У суботу паветра "расплавіцца" да плюс 36!
У суботу паветра "расплавіцца" да плюс 36!
Паведамiў рэдакцыi начальнiк службы гiдраметэапрагнозаў Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Дзмiтрый Рабаў. Увага! У асобных раёнах Брэсцкай i Гродзенскай абласцей у пятнiцу чакаюцца вельмi моцныя лiўнi. Тэмпература 21—27 градусаў, у паўднёвых раёнах — 28—33. Выпрабаванне беларусаў амаль трапiчнай спякотай адбудзецца ў суботу, калi ападкi спыняцца ўвогуле. Уначы 17—22, удзень 29—34, месцамi па паўднёвым усходзе да 36 градусаў. У нядзелю спякота крыху адпусцiць. У панядзелак — аўторак — невялiкiя дажджы, дзе-нiдзе з навальнiцамi, 20—27. Айчынныя сiноптыкi паведамiлi, што ў сераду ў Мiнску быў зафiксаваны тэмпературны максiмум за сто гадоў на дату 13 жнiўня — плюс 30 градусаў. У суботу — нядзелю нас чакаюць новыя тэмпературныя рэкорды. Вось нам i летнi подых глабальнага пацяплення... Сяргей КУРКАЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паведамiў рэдакцыi начальнiк службы гiдраметэапрагнозаў Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Дзмiтрый Рабаў.
|
|