Абзац
Абзац
* Ёсць верагоднасць, што субота, 16 жніўня, стане ў Беларусi самым цёплым днём за ўсё лета 2008 года. Днём чакаецца +28 — +33. А па поўднi краiны да +35! * За мiнулы тыдзень у вадаёмах Беларусi патанулi 8 чалавек. Пры купаннi трагедыя здарылася з двума дзевяцiкласнiкамі з Наваполацка i Светлагорска. У Вiцебску на прысядзiбным участку звалiўся ў сажалку i загiнуў трохгадовы хлопчык. У нецвярозым стане за мiнулы тыдзень патанулi трое. За гэты час выратавалi 32 чалавекi. * У Мiнску эксперымент па ўкараненнi ў палiклiнiках бесталоннай сiстэмы завяршыўся няўдала. Сутнасць эксперыменту заключалася ў тым, што пацыент прыходзiў на прыём да ўрача без папярэдняга запiсу, не маючы на руках талона. Многiм гараджанам новаўвядзенне не спадабалася. Больш за ўсё незадаволеных было сярод працаздольнага насельнiцтва. * Каля 124 тон сена знiшчана падчас пажару ў СВК "Роскi сялец" Аршанскага раёна. Два стагi сена загарэлiся днём 12 жнiўня. Страты склалi каля Br6,25 млн. Мяркуецца, што прычынай пажару стала неасцярожнае абыходжанне з агнём аднаго з працаўнiкоў гаспадаркi. * Гомельскi фiлiял ААТ "Банк "Залаты талер" гатовы выплацiць узнагароду ў памеры Br5 млн за пэўную iнфармацыю аб крадзяжы з абменнага пункта, якая будзе спрыяць раскрыццю злачынства. 7 жнiўня з 14.00 да 14.30 у абменны пункт Гомельскага фiлiяла ААТ "Банк "Залаты талер" па вулiцы Каменшчыкава абласнога цэнтра шляхам падбору ключа прабраўся невядомы i выкраў больш за $8,7 тыс., амаль 1,2 тыс. еўра, 70,2 тыс. расiйскiх рублёў, 300 украiнскiх грыўняў i звыш Br9,3 млн. Поўны абзац 29-гадовы немец, якi на працягу 9 гадоў начуе ў камеры захоўвання багажу чыгуначнага вакзала ў горадзе Дзюсельдорф, прысуджаны да 9 месяцаў пазбаўлення волi. Бяздомны пакутуе ад наркатычнай залежнасцi i гепатыту. Яго рост — 1,68 м, а вага — 55 кг. Ён залазiў у металiчны бокс памерам 50х60 см, прасоўваўся нагамi наперад, згортваўся клубком, пакiдаючы адчыненымi дзверы ячэйкi. Паводле паведамленняў карэспандэнтаў "Звязды" і інфармагенцтваў.
* За мiнулы тыдзень у вадаёмах Беларусi патанулi 8 чалавек. Пры купаннi трагедыя здарылася з двума дзевяцiкласнiкамі з Наваполацка i Светлагорска. У Вiцебску на прысядзiбным участку звалiўся ў сажалку i загiнуў трохгадовы хлопчык. У нецвярозым стане за мiнулы тыдзень патанулi трое. За гэты час выратавалi 32 чалавекi. * У Мiнску эксперымент па ўкараненнi ў палiклiнiках бесталоннай сiстэмы завяршыўся няўдала. Сутнасць эксперыменту заключалася ў тым, што пацыент прыходзiў на прыём да ўрача без папярэдняга запiсу, не маючы на руках талона. Многiм гараджанам новаўвядзенне не спадабалася. Больш за ўсё незадаволеных было сярод працаздольнага насельнiцтва. * Каля 124 тон сена знiшчана падчас пажару ў СВК "Роскi сялец" Аршанскага раёна. Два стагi сена загарэлiся днём 12 жнiўня. Страты склалi каля Br6,25 млн. Мяркуецца, што прычынай пажару стала неасцярожнае абыходжанне з агнём аднаго з працаўнiкоў гаспадаркi. * Гомельскi фiлiял ААТ "Банк "Залаты талер" гатовы выплацiць узнагароду ў памеры Br5 млн за пэўную iнфармацыю аб крадзяжы з абменнага пункта, якая будзе спрыяць раскрыццю злачынства. 7 жнiўня з 14.00 да 14.30 у абменны пункт Гомельскага фiлiяла ААТ "Банк "Залаты талер" па вулiцы Каменшчыкава абласнога цэнтра шляхам падбору ключа прабраўся невядомы i выкраў больш за $8,7 тыс., амаль 1,2 тыс. еўра, 70,2 тыс. расiйскiх рублёў, 300 украiнскiх грыўняў i звыш Br9,3 млн. Поўны абзац 29-гадовы немец, якi на працягу 9 гадоў начуе ў камеры захоўвання багажу чыгуначнага вакзала ў горадзе Дзюсельдорф, прысуджаны да 9 месяцаў пазбаўлення волi. Бяздомны пакутуе ад наркатычнай залежнасцi i гепатыту. Яго рост — 1,68 м, а вага — 55 кг. Ён залазiў у металiчны бокс памерам 50х60 см, прасоўваўся нагамi наперад, згортваўся клубком, пакiдаючы адчыненымi дзверы ячэйкi. Паводле паведамленняў карэспандэнтаў "Звязды" і інфармагенцтваў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ёсць верагоднасць, што субота, 16 жніўня, стане ў Беларусi самым цёплым днём за ўсё лета 2008 года. Днём чакаецца +28 — +33. А па поўднi краiны да +35 |
|