Беларусь прыпыняе праграмы аздараўлення дзяцей на тэрыторыі ЗША
Беларусь прыпыняе праграмы аздараўлення дзяцей на тэрыторыі ЗША
Аб гэтым паведамiлi ў Дэпартаменце па гуманiтарнай дзейнасцi Кiраўнiцтва справамi Прэзiдэнта Беларусi. "У сувязi з iснуючай сiтуацыяй, што звязана з процiпраўным утрыманнем на тэрыторыi Злучаных Штатаў няпоўнагадовай беларускай грамадзянкi Таццяны Казыры, якая знаходзiлася ў г. Петалума, штат Калiфорнiя, на аздараўленнi, i з мэтай выключэння такiх выпадкаў у будучым беларускi бок прапануе заключыць са Злучанымi Штатамi мiжурадавае пагадненне аб умовах аздараўлення няпоўнагадовых грамадзян Рэспублiкi Беларусь у Злучаных Штатах Амерыкi. Праект пагаднення будзе накiраваны амерыканскаму боку ў блiжэйшы час", — адзначылi ў дэпартаменце, дадаўшы, што да заключэння такога пагаднення беларускi бок вымушаны прыпынiць праграмы аздараўлення дзяцей на тэрыторыi ЗША. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым паведамiлi ў Дэпартаменце па гуманiтарнай дзейнасцi Кiраўнiцтва справамi Прэзiдэнта Беларусi.
|
|