21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Беларуска-індыйская фармацэўтыка

26.08.2009 10:28 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларуска-індыйская фармацэўтыка

Менавiта ў гэтай сферы чакаецца плённае двухбаковае супрацоўнiцтва ў самы блiзкi час

З нагоды Дня незалежнасцi Індыi пасол гэтай краiны ў Беларусi Раджэндра Кумар Цьягi сустрэўся з журналiстамi. Ён праiнфармаваў аб перспектывах узаемадзеяння дзвюх дзяржаў. У самых блiзкiх планах — супрацоўнiцтва ў сферы iнфармацыйных тэхналогiй, фармацэўтыкi i вытворчасцi буйнагабарытных шын. Iндыйскi бок таксама разлiчвае на буйныя закупкi прадукцыi БелАЗа.

— Ёсць сур’ёзная зацiкаўленасць у стварэннi сумеснага прадпрыемства з "Белшынай" на тэрыторыi Iндыi па выпуску шын гiганцкiх памераў, — паведамiў пасол. — Iндыйскi бок гатовы да 100-працэнтных iнвестыцый у развiццё гэтага праекта.

Ёсць таксама задума стварыць iнфармацыйна-тэхналагiчны цэнтр на базе беларускага Парка высокiх тэхналогiй.

— Як толькi Парк высокiх тэхналогiй пачне працаваць у поўную сiлу, я ўпэўнены, знойдзецца шэраг iндыйскiх кампанiй у гэтай сферы, якiя будуць зацiкаўленыя ў адкрыццi сваiх прадстаўнiцтваў у Мiнску, — адзначыў кiраўнiк дыпламатычнай мiсii.

Паводле яго звестак, сектар iнфармацыйных тэхналогiй у Iндыi развiваецца надзвычай iмклiва — назiраецца 70-працэнтны штогадовы прырост. Больш за тое, чакаецца яго павелiчэнне ў шэсць разоў за некалькi наступных гадоў.

— Iснуюць узаемныя iнтарэсы беларускага i iндыйскага бакоў у стварэннi сумеснага прадпрыемства ў фармацэўтычным сектары, — дадаў спадар пасол. — У Iндыi ёсць буйное дзяржаўнае фармацэўтычнае прадпрыемства Indiаn рhаrmаs аnd drugs Limitеd, якое вядзе перамовы з беларускiм бокам.

Такая дынамiка двухбаковых адносiнаў дае падставы рабiць самыя смелыя прагнозы па павелiчэннi ўзаемнага тавараабароту. На думку спадара пасла, да 2010 года гэта лiчба перасягне 700 млн долараў (нагадаем, што на ўзроўнi кiраўнiкоў дзвюх краiн была абазначаная планка ў 500 млн).

Пачасцiлiся i ўзаемныя паездкi грамадзян Беларусi i Iндыi:

— Нашы сувязi ў сферы турызму растуць, — падкрэслiў Раджэндра Кумар Цьягi, — прырост склаў 15 працэнтаў за мiнулы год.

Ён дадаў, што колькасць вiзаў, якiя афармляе iндыйскае пасольства для турыстычных паездак беларусаў, за гэты час падвоiлася. Паводле яго слоў, усё больш iндыйскiх бiзнэсменаў наведвае Беларусь для перамоў або ўдзелу ў спецыялiзаваных выставах.

Ад сябе кiраўнiк дыпмiсii дадаў, што знаходжанне ў Беларусi было для яго вельмi прыемным:

— Як у прафесiйнай, так i ў асабiстай сферы за тры гады маёй працы тут я атрымлiваў поўную падтрымку, узаемаразуменне i добрыя парады. Я iстотна пашырыў кола сваiх сяброў у Беларусi. I калi ў Нью-Дэлi прымуць рашэнне, што мне час сказаць "бывай" Беларусi, я павязу яе ў сваiм сэрцы.

Ала МАЧАЛАВА.

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Менавiта ў гэтай сферы чакаецца плённае двухбаковае супрацоўнiцтва ў самы блiзкi час
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика