 200 тысяч тон, то бок на-гара шахцёры выдалi каля 23 мiльёнаў тон руды. Да канца года на "Беларуськалii" плануюць давесцi гэтыя паказчыкi да 8 мiльёнаў 300 тысяч тон гатовай прадукцыi.

— На экспарт сёлета мы павiнны паставiць недзе 7 мiльёнаў 100 тысяч тон i для нашай сельскай гаспадаркi каля 1 мiльёна 200 тысяч тон мiнеральных угнаенняў, — кажа Андрэй Башура. — Ужо сёння, па вынiках 7 месяцаў, мы адгрузiлi на экспарт 4 мiльёны 246 тысяч тон i для Беларусi — 958 тысяч тон. У нас было заданне на год у супастаўных цэнах — 107,6 %, мы ж за 7 месяцаў дасягнулi 113 працэнтаў.

Летась асвоена iнвестыцый на 618,8 мiльярда рублёў, сёлета — ужо 364,2 мiльярда.

— Мы думаем пра будучыню, не толькi нашу, але i нашых дзяцей, унукаў, — рэзюмаваў генеральны дырэктар.

Асноўныя задачы "Беларуськалiя" сёння — гэта ўвод у дзеянне двух новых руднiкоў. З 2003 года вядзецца будаўнiцтва Краснаслабодскага руднiка. Яго адкрыццё прызначана на 9 мая 2009 года. А ў 2006 годзе было распачата будаўнiцтва на Бярозаўскiм руднiку, якое павiнна скончыцца ў 2012. З iх уводам тэрмiн службы першага i другога рудаўпраўлення будзе працягнуты мiнiмум на 60 гадоў. Цiкава, што сёння ў свеце, як расказаў Андрэй Башура, будаўнiцтвам новых шахтаў займаюцца толькi на Беларусi:

— Шахты сёння будуе толькi "Беларуськалiй". Так, непадалёк ад Валгаграда i расiяне плануюць будаваць шахту. Але мы пабудуем руднiк за 6 гадоў. За такi час яшчэ нiхто руднiкоў не будаваў. Вось паназiраем за нашымi суседзямi, за расiянамi, я думаю, што iм на будаўнiцтва гадоў 10—12 спатрэбiцца.

Адказаў генеральны дырэктар i на пытанне пра больш далёкiя планы на 7-ы руднiк:

— Мне ўжо 62 гады, а я ўсё адно планую. Кажуць, што пакуль мужык жыве, ён арэ i сее. Мы думаем пра яшчэ адзiн руднiк для трэцяга рудаўпраўлення. I, вядома, будзе няправiльным разбазарыць тое абсталяванне i тыя кадры, якiя мы па крупiнках збiралi, бо з часоў будаўнiцтва апошняга руднiка прайшло гадоў 28—30 i прафесiя ўжо знiкала... А мы сабралi, падвучылi кадры, таму трэба думаць i пра сёмы руднiк. А пра восьмы... Я вам скажу, што ёсць яшчэ Нежынскi участак, Акцябрскi, Петрыкаў... Запасаў у нас яшчэ на тры стагоддзi хопiць, гэта я вам абяцаю!

Аднак Андрэй Мiкалаевiч лiчыць, што павялiчваць здабычу вышэй за запланаваную лiчбу ў 9 мiльёнаў 650 тысяч тон штогод нельга, бо да прыродных багаццяў Беларусi трэба адносiцца беражлiва:

— Не толькi ж нам хватануць смятану, а нашчадкам кефiр пакiнуць. Цi ёсць сэнс нарошчваць аб’ёмы? Заўсёды павiнен быць дэфiцыт.

Падчас адказу на пытанне аб магчымай прыватызацыi "Беларуськалiя" Андрэй Башура назваў сваё прадпрыемства "залатым яйкам" Беларусi, аддаваць якое немэтазгодна, тым больш што яно моцна стаiць на нагах, можа будаваць, укладваць у развiццё i мадэрнiзацыю.

Для памяншэння тэхнагеннага ўплыву калiйнай вытворчасцi на навакольнае асяроддзе ў 2007 годзе на прадпрыемстве патрацiлi 77,2, сёлета — 39,05 мiльярда рублёў. Але на пад’ездзе да Салiгорска ляжаць вялiзныя горы адпрацаванай руды, таму прагучала пытанне да Андрэя Мiкалаевiча i пра яе далейшы лёс:

— Напрыклад, адпрацаваную руду з 4-й фабрыкi мы адгружаем для падсыпкi дарог ад галалёдзiцы, для энергетычнай ачысткi катлоў, бо там утрымлiваецца соль. Мы нават здабываем з яе NaCl. Спрабавалi i плiтку будаўнiчую рабiць, i цэглу, i шмат чаго iншага... Жыццё ж на месцы не стаiць, таму калi потым гэта будзе выгадна рабiць, то пойдуць i гэтыя горы. А пакуль густую пароду закладваем у забоi, каб была меншая прасадка зямной паверхнi...

Павел БЕРАСНЕЎ.

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Інфармацыяй пра дзейнасць i перспектывы "ВА "Беларуськалiй" напярэдаднi 50-гадовага юбiлею прадпрыемства падзялiўся з журналiстамi гене
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика