Сярэдняя зарплата бюджэтнікаў за чэрвень павялiчылася на 4,1 працэнта
Сярэдняя зарплата бюджэтнікаў за чэрвень павялiчылася на 4,1 працэнта
У Беларусi сярэднямесячная заработная плата ў галiнах бюджэтнай сферы ў студзенi — чэрвенi гэтага года склала Br684 тыс., паведамiлi карэспандэнту БЕЛТА ў Мiнiстэрстве статыстыкi i аналiзу. У чэрвенi зарплата бюджэтнiкаў была Br744 тыс., павялiчыўшыся ў параўнаннi з маем гэтага года на 4,1 працэнта (на Br29 тыс.). Ва ўстановах аховы здароўя сярэдняя заработная плата ў чэрвенi склалася ў памеры Br730 тыс., у тым лiку ўрачоў — Br1 млн 242 тыс., сярэдняга медыцынскага персаналу — Br720 тыс., малодшага медыцынскага персаналу — Br451 тыс. Сярэднi заработак ва ўстановах адукацыi рэспублiкi ў чэрвенi гэтага года склаў Br653 тыс., у тым лiку настаўнiкаў — Br746 тыс., прафесарска-выкладчыцкага складу — Br1 млн 573 тыс. Ва ўстановах навукi i навуковага абслугоўвання гэты паказчык быў роўны Br1 млн 2855 тыс. У Мiнстаце адзначылi, што ў арганiзацыях культуры i мастацтва сярэдняя заработная плата ў чэрвенi гэтага года склала Br665 тыс., у тым лiку бiблiятэкараў — Br506 тыс., артыстаў — Br763 тыс. У работнiкаў арганiзацый фiзкультуры i спорту сярэднi заробак у чэрвенi 2008 года быў Br915 тыс. Як паведамлялася БЕЛТА раней, намiнальная налiчаная сярэднямесячная заработная плата работнiкаў Беларусi ў студзенi—чэрвенi гэтага года склала Br817 тыс., у тым лiку ў чэрвенi — Br892 тыс., што на 5,4 працэнта (на Br45 тыс.) больш у параўнаннi з маем гэтага года. Рэальная налiчаная заработная плата (разлiчаная з улiкам росту спажывецкiх цэнаў на тавары i паслугi) за шэсць месяцаў 2008 года павялiчылася на 8,4 працэнта ў параўнаннi з аналагiчным перыядам 2007 года. У чэрвенi рэальная зарплата павялiчылася на 4,8 працэнта ў параўнаннi з маем. На прамысловых прадпрыемствах Беларусi сярэдняя заработная плата ў маi была Br1млн 1 тыс. — на 12,5 працэнта вышэй за сярэднерэспублiканскi ўзровень аплаты працы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi сярэднямесячная заработная плата ў галiнах бюджэтнай сферы ў студзенi — чэрвенi гэтага года склала Br684 тыс., паведамiлi карэспандэнту БЕЛ |
|