На сушуканне дзяржпрэмій
На сушуканне дзяржпрэмій
Восем работ дапушчаны да ўдзелу ў конкурсе на сушуканне Дзяржаўнай прэмii Рэспублiкi Беларусь у галiне навукi i тэхнiкi 2008 года. Гэта "Распрацоўка i ўкараненне рэсурсазберагальных тэхналогiй здабычы i перапрацоўкi сiльвiнiтавых руд на РУП "ВА "Беларуськалiй", якiя павышаюць канкурэнтаздольнасць калiйных угнаенняў на сусветным рынку" (прадстаўлена Нацыянальнай акадэмiяй навук Беларусi), "Стварэнне сiстэмы гатункаў азiмага i яравога рапсу, распрацоўка тэхналогiй апрацоўкi i ўкараненне iх у вытворчасць" (Нацыянальная акадэмiя навук), "Лазерныя крышталi: тэхналогiя вырошчвання, даследаванне i ўкараненне ў практыку" (Мiнiстэрства адукацыi), "Распрацоўка i прамысловая рэалiзацыя комплекснай тэхналогii вытворчасцi высокавугляродзiстага гарачакатанага дробнагатунковага пракату круглага сячэння на стане 150 ва ўмовах РУП "Беларускi металургiчны завод" (Мiнiстэрства прамысловасцi), "Стварэнне канструкцый i арганiзацыя вытворчасцi сямейства збожжаўборачных камбайнаў "Палессе" (Мiнiстэрства прамысловасцi), "Распрацоўка i асваенне вытворчасцi сямейства кар’ерных самазвалаў асаблiва вялiкай грузапад’ёмнасцi з электрамеханiчнай трансмiсiяй" (Мiнiстэрства прамысловасцi), "Распрацоўка, арганiзацыя серыйнай вытворчасцi i экспартных паставак канкурэнтаздольных навукаёмiстых мiкраэлектронных вырабаў для высоканадзейных радыёэлектронных сiстэм двайнога i спецыяльнага прызначэння" (Мiнiстэрства прамысловасцi) i "Распрацоўка i асваенне вытворчасцi спецыяльных колавых шасi чацвёртага пакалення ваенна-тэхнiчнага i двайнога прызначэння" (Дзяржаўны ваенна-прамысловы камiтэт). Першы намеснiк старшынi Прэзiдыума НАН Пётр ВІЦЯЗЬ нагадаў, што тры прэмii ў галiне навукi i тэхнiкi прысуджаюцца раз у два гады. 46 членаў аргкамiтэта прагаласуюць за кожную з работ, i тыя з iх, што набяруць 2/3 галасоў, будуць прадстаўлены Прэзiдыуму, якi i вызначыць пераможцаў. Уся гэта работа завершыцца да 1 снежня, калi з тройкай самых лепшых азнаёмiцца Прэзiдэнт. Святлана БАРЫСЕНКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Восем работ дапушчаны да ўдзелу ў конкурсе на сушуканне Дзяржаўнай прэмii Рэспублiкi Беларусь у галiне навукi i тэхнiкi 2008 года. |
|